Калі форма падманвае змест. Крытычны погляд на праект «Memory Landscapes» Вольгі Бубіч 

Крытыка  |  08.09.2025

Калі форма падманвае змест. Крытычны погляд на праект «Memory Landscapes» Вольгі Бубіч 

Крытыка 
| 08.09.2025

У апошнія гады візуальныя маста:чкі ўсё часцей звяртаюцца да тэмы памяці як палітычнага поля. Гэтая тэма патрабуе яснасці, метадалагічнай дакладнасці і адказнасці за форму. На міжнароднай мастацкай сцэне можна знайсці мноства праектаў, у якіх выкарыстоўваюцца розныя падыходы — ад дакументалістыкі і звароту да архіваў і тонкіх візуальных інтэрпрэтацый. У гэтым кантэксце працуе і беларуская мастачка і даследчыца памяці Вольга Бубіч з праектам «Memory Landscapes» (2022–2025), прысвечаным візуальнаму асэнсаванню траўмы і калектыўнай памяці праз прыроду.

ПАДЗЯЛІЦЦА:

Дашліце нам праект на разгляд!

Кожны чытач можа даслаць свой праект (ці праект іншага творцы) на крытычны разгляд Chryslais Mag. Для гэтага збярыце актуальную інфармацыю па мастацкаму твору ці актыўныя спасылкі з узгадкай працы і дашліце на адпаведную пошту рубрыкі — chrysalis.critique@gmail.com

Пра што сам праект?

«Memory Landscapes» Вольгі Бубіч распавядае пра тое, як прыродныя ландшафты — дрэвы, глеба, карані, камяні — становяцца нямымі сведкамі трагічных падзей XX стагоддзя. Вольга наведвае мемарыяльныя месцы ў Еўропе, уключаючы былыя канцэнтрацыйныя лагеры (Асвенцым, Дахау, Маўтхаўзен) і лясы ў Беларусі і Польшчы, дзе адбываліся масавыя расстрэлы, і робіць маментальныя здымкі на Instax. У сваіх фатаграфіях яна адлюстроўвае фрагменты прыроды (ствол дрэва, камень, мох, зямлю), якія, у інтэрпрэтацыі аўтаркі, выступаюць як сімвалічныя носьбіты памяці. Затым Вольга стварае манатыпы (адбіткі ўручную), натхнёныя гэтымі фатаграфіямі, і здымае на тэлефон відэа архітэктуры канцэнтрацыйных лагераў. Уся візуальная частка праекту дапаўняецца аўтарскім даследчым эсэ.

From the Project “Memory Landscapes”, 2023-2024

Частка фотаздымкаў Вольгі Бубіч з праекту «Memory Landscapes» / маментальныя здымкі на Instax і манатыпы / фота дасланае аўтаркай на пошту рэдакцыі / 2022-2025 

Прырода маўчыць

Цэнтральная ідэя праекта — «прырода памятае». Аўтарка фіксуе ландшафт гэтых месцаў з дапамогай Instax камеры: камяні, дрэвы, кара, трава. Прырода, захаваная на камеру з імгненным друкам, становяцца для Бубіч сведчаннем здольнасці памятаць — носьбітам гістарычнай траўмы. Аднак ні візуальная частка, ні тэкставае суправаджэнне не тлумачаць: як менавіта яна памятае? Здымкі не забяспечаны тлумачэннямі: на іх няма дат, каардынат ці намёкаў на ўзаемадзеянне з рэальным месцам, якія дапамагаюць улавіць сувязь месца і кантэксту, як, напрыклад, у Антона Кустэрса ў праекце The Blue Skies Project.

