«Сакральнае мёртвае» або як маляваныя дываны становяцца часткай нашай паўсядзённасці? Падрабязна разбіраем працы Максіма Осіпава 

Крытыка  |  29.12.2025

«Сакральнае мёртвае» або як маляваныя дываны становяцца часткай нашай паўсядзённасці? Падрабязна разбіраем працы Максіма Осіпава 

Крытыка 
| 29.12.2025

Зварот да традыцыі ў сучасным мастацтве часта вагаецца паміж дзвюма крайнасцямі: з аднаго боку — імкненне захаваць яе ў першапачатковым выглядзе, з другога — выкарыстанне яе як набору візуальных элементаў, вырваных з гістарычнага і культурнага кантэксту. Паміж гэтымі крайнасцямі застаецца мала прасторы для практык, якія працуюць са спадчынай без настальгіі і дыстанцыі. Мастацтва Максіма Осіпава аказваецца менавіта ў гэтай прамежкавай зоне. Яго жывапіс дазваляе паглядзець на традыцыйную форму як на адкрытую і рухомую структуру.

Дык якім чынам мастак выбудоўвае ўласную візуальную мову? Чаму прымiтывiзм, пра які ён гаворыць у сваіх інтэрв’ю, не зусім дарэчны, але яго практыка становіцца актуальнай як ніколі? Прапануем разгледзець гэта ў новым тэксце рубрыкі «Крытыка» ад Chrysalis Mag.

ПАДЗЯЛІЦЦА:

Дашліце нам праект на разгляд!

Кожны чытач можа даслаць свой праект (ці праект іншага творцы) на крытычны разгляд Chryslais Mag. Для гэтага збярыце актуальную інфармацыю па мастацкаму твору ці актыўныя спасылкі з узгадкай працы і дашліце на адпаведную пошту рубрыкі — chrysalis.critique@gmail.com

Разбіраем візуальную мову маляваных дываноў

Максім Осіпаў — мастак, жывапісец, якога беларускі глядач добра ведае па распісных дыванах з сучасным сюжэтам. Яго практыка злучае народную візуальную традыцыю і ўласныя багатыя сюжэтныя канструкцыі, адсылаючы да тэхнікі маляваных дываноў.

 «Маляваныя дываны», або проста «маляванкі», — гэта народнае масавае мастацтва, якое мела шырокае распаўсюджанне ў беларускіх вёсках у 1920–1950-я гады мінулага стагоддзя. Па форме маляванкі ўяўляюць сабой шырокафарматныя выявы, выкананыя на дыванах, тканінах або клейонках алеевымі ці клеевымі фарбамі хатняга прыгатавання. Частa маляванкі выступалі ў якасці ахоўнага і дабрапажадальнага выяўленчага сімвала ў доме, своеасаблівага талісмана-абярэга. Аўтарства многіх прац цяпер вызначыць немагчыма, хаця найбольш вядомыя прыклады добра знаёмыя шырокаму гледачу — Алена Кіш і Язэп Драздовіч.

Мастак часта звяртаецца да агульных канонаў жанру: сіметрычнасці, арнаментальных рамак, скажонай глыбіннай перспектывы, але пры гэтым пераасэнсоўвае іх у сучасным кантэксце. У яго жывапісе часта з’яўляюцца сцэны з жывёламі, людзьмі і фантастычнымі персанажамі з сучаснага культурнага кантэксту: Гадзіла, Уэнздэй Адамс, Кінг-Конг. Аўтар змяшчае іх у ўмоўную дэкаратыўную прастору, размяшчае франтальна, амаль без глыбіні, і выбудоўвае з іх удзелам панарамныя апавяданні.

Максім Осіпаў маляваныя дываны современное беларусское искусстсво

Максім Осіпаў  — «Поклiк да вытокаў».

