Ганна Мядзведзева атрымала галоўны прыз трыенале сучаснай керамікі і шкла ў Даніі. Паразмаўлялі з ёй пра нечаканую перамогу і «Восеньскі краявід»
Інтэрв'ю | 19.10.2024
Гісторыі пермог беларускіх мастакоў па ўсяму свету натхняюць. Асабліва, калі гэтыя падзеі з’яўляюцца неспадзяванкай і для самаго пераможцы. Chrysalis Mag звярнуліся да мастачкі Ганны Мядзведзевай, якая сёлета атрымала галоўны прыз трыенале European Ceramic Context у Даніі. Яна распавяла нам, як стала ўдзельніцай знакавага для керамістаў мерапрыемства, чаму яе скульптура завецца «Восеньскі краявід» і як перамога можа стаць неспадзяванкай падчас звычайнай працы.
ПАДЗЯЛІЦЦА:
«Мае краявiды — гэта не тыповыя прастакутныя палотны ў рамах»
Ганна Мядзведзева — беларуская мастачка, якая атрымала галоўны прыз на 9-й трыенале сучаснай еўрапейскай керамікі і шкла European Ceramic Context 2024. Сёлета яна ўдзельнічала ў знакавым мерапрыемстве са сваім аб’ектам пад назвай «Восеньскі краявід» ўпершыню.
— Пра трыенале European Ceramic Context у Борнхольме я ведала яшчэ да свайго ўдзела там, бо яна даволі знакавая ў прафесiйным асяроддзi. Але, каб падаць заяўку, трэба быць рэзідэнтам адной з еўрапейскіх краін, што ўваходзяць у пералік трыенале. Беларусі ў гэтым спісе няма, таму сёлета мая скульптура «Восеньскі краявід» прадстаўляла на конкурсе Польшу, — распавядае мастачка.

«Восеньскі краявід» / Скульптура, створаная падчас Міжнароднага сімпозіума керамічнай скульптуры LAB ORO ў Аронска / кастрычнік 2023.
«Восеньскі краявід» / Скульптура, створаная падчас Міжнароднага сімпозіума керамічнай скульптуры LAB ORO ў Аронска / кастрычнік 2023.
Тэхнічна, каб трапіць у лік удзельнікаў, трэба скласці заяўку і даслаць яе на разгляд адборачнай камісіі. Калі яе зацвердзяць, то ўжо фiзiчныя творы дасылаюцца на месца экспазiцыi — востраў Барнхольм у Даніі. Гэтым разам адбор прайшлі 64 керамісты з 28 еўрапейскіх краін. Усе яны паказалі эксперыментальную кераміку, што стваралася ўлічваючы экалагічны падыход.
— Скульптура, якая атрымала прыз на трыенале, з’яуляецца часткай вялiкай серыi «Краявiды», якой я займаюся некалькi апошнiх гадоў. Таму «Восеньскі краявід», як і іншыя скульптуры з серыі, прысвечана даследванню самаадчуванняў ў розным прыродным атачэннi, — тлумачыць Ганна. — Увогуле тэма краявiду, як дыялогу з прыродай, характэрна для беларускага мастацтва. Проста мае краявiды — гэта не тыповыя прастакутныя палотны ў рамах, а скульптурныя аб'екты, якiя з дапамогай формы, фактуры паверхнi i колеравай гамы перадаюць эмацыйны стан чалавека ў канкрэтным краявiдзе.
Мастачка прызнаецца, што сама вельмі любіць шпацары на прыродзе i падчас іх назiрае, як па-рознаму успрымаюцца адны i тыя ж мясцiны пры розным асвятленнi, у тумане цi пад снегам. А восеньскiя шпацыры – гэта своеасаблiвы настрой светлага смутку, калi пад шолах апалага лiсця настолькi глыбока занураешся ў думкi, что гэта пачынае нагадваць калятрансавы стан.
Фатаграфія мастачкі з яе асабістай старонкі ў Instagram.
«Была вельмi здзiулена, калi падчас працы мне патэлефанавалi з незнаёмага нумара»
Атрымаць галоўны прыз на трыенале для Ганны было нечакана, бо навіна застала мастачку наўпрост падчас працы над іншай скульптурай.
— Раней, калi мне прысуджалi прызы, арганiзатары намякалi цi наўпрост папарэджвалi, што мне неабходна быць на адкрыццi выставы i цырымонii узнагароджання. У гэтым выпадку такiх сiгналау я не атрымала!, — з усмешкай распавядае Ганна. — Перад выставай я працавала на рэзiдэнцыi ў Нарвегii i замахнулася на вялiкую i складаную скульптуру. На яе завяршэнне мне моцна не ставала часу, таму я выбрала трошкi падоўжыць рэзiдэнцыю і з галавой занурыцца ў працу. Так я абсалютна забылася пра ўсе паралельныя падзеі i была вельмi здзiулена, калi падчас працы мне патэлефанавалi з незнаёмага нумара. Выявілася, што мне тэлефанавала камісар журы, каб павiншаваць з перамогай у дзень адкрыцця выставы.
«Восеньскі краявід» / Скульптура, створаная падчас Міжнароднага сімпозіума керамічнай скульптуры LAB ORO ў Аронска / кастрычнік 2023.
«Восеньскі краявід» / Скульптура, створаная падчас Міжнароднага сімпозіума керамічнай скульптуры LAB ORO ў Аронска / кастрычнік 2023.
У афіцыйным абгрунтаванні выбару сябры журы адзначылі, што твор Мядзведзевай адначасова складаны і просты, бо па сутнасці зроблены з гліны, але пры гэтым у руках мастачкі кідае выклік сваёй матэрыяльнасці, як быццам скульптуру стварыла сама прырода. Таксама ў працы мастачкі яны падкрэсліваюць дасканаласць валодання працэсамі, якія дазваляюць гліне «спяваць».
— Мне, зразумела ж, было прыемна, што сябры журы нешта адчулi у маёй працы i так высока яе ацанiлi. Я пра сябе ужо дакладна ведаю, што буду займацца творчасцю ў любым выпадку i для гэтага мне не патрэбны вонкавыя стымулы. Але, калi робiш сваё самарэфлексiунае мастацтва, якое важна менавiта табе i мала каму зразумела, а потым дазнаешся, што яно кранае яшчэ некага — гэта вельмi моцныя перажываннi!
Творы трыенале прадстаўлены на дзвюх выставах — у Цэнтры рамёстваў і музеі Hjorths Fabrik, якія будуць працаваць да 7 лістапада.
Усе матэрыялы ўзяты з асабістых архіваў мастачкі.
Перадрук матэрыялу або фрагментаў матэрыялу магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.
Калі вы заўважылі памылку ці жадаеце прапанаваць дадатак да апублікаваных матэрыялаў, просім паведаміць нам.

Падобныя матэрыялы