Auschwitz Birkenau Memorial and Museum Memory Landscapes BUBICH

Фотаздымак і манатып Вольгі Бубіч з праекту «Memory Landscapes» / Auschwitz Birkenau / фота дасланае аўтаркай на пошту рэдакцыі / 2022-2025 

Па аналогіі з праектам Бубіч, у The Blue Skies Project на кожным Polaroid-здымку праекта з 1078 месцаў масавых забойстваў у Еўропе няма нічога, акрамя неба і, часам, аблокаў. Але пры гэтым на выявах без бачных слядоў трагедыі з'яўляюцца выразна расстаўленыя каардынаты мясцовасці і колькасці ахвяр. Лічбы выбітыя на фатаграфіях з дапамогай ручной пішучай машынкі. Такая строгая сістэмнасць і сухая інфармацыя з'яўляюцца страшным напамінам аб катастрафічнай эфектыўнасці нацысцкай машыны знішчэння. Замест таго, каб паказваць сам ландшафт, Кустэрс фатаграфаваў уверх, робячы відавочным тое, што звычайна застаецца незаўважаным. Кожны яго кадр уяўляў сабой і архіў, і мемарыял.

На першым слайдзе: Фотаздымкі Антона Кустэрса з праекта The Blue Skies Project; на другім слайдзе: Частка экспазіцыі The Blue Skies Project у Музеі памяці ахвяр Халакосту ЗША ў Вашынгтоне / абодва здымка ўзяты з сайту British Journal of Fotography / 2020

Бубіч жа фіксуе дрэва — і адмаўляецца гэта каментаваць. Не зразумела, чаму абрана гэтае дрэва, у якім менавіта месцы яно знаходзіцца, што яно «бачыла», і чаму менавіта яно тут паказана. Здымкі падобныя на ўрыўкі ўспамінаў, як сувеніры з паездкі ў неспакойнае мінулае, ілюстрацыі да трывожнага эсэ. Падобна, што сама тэхніка маментальнага друку Instax была абраная з-за яе характэрнай мяккасці, якая прыглушае атмасфернасцю нават цяжкія тэмы. У рамках праекту яна выкарыстоўваецца як дэкаратыўны элемент, які не мае відавочнага тлумачэння ці канцэптуальнага значэння. Праект выглядае як візуальны мудборд, складзены з эстэтызаваных фрагментаў на фоне траўмы, а аўтарская пазіцыя быццам мэтанакіравана дыпламатычна размытая, каб пазбегнуць усяго цяжару тэмы, са зрушэннем на жаданне быць далучанай, гучаць актуальна і глыбока. Мастачка абцякальна датыкаецца да даследавання траўматычнай спадчыны і сваім праектам як быццам абыходзіць яго, стварае дыстанцыю, выкарыстоўваючы эстэтыку Instax і шчыльны паток запазычанняў у тэкставым апісанні.

From the Project “Memory Landscapes”, 2023-2024

Частка фотаздымкаў Вольгі Бубіч з праекту «Memory Landscapes» / маментальныя здымкі на Instax / фота дасланае аўтаркай на пошту рэдакцыі / 2022-2025 

Эстэтыка замест метаду

У «Memory Landscapes» форма супярэчыць даследаванню. Мы не бачым метадалогіі, якая падмацоўвае заяўленыя тэмы і апавяданне, а выбраныя 19 лакацый праекта (без сумневу гістарычна важныя і напоўненыя) тут здаюцца толькі асколкам траўматычнага масіва. Больш за тое, «Memory Landscapes» аперуе абстракцыяй, якая не верыфікуецца: у відэарадзе, знятым на тэлефон, з усіх месцаў пазначаны толькі некалькі. Бесканфліктная, экалагічная візуальнасць не суадносіцца з відэашэрагам у канцэнтрацыйных лагерах і замест таго, каб звязаць праект у цэлае, толькі падкрэслівае ўнутраны разрыў. Дысананс узмацняецца пытаннем: наколькі прыватная здымка для мастацкага праекта дарэчная на тэрыторыі лагераў, дзе падобная дзейнасць патрабуе спецыяльнага дазволу?

Відэаролік Вольгі Бубіч з праекту «Memory Landscapes», дзе зробленыя мастачкай выявы і запісы былі аб'яднаны з цытатамі даследчыкаў прыроды і памяці / прамая спасылка на матэрыял з сайта і YouTube-канала мастачкі / 2023

Прызваны аддаліцца ад інстытуцыйнай памяці, праект тым не менш вяртаецца ў апрэсіўную структуру, дакументуючы архітэктуру мемарыялаў, будынкі лагераў, інтэр'еры і людзей. Уключэнне такой дакументацыі можа спадарожнічаць ідэі праекту, выкрываючы альтэрнатыву «прыроды якая памятае» у выглядзе цяжкіх бетонных канструкцый, створаных чалавекам. Але ў выпадку Бубіч відэа толькі скажаюць галоўную ідэю аўтаркі, супярэчаць канцэпцыі і выклікаюць этычнае здзіўленне. Рэзкі скачок да дадатковага тэхнічнага метаду выглядае як недавер да ўласнай візуальнай мовы, спроба «дадаць вагі», адсутнасць веры, што кара і Instax справяцца з пастаўленай задачай.

У рамках «Memory Landscapes» прапануецца зрушэнне фокусу памяці з чалавека як носьбіта ўспамінаў на прыроду, якая валодае ўласнай здольнасцю да запамінання, «па-за чалавекам». Парадаксальна, але візуальная рэалізацыя праекта абапіраецца на суб'ектыўны, чалавечы погляд: абмежаваная колькасць здымкаў, хаатычна зробленых ад першай асобы, надае прыродзе толькі ўмоўную ролю. Прырода, выступаючы ў якасці лакальнага сведка траўмы, у працэсе фатаграфавання падвяргаецца абстрагаванню і ўніверсалізацыі, што прыводзіць да нівелявання складаных сацыяльных і палітычных вымярэнняў траўматычнай памяці. Боль, такім чынам, трансфармуецца ў паэтычную рыторыку.

Аўтарка таксама не імкнецца прывязаць фатаграфіі да канкрэтнага месца, хоць кожнае з іх — істотная кропка ў напоўненым кашмарамі пейзажы (вяртаючыся да прыкладу The Blue Skies Project Антона Кустэрса). Гэта асабліва адчуваецца ў той момант, калі тэкст і візуал пачынаюць канкурыраваць, не ствараючы ўзаемнай напругі і не пераплятаючыся ў цэлае: здымкі існуюць як асобнае тэхнічнае практыкаванне без пазначэнняў, а тэкст — самадастатковы твор, які літаральна агароджвае гледача ад кантакту з выявай. Фатаграфіі не нясуць у сабе аўтаномнага выказвання, і хутчэй выступаюць як суправаджальная графіка да цяжкага тэксту.

From the Project “Memory Landscapes”, 2023-2024

Частка фотаздымкаў Вольгі Бубіч з праекту «Memory Landscapes» / маментальныя здымкі на Instax / фота дасланае аўтаркай на пошту рэдакцыі / 2022-2025

Для параўнання варта звярнуцца да серыі амерыканскай мастачкі Sally Mann, якая ў сваім праекце Battlefields дакументуе месцы кровапралітных бітваў Грамадзянскай вайны ў ЗША, выкарыстоўваючы тэхніку мокра каладыённага працэсу XIX стагоддзя — тую ж, што прымянялася ў часы самой вайны. Мастачка наўмысна дапускае ў сваіх працах аптычныя скажэнні, дэфекты эмульсіі, пыл і плямы, якія набліжаюць яе здымкі да адчуванняў трупнай пластыкі, яна паказвала тэхнічныя недахопы як магутныя метафары разбурэння. Замест таго, каб хаваць гэтыя недасканаласці, Ман іх падкрэслівае, тым самым узмацняючы адчуванне прысутнасці смерці, распаду і смутку. Яна не проста фіксуе пейзаж, а робіць яго носьбітам болю, упісваючы траўму ў саму структуру здымка. Яе працы не ўлагоджваюць, а выклікаюць трывогу, што і спараджае моцны эмацыйны водгук у гледача.

Фотаздымакі з праекта Battlefields амерыканскай фотамастачкі Sally Mann / жэлацінавы срэбны адбітак / 2003. Выявы ўзяты з сайта мастачкі www.sallymann.com 

 Вольга ж застаецца на паверхні, паказваючы неканфліктныя выявы бяспечных кары, травы, лістоты, камянёў. Гэтыя не падмацаваныя ні медыумам, ні канцэптуальна выявы не выклікаюць унутранай напругі, не трывожаць, не пакідаюць следу. Яны ўлагоджваюць. Але памяць аб траўматычных падзеях не павінна ўлагоджваць.

Меланхолія і бяссілле

Праект можа ўпісацца ў дыскурс аб памяці і траўме як канцэптуальны нарыс, які спасылаецца на пост-мадэрністычную тэорыю, але не ў межах паўнавартаснага мастацкага выказвання. Тут ён не дыялог, а аднабаковая падача, у якой веды зводзяцца да ўдалага цытавання, а пачуццёвасць да шчыльнай меланхоліі.

Меланхолія ў гэтым ключы не проста сум ці дэпрэсія, а складаны стан грамадства, якое адлюстроўвае адчуванне канца эпохі, крызісу ідэнтычнасці, і немагчымасць вяртання страчанага. Канцэпт напрамую звязаны з гістарычнай памяццю, пастаяннай прысутнасцю мінулага ў сучаснасці. «Memory Landscapes» у рамках выказвання можа прэтэндаваць на ёмістае філасофскае эсэ, востры каментар пра парадаксальную немагчымасць зведваць жалобу гістарычнага кашмару, скажоную зараз інстытуцыйнай памяццю, і зварот да прыроды як альтэрнатыве. Праект мог бы спыніцца на гэтым, не спатыкаючыся аб сабе. Тым не менш, на выхадзе «Memory Landscapes» становіцца стылізацыяй успрымання манументальнай тэмы праз амбівалентны візуальны метад, які паступова дэмантуе значнасць і самога тэксту, пакідаючы гледача аднаго ў глухой меланхоліі.

Усё ў «Memory Landscapes» кажа аб няўпэўненасці, хаосе, падборы фрагментаў, якія не складаюцца ў метад. Аўтарка не злучае элементы ў выказванне. Яна як быццам жанглюе тэрміналогіяй, не ведаючы, які шар упадзе. Форма далікатная, змест — разрознены, метад — не вызначаны.

Buchenwald oak from Memory Landscapes Bubich

Фотаздымак і манатып Вольгі Бубіч з праекту «Memory Landscapes» / фота дасланае аўтаркай на пошту рэдакцыі / 2022-2025 

Праца з памяццю — гэта заўсёды праца з матэрыялам, які ўжо перагружаны значэннем: гістарычным, візуальным, палітычным. Таму любыя візуальныя рашэнні ў такім кантэксце патрабуюць яснай пазіцыі і разумення, як форма суадносіцца са зместам. У праекце «Memory Landscapes» Бубіч стварае ўражанне міждысцыплінарнага даследавання, закранаючы тэмы прыроды, памяці і калектыўнай траўмы. Аднак, нягледзячы на візуальную прывабнасць, праект зводзіцца да павярхоўнай імітацыі, паколькі мастачка спрабуе падысці да складанай тэмы праз эстэтыку, не маючы дакладнага метадалагічнага падыходу і крытычнага асэнсавання. Безумоўна, няма ніякай патрэбы выкарыстоўваць менавіта такія самыя інструменты да удасканальвання інфармацыя як гэта зрабілі Антон Кустэрс ці Sally Mann і можна падыходзіць да тэмы з іншага боку. Але недахоп гэтай дакладнай інфармацыі робіць «Memory Landscapes» хутчэй уражаннем на тэму, якое абыходзіць памяць, а не працуе з ёй.

Olga Bubich portrait

Вольга Бубіч — эсэістка, даследчыца калектыўнай памяці і траўматычнага мінулага, фотакрытык і аглядальніца фотакніг, фатографка і куратарка, якая ўжо больш за 15 гадоў працуе ў галіне адукацыі і прасоўвае беларускую фатаграфію на міжнароднай сцэне.