Разам з тым выявы Осіпава ўладкаваны не проста як «ахоўнікі» дома, якімі ўспрымаліся маляванкі ў XIX стагоддзі. Цяпер гэтыя палотны — шчыльнае поле адсылак і дэталяў, якое немагчыма цалкам разгадаць пры першым поглядзе на працу. Адзін сюжэт у Осіпава можа ўтрымліваць некалькі ўзроўняў чытання: спачатку — знаёмыя і лёгка счытвальныя вобразы, на якіх трымаецца асноўнае напружанне, а затым — навакольныя іх фрагменты і дэталі, што збіраюць кампазіцыю пад адзінай рамкай (хай сабе і дэкаратыўнай).

4__maximum_141x95 копия

Максім Осіпаў  — « Няма дурных» / 2020. 

Яго жывапіс можа нагадваць ілюстрацыі да дзіцячых кніг, у якіх за прастатой сюжэту і выканання стаіць сур’ёзнае рамяство, складаны свет асацыяцый і ўзаемаадносін. У гэтым сэнсе дарэчы ўзгадаць «Падарожжы Гулівера»: розныя маштабы суіснуюць унутры адной сцэны, позірк перамяшчаецца паміж фрагментамі выявы, і ніводны элемент не застаецца канчаткова галоўным. Гэты кантраст зачароўвае і прымушае вяртацца да прац у пошуках новых дэталяў.

11__maximum_70х70 копия

Максім Осіпаў  — «ЛЮСТРАЦЫЯ КАМІЛЫ МАРЦІНКЕВІЧ» / 2023. 

І як у такім выпадку вызначыць працы Осіпава ў культурным працэсе?

Візуальная сістэма яго прац складаецца з выразных, пазнавальных элементаў: наратыўныя сюжэты, простыя фігуры ў плоскасці, ясныя контуры, самадастатковы колер і наўмысная ўмоўнасць вобразаў. Такі выбар даволі камунікатыўнага і, бадай, вольнага візуальнага метаду нярэдка прыводзіць да параўнання Осіпава з мастакамі, якія таксама карысталіся непасрэднай мастацкай мовай. Аднак у гэтых паралелях важна ўлічваць адрозненні ў матывацыі і гістарычным кантэксце.

У інтэрв’ю і тлумачэннях да ўласных прац Осіпаў дыстанцуецца ад традыцыі выкарыстання наіўнай мовы як свядома аформленага палітычнага прыёму. Наіўныя эстэтыкі атрымалі сваё прызнанне ў сярэдзіне ХХ стагоддзя як форма радыкальнага выказвання, што ўключала пасляваенную крытыку, фемінісцкія і антыіерархічныя мастацкія жэсты. Осіпаў жа не выкарыстоўвае наіў як інструмент выражэння радыкальнай пазіцыі, як гэта рабіла французская мастачка Нікі дэ Сен-Фаль.

remember-1969.jpg!Large

Нікі дэ Сен-Фаль — «Памятаеш?» / 1969. Выява ўзята з wikiart.org 

Для яе наіўная візуальная мова была інструментам радыкальнай крытыкі патрыярхальнай улады, гендарных нормаў і інстытуцыйных структур. Стыль мастачкі ўмацоўваў яе асабісты і палітычны пасыл, працуючы як адзінае цэлае, накіраванае супраць патрыярхальнай улады. Такая стылістычная адкрытасць і дзёрзкасць адыходзіла ад «нявіннасці» наіўнага стылю і станавілася жорсткім палітычным жэстам, які ўзмацняў пасыл прац, — менавіта гэта тэарэтыкі культуры і называлі прымiтывiзмам. Аднак у гэтым сэнсе яе працы могуць выглядаць кантрапунктам да падыходу Осіпава: у яго жывапісе няма прамога палітычнага выказвання, ёсць толькі адсылкі да канфрантацыі. Осіпаў не называе сябе палітычным мастаком, аднак уступае ў дыялог з культурным полем.

Сам мастак у некалькіх інтэрв’ю адзначае, што выкарыстоўвае мову прымiтывiзму. Напрыклад, у інтэрв’ю для nottoday.media пра сваю практыку ён кажа так:

— Я выкарыстоўваю… «прымітывізм» як мову, якой мне ўласна найбольш зручна карыстацца для таго, пра што я спрабую распавесці.

З тэарэтычнага пункту гледжання гэта не зусім дакладна

15__maximum_78х120 копия

Максім Осіпаў  — «Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына / Нашто ты мяне пакінуў, Ойча» / 2021

Нягледзячы на складанасць і супярэчлівасць самога тэрміна, «прымiтывiзм» у сучасным тэарэтычным полі даўно разабраны на часткі і падвергнуты вострай крытыцы як форма еўрацэнтрычнай оптыкі. Гісторыя мадэрнізму паказвае, што прымiтывiзм часта будаваўся на апрапрыяцыі «чужога», прадстаўляючы іншую традыцыйную культуру як утопію. Мадэрнізм здабываў эстэтычны рэсурс, цалкам ігнаруючы культурны, палітычны і рытуальны кантэксты, ствараючы пры гэтым «архаічнае мінулае», якое існавала па-за рэальнай гісторыяй і сучаснасцю.

У практыцы Осіпава гэтага не адбываецца: ён гаворыць знутры ўласнай культуры, выкарыстоўваючы блізкія і зразумелыя народныя вобразы, паўсядзённыя сюжэты, уплеценыя элементы масавай культуры, часткай якой ён сам з’яўляецца. Гэта дазваляе яму фактычна перасабраць уласную культурную спадчыну ў відавочна правакацыйнай, свежай форме.

20__maximum_70х70 копия

Максім Осіпаў  — «ПРЫВЯДЗІЦЕ ВІЯ!». 

Яго працы далёкія ад прымiтывiзму і значна бліжэйшыя да наіў-арту як аўтаномнага досведу самавызначэння, а не стратэгіі прымiтывісцкага прысваення. Візуальная прастата мовы Осіпава можа нагадваць Анры Русо з-за адмовы ад акадэмічнай перспектывы і падкрэсленай умоўнасці, аднак калі ў Русо наіўнасць служыла інструментам стварэння ўтопічнага сховішча, то ў выпадку з Осіпавым яна пазбаўлена гэтай суцяшальнай функцыі. Тут гаворка ідзе не столькі пра тэрміналогію, колькі пра культурную этыку — пра тое, як карэктна называць уласную практыку.

Henri_Rousseau_-_Myself-_Portrait_–_Landscape_-_Google_Art_Project

Анры Русо — Аўтапартрэт / 1890. Выява ўзята з wikipedia.org 

Сакральнае мёртвае: выхад маляванак з набору сімвалаў у сучасныя адсылкі, гіпертэкст і дыялог

Як удакладняе сам аўтар, камунікацыя з гледачом займае ў яго працы цэнтральнае месца. У жывапісе, які сам па сабе з’яўляецца спосабам распавесці пра трывожныя з’явы, Осіпаў уводзіць усім знаёмыя сімвалы ў новыя ўмовы і тым самым зрушвае іх значэнні.

Калі мы імкнёмся зафіксаваць значэнне сімвала, прыпісваючы яму адзіны першасны сэнс і абараняючы яго ад змен, мы пазбаўляем яго сапраўднай прыроды. Бо нават традыцыйныя сімвалы захоўвалі актыўнае ўжыванне і не мелі адназначнага прачытання. Такая рухомасць адкрывала новыя магчымасці для іх інтэрпрэтацыі. Осіпаў ідзе па сцэнарыі «расхіствання ўяўлення пра сімвалы як пра нешта раз і назаўсёды замацаванае» і стварае новыя сувязі паміж знаёмымі вобразамі. Так мастак фармулюе важнае сцвярджэнне: сакральнае мёртвае.

22__maximum_70х70 копия

Максім Осіпаў  — «Мы, блячь, не коцiки».  

У гэтым сцвярджэнні няма скандальнай задумы. Осіпаў працуе як гіпертэкстуальны мастак: абраныя ім сімвалы дзейнічаюць як адкрытыя структуры, чыя сіла заключаецца ў здольнасці нараджаць новыя сэнсы ў новых кантэкстах. Таму ў яго працах праз гумар і простую метафару сімвалы становяцца актыўнай, цыркуляцыйнай мовай, а не закасцянелым музейным экспанатам. Мастак запрашае гледача да дыскусіі і каментавання, што і з’яўляецца формай жывога ўзаемадзеяння і выразам павагі да багацця сімвалічнай спадчыны, а не эксплуатацыяй сакральнасці. У яго практыцы традыцыя знаходзіць магчымасць існаваць у сучаснасці як зменлівае і актуальнае поле.

Мастацкі метад Осіпава можна было б назваць кітчам у разуменні Клемента Грынберга — рэдукцыяй сэнсу пад патрабаванні масавага ўспрымання, заменай глыбіні прадказальнасцю. Аднак, аналізуючы практыку мастака больш уважліва праз прызму знакаў і сімвалічнага напружання, мы разумеем, што яго візуальная мова выходзіць за межы простай эстэтызацыі. Галоўнае ў яго працах — падыход да мыслення пра культуру, якая можа заставацца жывой і рухомай.

Так што ў выніку карціны Осіпава нагадваюць тую самую скрынку з ёлачнымі цацкамі, якую мы захоўваем з дзяцінства. Кожны раз, адкрываючы яе, мы знаходзім нешта новае, на што раней не звярталі ўвагі: адкуль узялася тая ці іншая цацка? Дзе яна вісела раней? І з якімі гісторыямі яна звязаная? Так і ў жывапіс Осіпава можна ўглядацца і знаходзіць новыя дэталі, сувязі і гісторыі, але кожны раз ён будзе прапаноўваць нешта новае, лёгкае і знаёмае. Наіў у выпадку Осіпава — не пра прастату і легкадумнасць, а пра гонар за магчымасць быць сабой.

Max-slider.bd117839f28b0d0431d90eba8466ef91 копия

Максім Осіпаў — беларускі мастак, жывапісец. Працуе з сучаснай інтэрпрэтацыяй жанру размаляванага дывана. У яго працах беларускія народныя матывы спалучаюцца з выявамі сусветнай культуры.

Мастак пераняў каноны жанру маляванага дывана, скрыжаваў герояў Мазача і прыродныя матывы Алены Кіш і працягнуў традыцыю маляванак, толькі ўжо з актуальнымі сэнсамі.

Зараз жыве і працуе ў Варшаве.

Instagram 

Перадрук матэрыялу або фрагментаў матэрыялу магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.

Калі вы заўважылі памылку ці жадаеце прапанаваць дадатак да апублікаваных матэрыялаў, просім паведаміць нам.

Чытаць таксама:

Калі форма падманвае змест. Крытычны погляд на праект «Memory Landscapes» Вольгі Бубіч
Крытыка, 08.09.2025
Мы доўга гэтага чакалі — у беларускай арт-супольнасці з’явілася выдавецтва сусветнага ўзроўню са спецыалізацыяй на мастацтве. Паразмаўлялі з ТАМАКА
Інтэрв'ю, 24.12.2025
«Наша гісторыя — гэта белая-белая пляма, якую мы ўсе разам запаўняем». VEHA выдае новую кнігу «Руіны Беларусі»
Інтэрв'ю, 16.12.2025

КАНТАКТЫ

САЧЫЦЕ ЗА НАМI

INSTAGRAM       TELEGRAM       TIKTOK       FACEBOOK       YOUTUBE

© Chrysalis Mag, 2018-2026
Выкарыстанне матэрыялаў або фрагментаў матэрыялаў
магчыма толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. 

КОНТАКТЫ

СЛЕДИТЕ ЗА НАМИ

INSTAGRAM       TELEGRAM       TIKTOK       FACEBOOK       YOUTUBE

© Chrysalis Mag, 2018-2024
Использование материалов или фрагментов материалов
возможно только с письменного разрешения редакции.