Гэту анімацыю беларускай мастачкі зараз паказваюць на фестывалях па ўсім свеце. Пра што яна і ў якіх краінах ужо пабывала, распавядае Паліна Рамашка

Навіна 
| 28.10.2024

Паліна Рамашка — беларуская ілюстратарка. Нядаўна яна скончыла магістратуру ў Вільнюсе, дзе ў якасці выніковай працы прадставіла свой першы мультфільм.

ПАДЗЯЛІЦЦА:

— Мой праект называецца «Straight and in a Circle» («Прама і па коле»). Ён праз сімвалы і простыя формы расказвае гісторыю таго, хто быў вымушаны пакінуць свой дом у пошуках бяспекі і з нуля будаваць новае жыццё, — распавядае Паліна. — Па сюжэце мультфільма галоўны герой спачатку пачуваецца страчаным і самотным у новым асяроддзі, аднак дзякуючы эмпатыі і падтрымцы прымаючай супольнасці апраўляецца ад траўмы змушанай эміграцыі, здабывае новае пачуццё прыналежнасці і сваё месца ў новым месцы. У праекце я з’яўляюся рэжысёрам і аніматарам, музыку ствараў мой сябр Лаўрынас Камараўкас.

Мультфильм про эмиграцию

Кадр з анімацыйнага мультфільма «Straight and in a Circle» беларускай мастачкі Паліны Рамашка / 2024. 

Кадр з анімацыйнага мультфільма «Straight and in a Circle» беларускай мастачкі Паліны Рамашка / 2024.

Невялікая анімацыя пра лёс шэрых птушак, якую мастачка ўпершыню прадставіла сёлета на дыпломным прасмотры ў Вільні, ўжо з’яўляецца на буйных і маленькіх фестывалях па ўсім свеце як самастойны твор.

«Straight and in a Circle» ужо ўдзельнічаў у Girona Film Festival — буйным міжнародным фетывалі ў Іспаніі ў гэтым верасні. Восенню мультфільм чакаюць яшчэ ў двух краінах — Аўстраліі ў межах Multicultural Mental Health Film Festival і Венесуэле падчас фестываля Biencortos. Паказы плануюцца на 31 кастрычніка і 12-15 лістапада адпаведна.

— Паколькі па прафесіі я ілюстратар, больш працую з кнігамі, а «Straight and in a Circle» з'яўляецца маёй першай анімацыяй, я не чакала грандыёзных вынікаў. Проста падавала заяўкі, — дзеліцца мастачка. — Таму, вядома, кожнае пацвярджэнне — гэта вялікая радасць. Прыемна як з пункту гледжання прызнання прафесійнай супольнасцю, так і з пункту гледжання таго, што гісторыю пра мігрантаў зможа ўбачыць шмат людзей у розных кутках планеты.

мультфильм про эмиграцию

Кадр з анімацыйнага мультфільма «Straight and in a Circle» беларускай мастачкі Паліны Рамашка / 2024.

Усе матэрыялы ўзяты з асабістых архіваў мастачкі.

Перадрук матэрыялу або фрагментаў матэрыялу магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.

Калі вы заўважылі памылку ці жадаеце прапанаваць дадатак да апублікаваных матэрыялаў, просім паведаміць нам.

Падобныя матэрыялы

Получается похоже! Беларусы в разных городах Европы встречаются, чтобы выпить кофе и порисовать
Арт-проект, 19.09.2022 | СКЕТЧЕВЫЕ ЗАВТРАКИ ONECOFFEONESKETCH
Chrysalis Mag стал ко-спонсором первой американской выставки Руфины Базловой в Калифорнийском Университете в Лос-Анджелесе (UCLA)
Арт-проект, 27.02.2021 | БЕЛАРУСЬ | СОВРЕМЕННОЕ ИСКУССТВО
Дмитрий Санников. Потерянный путь беларусского кубизма
Арт-Беларусь + Chrysalis Mag, 21.07.2020 | УНОВИС | СУПРЕМАТИЗМ | БЕЛАРУСЬ

КАНТАКТЫ

САЧЫЦЕ ЗА НАМI

INSTAGRAM       TELEGRAM       TIKTOK       FACEBOOK       YOUTUBE

© Chrysalis Mag, 2018-2024
Выкарыстанне матэрыялаў або фрагментаў матэрыялаў
магчыма толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. 

КОНТАКТЫ

СЛЕДИТЕ ЗА НАМИ

INSTAGRAM       TELEGRAM       TIKTOK       FACEBOOK       YOUTUBE

© Chrysalis Mag, 2018-2024
Использование материалов или фрагментов материалов
возможно только с письменного разрешения редакции.