Нарадзілася ў Мінску, скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (англійская, італьянская мовы і літаратуры), стажыравалася ў Універсітэце для замежнікаў у Перуджы (Італія). Вучыла тэорыю і практыку фатаграфіі на воркшопах Андрэя Дубініна (Беларусь), Аляксея Нікішына (Расія), Клаўдзіны Дуры (Францыя), Ксав’е Фернандэса-Фуэнтэса (Іспанія/Нідэрланды), Андрэя Паліканава і Таццяны Платнікавай (Расія).

Аўтарка фотакніг The Art of (Not) Forgetting (2021) і Bigger than I (2019), сааўтарка кнігі History of Belarusian Photography (2019). Яе працы ўваходзяць у калекцыі музеяў і бібліятэк у Еўропе, Азіі і ЗША. Як куратарка, арганізоўвала выставы ў Беларусі, Германіі, Швецыі, Грузіі ды іншых краінах.

Сайт

Instagram 

Перадрук матэрыялу або фрагментаў матэрыялу магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.

Калі вы заўважылі памылку ці жадаеце прапанаваць дадатак да апублікаваных матэрыялаў, просім паведаміць нам.

Вольга Бубіч — эсэістка, даследчыца калектыўнай памяці і траўматычнага мінулага, фотакрытык і аглядальніца фотакніг, фатографка і куратарка, якая ўжо больш за 15 гадоў працуе ў галіне адукацыі і прасоўвае беларускую фатаграфію на міжнароднай сцэне.

Нарадзілася ў Мінску, скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (англійская, італьянская мовы і літаратуры), стажыравалася ў Універсітэце для замежнікаў у Перуджы (Італія).Вучыла тэорыю і практыку фатаграфіі на воркшопах Андрэя Дубініна (Беларусь), Аляксея Нікішына (Расія), Клаўдзіны Дуры (Францыя), Ксав’е Фернандэса-Фуэнтэса (Іспанія/Нідэрланды), Андрэя Паліканава і Таццяны Платнікавай (Расія).

Аўтарка фотакніг The Art of (Not) Forgetting (2021) і Bigger than I (2019), сааўтарка кнігі History of Belarusian Photography (2019). Яе працы ўваходзяць у калекцыі музеяў і бібліятэк у Еўропе, Азіі і ЗША. Як куратарка, арганізоўвала выставы ў Беларусі, Германіі, Швецыі, Грузіі ды іншых краінах.

Сайт

Instagram 

Перадрук матэрыялу або фрагментаў матэрыялу магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.

Калі вы заўважылі памылку ці жадаеце прапанаваць дадатак да апублікаваных матэрыялаў, просім паведаміць нам.

ПАДЗЯЛІЦЦА:

Чытаць таксама:

На будынку былога «Корпуса» зруйнавалі знакаміты мурал. Узгадваем яго гісторыю разам з Мілай Коткай, арганізатаркай фестываля Vulica Brasil
Інтэрв'ю, 18.06.2025
Што думаюць пра беларускіх мастакоў у Літве? І каго тут можна знайсці?
Інтэрв'ю, 13.06.2025
Ілюстрацыя беларускага мастака Дзмітрыя Кашталяна з’явілася ў The New York Times! Распавядаем падрабязнасці
Навіна, 10.03.2025

КАНТАКТЫ

САЧЫЦЕ ЗА НАМI

INSTAGRAM       TELEGRAM       TIKTOK       FACEBOOK       YOUTUBE

© Chrysalis Mag, 2018-2025
Выкарыстанне матэрыялаў або фрагментаў матэрыялаў
магчыма толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. 

КОНТАКТЫ

СЛЕДИТЕ ЗА НАМИ

INSTAGRAM       TELEGRAM       TIKTOK       FACEBOOK       YOUTUBE

© Chrysalis Mag, 2018-2024
Использование материалов или фрагментов материалов
возможно только с письменного разрешения редакции.