Фотакніга Лесі Пчолкі Descent into the Marsh трапіла ў шорт-ліст прэміі Фонду Анры Карцье-Брэсона  

Навіна  |  07.01.2026

Фотакніга Лесі Пчолкі Descent into the Marsh трапіла ў шорт-ліст прэміі Фонду Анры Карцье-Брэсона 

Навіна 
| 07.01.2026

Беларускія кнігі зноў атрымоўваюць значныя міжнародныя ўзнагароды і прызнанне. Гэтым разам выданне беларускай мастачкі Лесі Пчолкі Descent into the Marsh увайшло ў шорт-ліст прэміі аўтарытэтнага Фонду Анры Карцье-Брэсона. Распавядаем, што гэта значыць і чаму важна.

ПАДЗЯЛІЦЦА:

Парыжскі фонд Henri Cartier-Bresson з’яўляецца адной з ключавых інстытуцый у свеце фатаграфіі. Яго прэмія — не камерцыйная ўзнагарода, а форма інстытуцыянальнага прызнання аўтарскіх праектаў. Намінацыя падтрымлівае незалежныя фотакнігі, у якіх аўтар або аўтарка цалкам адказваюць за канцэпцыю, форму і ўласнае выказванне. Сам Анры Карцье-Брэсон адыграў важную ролю ў станаўленні фотакнігі як мастацкага фармату: яго легендарнае выданне The Decisive Moment замацавала фотакнігу як самастойнае мастацкае выказванне, а не ілюстраваную дакументалістыку.

Descent into the marsh _ 1 копия

Здымак кнігі Лесі Пчолкі Descent into the Marsh / фота з асабістага архіву мастачкі.  

Фотакніга Descent into the Marsh параўноўвае тактыкі супраціву ў Ганконгу і Беларусі, разглядаючы іх як прыклады гарызантальных рэвалюцый новага часу. Праект працуе з тэмамі калектыўнай памяці, супраціву і незавершанасці гістарычных працэсаў.

Як адзначае Леся ў каментары для журналистаў, кніга задумана як адкрыты архіў: «У ёй ёсць стыкеры з артыкуламі ў СМІ, і я працягваю збіраць новыя — гэта мой спосаб распавядаць пра тое, што не скончылася. Для мяне гэтая намінацыя — знак прызнання і сведчанне таго, што наша гісторыя застанецца ў міжнародным кантэксце сучаснай дакументальнай фатаграфіі», — кажа творца.

17–18 студзеня Descent into the Marsh будзе прадстаўленая ў ліку 35 найлепшых фотакніг з усяго свету на спецыяльнай выставе ў межах праграмы Фонду Анры Карцье-Брэсона.

Lesia Pcholka копия

Леся Пчолка — візуальная мастачка, народжаная ў Беларусі,
у цяперашні час жыве і працуе ў Берліне (Германія) і Бельску Падляскім (Польшча). 

Практыка Пчолкі спалучае архіўныя метады, калектыўную памяць і гістарычную пераемнасць, каб паказаць, як мінулае фарміруе сучаснае жыццё ў Беларусі і за яе межамі. Праз фатаграфію, відэа і інсталяцыю яна даследуе напружанасць паміж афіцыйнымі наратывамі і недакументаванай гісторыяй, засяроджваючыся на галасах, якія часта замоўчваюцца. Яе праца размяшчае Беларусь у больш шырокім параўнальным кантэксце, прасочваючы паралелі з іншымі аўтарытарнымі кантэкстамі, а таксама даследуючы прасторы супраціву.

Выгнанне завастрае яе ўвагу да перамяшчэння, прыналежнасці і далікатнай памяці, а гендэрныя перспектывы фарміруюць яе адчувальнасць да ўвасобленага досведу і ўлады. Мабілізуючы грамадскія архівы і падыходы ў эксперыментальным апавяданні, Пчолка стварае шматслаёвыя наратывы, якія рухаюцца паміж асабістым і палітычным, прыватным і калектыўным — пераасэнсоўваючы, як можна памятаць гісторыю і супраціўляцца ёй.

Сайт.

Instagram.

Перадрук матэрыялу або фрагментаў матэрыялу магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.

Калі вы заўважылі памылку ці жадаеце прапанаваць дадатак да апублікаваных матэрыялаў, просім паведаміць нам.

Леся Пчолка — візуальная мастачка, народжаная ў Беларусі, у цяперашні час жыве і працуе ў Берліне (Германія) і Бельску Падляскім (Польшча). 

Практыка Пчолкі спалучае архіўныя метады, калектыўную памяць і гістарычную пераемнасць, каб паказаць, як мінулае фарміруе сучаснае жыццё ў Беларусі і за яе межамі. Праз фатаграфію, відэа і інсталяцыю яна даследуе напружанасць паміж афіцыйнымі наратывамі і недакументаванай гісторыяй, засяроджваючыся на галасах, якія часта замоўчваюцца. Яе праца размяшчае Беларусь у больш шырокім параўнальным кантэксце, прасочваючы паралелі з іншымі аўтарытарнымі кантэкстамі, а таксама даследуючы прасторы супраціву.

Выгнанне завастрае яе ўвагу да перамяшчэння, прыналежнасці і далікатнай памяці, а гендэрныя перспектывы фарміруюць яе адчувальнасць да ўвасобленага досведу і ўлады. Мабілізуючы грамадскія архівы і падыходы ў эксперыментальным апавяданні, Пчолка стварае шматслаёвыя наратывы, якія рухаюцца паміж асабістым і палітычным, прыватным і калектыўным — пераасэнсоўваючы, як можна памятаць гісторыю і супраціўляцца ёй. 

Сайт.

Instagram.

Перадрук матэрыялу або фрагментаў матэрыялу магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.

Калі вы заўважылі памылку ці жадаеце прапанаваць дадатак да апублікаваных матэрыялаў, просім паведаміць нам.

ПАДЗЯЛІЦЦА:

Чытаць таксама:

«Сакральнае мёртвае» або як маляваныя дываны становяцца часткай нашай паўсядзённасці? Падрабязна разбіраем працы Максіма Осіпава
Крытыка, 29.12.2025
Мы доўга гэтага чакалі — у беларускай арт-супольнасці з’явілася выдавецтва сусветнага ўзроўню са спецыалізацыяй на мастацтве. Паразмаўлялі з ТАМАКА
Інтэрв'ю, 24.12.2025
Арт-кніга Everybody Dance! беларускага выдавецтва ТАМАКА трапіла ў спіс найлепшых новых фотакніг свету паводле British Journal of Photography
Навіна, 22.12.2025

КАНТАКТЫ

САЧЫЦЕ ЗА НАМI

INSTAGRAM       TELEGRAM       TIKTOK       FACEBOOK       YOUTUBE

© Chrysalis Mag, 2018-2026
Выкарыстанне матэрыялаў або фрагментаў матэрыялаў
магчыма толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. 

КОНТАКТЫ

СЛЕДИТЕ ЗА НАМИ

INSTAGRAM       TELEGRAM       TIKTOK       FACEBOOK       YOUTUBE

© Chrysalis Mag, 2018-2024
Использование материалов или фрагментов материалов
возможно только с письменного разрешения редакции.