Ці скончылася гісторыя з харассментам на мастацкай спецыяльнасці ў ЕГУ? Фіксуем храналогію канфлікта з Сяргеем Сялецкім і пакідаем некалькі адкрытых пытанняў

Навіна 
| 20.11.2024

Мінулай восенню ў Еўрапейскім Гуманітарным Універсітэце, беларускім універсітэце ў Вільні, разгарэўся скандал. Былыя і цяперашнія студэнткі абвінавацілі дацэнта Сяргея Сялецкага ў харассмэнце. Трыгерам стала яго выстава ў прасторы CreateCulture Space. Яно пазіцыянуе сябе як інклюзіўны сейф-спейс, нярэдка праводзіць фем-івенты. Для студэнтаў ЕГУ стала шокам, што ў такім месцы будзе выстаўляцца выкладчык, які «славіцца» сексісткімі жартамі і зневажае вучаніц. 

ПАДЗЯЛІЦЦА:

Апасеннямі яны падзяліліся з арганізатарам выставы. Тыя прыслухаліся і адмянілі івэнт. Гэта выклікала спрэчкі ў сетцы. Сябры мастака абураліся «кэнцэлінгу», яго студэнты – расказвалі, чаму супраць выставы.

Тэму падхапілі СМІ. Спачатку акцэнты ў ёй расставілі дзіўна. Адна медыя паразмаўляла з дзяўчынай, якая абвінаваціла Сялецкага ў дамаганнях — і прадставіла гісторыю як «першы кэнцэлінг у беларускім мастацтве», а не як заяву аб харассмэнце. Другое СМІ апублікавала каментарыі сяброў мастака. Яны казалі пра яго талент і пра тое, што ён «добры чалавек».  Наратыў змяніла трэцяе медыя. Яно апублікавала маналогі былых і цяперашніх студэнтак ЕГУ пра цкаванне і дамаганні з боку Сялецкага. З адной з дзяўчат дацэнт пераспаў, калі яна была п'яная. Імёны гераінь схавалі для бяспекі.

Пасля гэтай публікацыі ўніверсітэт адхіліў выкладчыка ад працы — але толькі на 10 дзён. За гэты час абяцалі правесці ўнутранае расследаванне. З дзяўчатамі, якія абвінавацілі мастака ў харассмэнце, ніхто не звязаўся, і справа заціхла.

1292062-109231-1287×836

Еўрамейскі Гуманітарны Універсітэт (ЕГУ) / Вільнюс.

Еўрамейскі Гуманітарны Універсітэт (ЕГУ) / Вільнюс.

Пакуль універсітэт цягнуў з разбіральніцтвам, Сялецкі пазнаў адну з гераінь тэксту аб харассмэнце (яна ўсё яшчэ была студэнткай) і падаў на яе скаргу ў камісію па этыцы ЕГУ. Мастак абвінаваціў дзяўчыну ў тым, што яна "ганьбіць" яго імя і гонар універсітэта. Студэнтку адлічылі.

Тады ў медыя з'явіліся новыя гісторыі пра булінг, на гэты раз не ананімныя. Гэта прымусіла ўніверсітэт працягнуць разбіральніцтва. Да расследавання далучыліся незалежныя эксперты, не звязаныя з ЕГУ. Яны запрасілі дзяўчат на відэаканферэнцыю, каб тыя маглі асабіста сведчыць аб харассмэнце. На падставе іх паказанняў камісія падрыхтавала справаздачу для ЕГУ і рэкамендацыю — звольніць Сялецкага. Амаль праз 3 тыдні рэктар паведаміў, што адхіляе дацэнта ад працоўных абавязкаў увогуле.

Пасля звальнення Сялецкі вырашыў судзіцца з універсітэтам — і выйграў. Разбіральніцтва расцягнулася амаль на год. Важна: суд разглядаў пытанне неправамернага звальнення. ЕГУ няправільна аформіў дакументы для адхілення Сялецкага, і мастак здолеў гэта даказаць. Абвінавачанні ў харассмэнце суд не разглядаў. Дзяўчаты, якія расказалі пра гэта, нават ведалі аб судовым паседжанні.

 ЕГУ меў магчымасць абскардзіць рашэнне суда, але ён гэтага не зрабіў. Мастак ужо вярнуўся да працы ва ўніверсітэце. Што далей будзе адбывацца са справай? Ці будзе ЕГУ, як ВНУ, якая базуецца ў Еўропе і прасоўвае дэмакратычныя каштоўнасці, весці далейшы разбор або абвінавачванні ў харассмэнце, на іх думку, можна проста забыцца? — вось тыя адкрытыя пытанні, якія пакуль застаюцца без адказу.

Перадрук матэрыялу або фрагментаў матэрыялу магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.

Калі вы заўважылі памылку ці жадаеце прапанаваць дадатак да апублікаваных матэрыялаў, просім паведаміць нам.

Усе матэрыялы ўзяты з асабістых архіваў мастачкі.

Перадрук матэрыялу або фрагментаў матэрыялу магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.

Калі вы заўважылі памылку ці жадаеце прапанаваць дадатак да апублікаваных матэрыялаў, просім паведаміць нам.

ПАДЗЯЛІЦЦА:

Падобныя матэрыялы

Творческая миграция из Беларуси. Как современное беларусское искусство может развиваться за границей?
Конспект дискуссии | СОВРЕМЕННОЕ ИСКУССТВО
Что такое плагиат? Разбираемся на примере «Осеннего Салона»
Мнение, 28.10.2020 | СОВРЕМЕННОЕ ИСКУССТВО | БЕЛАРУСЬ
Малевич, супрематизм и УНОВИС. Или почему не каждый может нарисовать «Черный квадрат»
Арт-Беларусь + Chrysalis Mag, 21.07.2020 | УНОВИС | СУПРЕМАТИЗМ | БЕЛАРУСЬ

КАНТАКТЫ

САЧЫЦЕ ЗА НАМI

INSTAGRAM       TELEGRAM       TIKTOK       FACEBOOK       YOUTUBE

© Chrysalis Mag, 2018-2024
Выкарыстанне матэрыялаў або фрагментаў матэрыялаў
магчыма толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. 

КОНТАКТЫ

СЛЕДИТЕ ЗА НАМИ

INSTAGRAM       TELEGRAM       TIKTOK       FACEBOOK       YOUTUBE

© Chrysalis Mag, 2018-2024
Использование материалов или фрагментов материалов
возможно только с письменного разрешения редакции.