Ілюстрацыя беларускага мастака Дзмітрыя Кашталяна з’явілася ў The New York Times! Распавядаем падрабязнасці
Ілюстрацыя беларускага мастака Дзмітрыя Кашталяна з’явілася ў The New York Times! Распавядаем падрабязнасці
Навіна | 10.03.2025
Мінскі ілюстратар, жывапісец і стрыт-арт мастак Дзмітрый Кашталян праілюстраваў адзін з артыкулаў The New York Times, які прысвечаны птушкам Додо. Як распавёў нам мастак, арт-дырэктар буйнога амерыканскага выдання палічыў, што менавіта стыль Кашталяна лепш за ўсё пасуе да тэматыкі гэтага матэрыяла.
ПАДЗЯЛІЦЦА:
— Наша супрацоўніцтва адбылося так: наўпрост мне на пошту напісаў адзін з арт-дырэктараў выдання, які сочыць за маёй творчасцю, і я з радасцю пагадзіўся на супрацу, — дзеліцца падрабязнасцямі Дзмітрый. — Адпаведна, для гэтага артыкула я стварыў некалькі розных эскізаў. Камандзе выдання спадабаўся адзін з іх, і мы разам давялі яго да розуму. Яны прапанавалі вельмі дакладныя і выйгрышныя змены, што палепшыла агульны канцэп і захавала мне прастору як аўтару. За гэта я вельмі люблю працаваць з заходнімі выданнямі і іх арт-дырэктарамі.

Ілюстрацыя Дзмітрыя Кашталяна для The New York Times / 2025.
Ілюстрацыя Дзмітрыя Кашталяна для The New York Times / 2025.
Ілюстрацыя Дзмітрыя Кашталяна для The New York Times / 2025.
Ілюстрацыя для The New York Times ужо далёка не першая праца для буйных амерыканскіх выданняў, зазначае мастак. У яго партфолія ўжо ёсць супраца з Harper's Magazine, Technology Review, AFAR Media, Entertainment Weekly.
— Мой досвед ўзаемадзеяння з амерыканскімі выданнямі заўсёды максімальна прыемны і прафесійны. У дадзеным выпадку было таксама. Замовец паважае мой асабісты стыль, як мастака, і мэтанакіравана просіць яго прытрымлівацца разам з бачаннем пад пэўную тэму, — расказвае Кашталян. — Так што ўзгоднены канцэпт я рэалізаваў, так, як бачу яго сам. І ў выніку арт-дырэктар выдання быў поўнасцю задаволены фінальнай ілюстрацыяй. Таму для мяне вялікі гонар працаваць з такім прэстыжным выданнем! А мая жонка ўдвая больш шчаслівая, бо гэта яе любімае медыя. Мары спраўджваюцца!
Дзмітрый Каштялян — мастак з Мінска, які мае больш за 20 гадоў досведу ў маляванні. Дзмітрый пачынаў свой шлях у мастацтве з класічнага графіці і муралаў, якія і зараз можна знайсці на вуліцах Мінска. Мастак працуе выкарыстоўваючы арыгінальную дэталізаваную тэхніку, якую сам характарызуе як датворк, пуантылізм (dotwork pointillism).
Усе матэрыялы ўзяты з асабістых архіваў мастачкі.
Перадрук матэрыялу або фрагментаў матэрыялу магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.
Калі вы заўважылі памылку ці жадаеце прапанаваць дадатак да апублікаваных матэрыялаў, просім паведаміць нам.

Чытаць таксама: