А — Акварэль у Беларусі. Сціслы агляд ад Напалеона Орды да сучасных дзеячоў

Азбука беларускага мастацтва  |  30.01.2026

А — Акварэль у Беларусі. Сціслы агляд ад Напалеона Орды да сучасных дзеячоў 

Азбука мастацтва 
| 30.01.2026

Ці лічыце вы сябе знаўцамі беларускага мастацтва? А зможаце распавесці пра яго нешта на кожную літару? Праект «Азбука беларускага мастацтва» можа вам з гэтым дапамагчы. У ім вы знойдзеце цікавыя з'явы, звычайная і незвычайныя тэхнікі і імёны творцаў розных часоў. Даведайцеся больш пра гісторыю беларускага мастацтва і адкрыеце для сябе нечаканыя факты.

ПАДЗЯЛІЦЦА:

Доўгі час акварэль не ўспрымалася як паўнавартасная жывапісная тэхніка. У XV–XVII стагоддзях яна мела пераважна прыкладное значэнне: выкарыстоўвалася для раскраскі гравюр, чарцяжоў, архітэктурных планаў, эскізаў фрэсак і карцін. У гэты перыяд акварэль існавала галоўным чынам у межах графікі, аднак паступова яе мастацкія магчымасці пачалі пашырацца.

Durer_Young_Hare

Альбрэхт Дзюрэр —  «Заяц» (1502) / акварэль / Альбярціна, Вена.
Адзін з ранніх прыкладаў высокага мастацкага ўзроўню акварэлі, у якой дакладнасць малюнка спалучаецца з тонкай колеравай мадэляцыяй формы. 

У Беларусі акварэль як самастойная мастацкая тэхніка паступова замацоўваецца на мяжы ХІХ–ХХ стагоддзя. Яна была асабліва запатрабаваная сярод мастакоў, якія працавалі з пейзажам і гарадскім краявідам. Акварэль дазваляла ім хутка фіксаваць матыў, перадаваць зменлівы стан надвор’я, святло і паветра.

У гэтым кантэксце самым пазнавальным мастаком для беларусаў, безумоўна, застаецца Напалеон Орда (1807–1883). Орда, выхадзец з Гродзенскай вобласці, пакінуў вялізную спадчыну акварэльных прац з выявамі канкрэтных мясцін Беларусі і пейзажных матываў. Замкі ў Міры і Лідзе, Нясвіжскі палац, віды Гродна і Мінска — усё гэта надае яго творам не толькі эстэтычную, але і гістарычную каштоўнасць. Пазней на аснове гэтых акварэляў ствараліся літаграфіі, якія выдаваліся альбомамі па 20–30 лістоў.

Мастак Напалеон Орда і яго працы.
1 — партрэт мастака і пейзаж з Мірскім замкам;
2 — пейзаж з Фарным касцёлам у Гародне;
3 — пейзаж з Нясвіжскім палацам;
4 — пейзаж з руінамі замка ў Навагрудке і захаваўшымся Фармым касцёлам
/ выявы ўзяты з сайта 34travel

Пераход да разумення акварэлі як жывапіснай формы адбываецца ў беларускай мастацкай традыцыі ў ХХ стагоддзі. У падручніках адным з першых вядучых беларускіх аквалерыстаў у гэтым сэнсе называюць Льва Лейтмана (1896–1974). Сваю прафесійную кар’еру ён пачынаў у Віцебску, дзе сфарміраваўся як мастак і педагог. У пасляваенны час Лейтман пераехаў у Мінск і там стаяў ля вытокаў стварэння метадычнага працэсу Мінскага мастацкага вучылішча.

У адрозненне ад Орды, у акварэлях Лейтмана колер і атмасферны стан становяцца асноўнымі сродкамі мастацкага выказвання. Яго працы, прысвечаныя відам беларускіх гарадоў, прамысловым матывам і сцэнам паўсядзённага жыцця, вызначаюцца выразнай жывапіснасцю. На жаль, работ мастака віцебскага перыяду захавалася нямнога. Сярод іх, напрыклад, «Мост» (1934), «Пейзаж» (1934), «Дажджлівы дзень (Дзвіна. Віцебск)» (1934), «Вечар» (1930-я). Яны поўныя пяшчотнай тугі і шчырага замілавання горадам над Дзвіной.

Мастак Леў Лейтман і яго працы.
1 — Партрэт мастака і яго праца  Галоўны ўваход на стадыён «Дынама» (1952). Крыніца ілюстрацыі: Леў Лейтман = Лев Лейтман = Leu Leitman : [альбом / аўтар тэксту і складальнік А. А. Карнейка ; пераклад на англійскую мову: К. Г. Анціпава]. – Мінск, 2019. – С. 52. (Л. Лейтман)
2 —  Ля таполі Янкі Купалы (1957). Крыніца ілюстрацыі: Леў Лейтман = Лев Лейтман = Leu Leitman : [альбом / аўтар тэксту і складальнік А. А. Карнейка ; пераклад на англійскую мову: К. Г. Анціпава]. – Мінск, 2019. – С. 57. (Л. Лейтман)
3 — Моладзевая брыгада Трактарнага завода падчас працы (1950). Крыніца ілюстрацыі: Леў Лейтман = Лев Лейтман = Leu Leitman : [альбом / аўтар тэксту і складальнік А. А. Карнейка ; пераклад на англійскую мову: К. Г. Анціпава]. – Мінск, 2019. – С. 47. (Л. Лейтман)
4 —  Галоўны паштамт (1954). Крыніца ілюстрацыі: Леў Лейтман = Лев Лейтман = Leu Leitman : [альбом / аўтар тэксту і складальнік А. А. Карнейка ; пераклад на англійскую мову: К. Г. Анціпава]. – Мінск, 2019. – С. 53. (Л. Лейтман)
5 —  Ля ракі Свіслач (1956). Крыніца ілюстрацыі: Леў Лейтман = Лев Лейтман = Leu Leitman : [альбом / аўтар тэксту і складальнік А. А. Карнейка ; пераклад на англійскую мову: К. Г. Анціпава]. – Мінск, 2019. – С. 54. (Л. Лейтман)
/ выявы ўзяты з анлайн-старонкі праекта «Беларусь у асобах і падзеях» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Абапіраючыся на падручнік «Асновы акварэльнага жывапісу» выкладчыка Гродненскага дзяржаўнага універсітэта А.І. Бурчыка можна сказаць, што новы этап развіцця беларускай акварэлі наметыўся ўжо ў пачатку 1960-х гадоў. Менавіта тады ў Беларусі арганізуюцца ўсесаюзныя і рэспубліканскія акварэльныя выставы, фарміруюцца лакальныя школы (у тым ліку Віцебская школа акварэлі). Увесь працэс 60-ых можна звязаць з імёнамі  Аляксандры Паслядовіч, Грыгорыя Поплаўскага, Уладзіміра Стэльмашонка, Гаўрыіла Вашчанкі, Фелікса Гумена і іншых.

Аляксандра Паслядовіч і яе акварэльная праца «Палесскія майстрыцы» (1972).
1 — Мастачка і каляровы фрагмент працы ў выглядзе паштоўкі, знойдзены на аўкцыённым латвійскім сайце
2 — Мастацка і больш якасны здымак той жа працы, знойдзены ў каталоге Трэццяй усесаюзнай выставы акварэлі за 1972 год.
/ здымкі мастачкі ўзяты з сайта праекта «Документальная летопись Беларуси»

У 1980-я гады ў канструкцыйна-вобразным ладзе акварэлі з’яўляюцца элементы графічнага дызайну. Беспрадметнасць, імкненне да манахромнасці становяцца прыкметамі новага кірунку. Мастакі ўсё часцей выкарыстоўваюць у спалучэнні з акварэллю іншыя мастацкія сродкі. Імправізацыі камбінаванай аўтарскай тэхнікі характэрныя для творчасці Уладзіміра Савіча, Дзмітрыя Сурыновіча, Пятра Драчова.

Дзмітрый Сурыновіч і яго працы.
1 — Мастак і яго праца Без назвы (2008);
2 — «Вяртанне белага ката» (2009);
3 — Акварэльная праца Без назвы (2009).
/ усе выявы ўзяты з платформы kalektar

Што датычыцца больш сучаснай акварэлі, адной з вядучых тэндэнцый Бурчык вылучае яе жывапіснасць. Тут галоўную ролю ў стварэнні вобраза, на яго думку, адыгрывае колер, які напаўняе твор эмацыйным зместам. Многія творы маюць выразны дэкаратыўны характар. Сваёй адметнай каларылістычнай мовай ён вылучае алегарычныя і сімвалічныя кампазіцыі Зоі Літвінавай (1938). 

Зоя Літвінава і яе працы.
1 — партрэт мастачкі і фрагмент яе працы «Танец»;
2 — акварэльная праца «Танец»;
3 — акварэльная праца «Я болею гриппом» (2002).
/ здымак мастачкі ўзят з сайта галерэі Арт-хаос, праца "Танец" узята з сайта галерэі Прадмесце, праца «Я болею гриппом» узята з сайта аўкцыённага дому ЛітФонд

Дык да чаго адносім акварэль: графіка як у Орды ці жывапіс як у Літвінавай?

У гісторыі мастацтва акварэль займае памежнае становішча паміж графікай і жывапісам. Першапачаткова акварэль — гэта матэрыял (празрыстыя водарастваральныя фарбы, якія наносяцца, як правіла, на паперу). Аднак паняцце акварэльнай тэхнікі значна шырэйшае за выкарыстанне саміх акварэльных фарбаў.

Як мастацкая тэхніка, акварэль можа функцыянаваць у абедзвюх сістэмах — графічнай і жывапіснай — у залежнасці ад задач, якія ставіць перад сабой мастак. Калі празрыстыя каляровыя пласты, лёгкасць, спалучэнне плямы і лініі выкарыстоўваюцца як падпарадкаваныя малюнку сродкі, гаворка ідзе пра графічны характар твора. Калі ж колер, тон, светлапаветранае асяроддзе і жывапісная пластыка становяцца асноўнымі сродкамі стварэння вобраза, незалежна ад канкрэтнага матэрыялу, гавораць пра акварэльны жывапіс або жывапіснае мысленне, уласцівае акварэлі.

У нашы дні, вядома, шмат хто з мастакоў таксама выкарыстоўвае акварэль ці акварэльныя тэхнікі ў сучасных працах. Не ведаеце на каго звярнуць увагу? Для пачатку падказваем толькі некалькіх аўтарак, у працы якіх можна занурыцца на гадзіны: Дзіна ЛеонаваТаццяна Карпачова і Васіліса Паляніна

У нашы дні, вядома, шмат хто з мастакоў таксама выкарыстоўвае акварэль ці акварэльныя тэхнікі ў сучасных працах. Не ведаеце на каго звярнуць увагу? Для пачатку падказваем толькі некалькіх аўтарак, у працы якіх можна занурыцца на гадзіны: Дзіна Леонава, Таццяна Карпачова і Васіліса Паляніна

Некаторыя сучасныя беларускія мастачкі, якія працуюць у тым ліку з акварэллю цяпер. 
1 — Таццяна Карпачова (партрэт мастачкі аўтарства Ira Olyunina) і яе праца Forest walking. Series Yearning for Paradise / 25*25 cm / 2022 / з сацсетак творцы;
2 — Дзіна Леонава і яе праца Smiling Boy N1 / 2025 / з сацсетак творцы;  
3 — Васіліса Паляніна і яе праца A Bird in the Hand is Worth Two in the Bush / 2025 / з сацсетак творцы.
/ здымакі ўзяты з асабістых старонак мастачак, актыўныя спасылкі на кожную вышей. 

Вам таксама на «А»! Пра якія з'явы на «А» яшчэ можна пачытаць у нас на сайце?

  1. Ар Брут  — вельмі насычанае факталагічна інтэрв'ю з беларусім мастаком А.Р.Ч. пра то, як «маргінальная» творчаць пра смерць становіцца мастацкім накірункам — тэкст Chrysalis Mag;
  2. Акцыянізм — чым акцыянізм адрозніваецца ад перформансу? І чаму іх заўсёды блытаюць? — адукацыйныя тэксты Chrysalis Mag пра акцыянізм як з'яву (Частка 1, Частка 2) і тэксты Chrysalis Mag пра галоўнага мастака-акцыяніста Беларусі Алеся Пушкіна (інтэрв'ю з мастаком, агляд яго жыцця і творчасці);
  3. Абстракцыя — два тэкста, прысвечаных Захару Кудзіну, падрабязна тлумачаць яго падыход да творчасці і як моцнае мастацтва захоўвае энэргію чалавека нават пасля смерці — першы тэкст і другі тэкст;
  4. Арт-маркет ці Арт-форум — пра ініцыятыву Off Museum і іх унёсак у развіццё беларускага арт-рынку — тэкст Chrysalis Mag;
  5. Авангард — адразу некалькі тэкстаў, аб'яднаныя праектам пра віцебскі УНОВІС. Тут пра выбітных беларускіх мастакоў і чаму не кожны зможа намаляваць квадрат, як Малевіч — спасылка на праект Chrysalis Mag;  
  6. Анімацыя — тут пакуль можам параіць толькі адну навіну пра беларускую мастачку Паліну Рамашка і яе анімацыю «Прама і па коле». 

Вам таксама на «А»! Пра якія з'явы на «А» яшчэ можна пачытаць у нас на сайце?

  1. Ар Брут  — вельмі насычанае факталагічна інтэрв'ю з беларусім мастаком А.Р.Ч. пра то, як «маргінальная» творчаць пра смерць становіцца мастацкім накірункам — тэкст Chrysalis Mag;
  2. Акцыянізм — чым акцыянізм адрозніваецца ад перформансу? І чаму іх заўсёды блытаюць? — адукацыйныя тэксты Chrysalis Mag пра акцыянізм як з'яву (Частка 1, Частка 2) і тэксты Chrysalis Mag пра галоўнага мастака-акцыяніста Беларусі Алеся Пушкіна (інтэрв'ю з мастаком, агляд яго жыцця і творчасці);
  3. Абстракцыя — два тэкста, прысвечаных Захару Кудзіну, падрабязна тлумачаць яго падыход да творчасці і як моцнае мастацтва захоўвае энэргію чалавека нават пасля смерці — першы тэкст і другі тэкст;
  4. Арт-маркет ці Арт-форум — пра ініцыятыву Off Museum і іх унёсак у развіццё беларускага арт-рынку — тэкст Chrysalis Mag;
  5. Авангард — адразу некалькі тэкстаў, аб'яднаныя праектам пра віцебскі УНОВІС. Тут пра выбітных беларускіх мастакоў і чаму не кожны зможа намаляваць квадрат, як Малевіч — спасылка на праект Chrysalis Mag;  
  6. Анімацыя — тут пакуль можам параіць толькі адну навіну пра беларускую мастачку Паліну Рамашка і яе анімацыю «Прама і па коле»
Untitled-7

Азбука мастацтва — цалкам валантэрская ініцыятыва часопіса Chrysalis Mag. Падчас рэалізацыі мы абіраем пэўны мастацкі стыль, жанр, форму, твор ці з'яву на кожную літару алфавіта і збіраем звесткі і візуалы ў сціслую нататку. Усё гэта — са спасылкамі на крыніцы. 

Калі вы заўважылі памылку ці хочаце прапанаваць дадатак да апублікаваных матэрыялаў, просім паведаміць нам праз сацсеткі ці рэдакцыйную пошту chrysalisartmagazine@gmail.com

Аўтарка тэксту: Юлія Ярашонак

Спіс крыніц, якія былі выкарыстаны для напісання тэкста:

  1. Падручнік «Асновы акварэльнага жывапісу» Гродненскага дзяржаўнага ўніверсітэта аўтарства А.І. Бурчыка 
  2.  Тэкст «GO TO BELARUS 200 ЛЕТ НАЗАД. ИЗУЧАЕМ МАРШРУТЫ НАПОЛЕОНА ОРДЫ» ад 34travel
  3. Кропкавыя звесткі і візуалы з платформы kalektar
  4. Візуалы і звесткі пра мастакоў з праекта «Беларусь у асобах і падзеях» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
  5. Візуалы і звесткі пра мастакоў з праекта « Документальная летопись Беларуси»

Перадрук матэрыялу або фрагментаў матэрыялу магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.

Азбука беларускага мастацтва — цалкам валантэрская ініцыятыва часопіса Chrysalis Mag. Падчас рэалізацыі мы абіраем пэўны мастацкі стыль, жанр, форму, твор ці з'яву на кожную літару алфавіта і збіраюць звесткі і візуалы ў сціслую нататку.

Калі вы заўважылі памылку ці хочаце прапанаваць дадатак да апублікаваных матэрыялаў, просім паведаміць нам праз сацсеткі ці рэдакцыйную пошту chrysalisartmagazine@gmail.com

Аўтарка тэксту: Юлія Ярашонак

Спіс крыніц, якія былі выкарыстаны для напісання тэкста:

  1. Падручнік «Асновы акварэльнага жывапісу» Гродненскага дзяржаўнага ўніверсітэта аўтарства А.І. Бурчыка 
  2. Тэкст «GO TO BELARUS 200 ЛЕТ НАЗАД. ИЗУЧАЕМ МАРШРУТЫ НАПОЛЕОНА ОРДЫ» ад 34travel
  3. Кропкавыя звесткі і візуалы з платформы kalektar
  4. Візуалы і звесткі пра мастакоў з праекта «Беларусь у асобах і падзеях» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
  5. Візуалы і звесткі пра мастакоў з праекта «Документальная летопись Беларуси»

Перадрук матэрыялу або фрагментаў матэрыялу магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.

ПАДЗЯЛІЦЦА:

Чытаць таксама:

Фотакніга Лесі Пчолкі Descent into the Marsh трапіла ў шорт-ліст прэміі Фонду Анры Карцье-Брэсона
Навіна, 07.01.2026
«Сакральнае мёртвае» або як маляваныя дываны становяцца часткай нашай паўсядзённасці? Падрабязна разбіраем працы Максіма Осіпава
Крытыка, 29.12.2025
Мы доўга гэтага чакалі — у беларускай арт-супольнасці з’явілася выдавецтва сусветнага ўзроўню са спецыалізацыяй на мастацтве. Паразмаўлялі з ТАМАКА
Інтэрв'ю, 24.12.2025

КАНТАКТЫ

САЧЫЦЕ ЗА НАМI

INSTAGRAM       TELEGRAM       TIKTOK       FACEBOOK       YOUTUBE

© Chrysalis Mag, 2018-2026
Выкарыстанне матэрыялаў або фрагментаў матэрыялаў
магчыма толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. 

КОНТАКТЫ

СЛЕДИТЕ ЗА НАМИ

INSTAGRAM       TELEGRAM       TIKTOK       FACEBOOK       YOUTUBE

© Chrysalis Mag, 2018-2024
Использование материалов или фрагментов материалов
возможно только с письменного разрешения редакции.