Што думаюць пра беларускіх мастакоў у Літве? І каго тут можна знайсці?

Інтэрв'ю | 12.06.2025
За апошнія гады Літва стала прытулкам для вялікай колькасці беларусаў. Сярод іх — мноства мастакоў, якія працягваюць актыўна займацца творчасцю і ўплываць на мясцовае культурнае поле. Беларускія творцы выстаўляюць свае працы ў галерэях Літвы, удзельнічаюць у калектыўных праектах, арганізоўваюць уласныя выставы і далучаюцца да арт-супольнасцей. Каб лепш зразумець ролю беларускіх мастакоў у культурным жыцці Літвы, мы звярнуліся адразу да некалькіх мясцовых культурных дзеячоў. Галоўным спікерам тэксту стаў Глеб Дзіваў, міністр культуры Рэспублікі Ужупіс, мастак і куратар, які ўжо шмат гадоў працуе з беларусамі ў межах літоўскіх праектаў (а калісьці і з ОК16 у Мінску).
Таксама выказваем асобую падзяку Томасу Чапайцісу, міністру замежных спраў Ужупіса, і Андрэю Антонаву, мастаку і фатографу, за дапамогу пры стварэнні тэкста.
ПАДЗЯЛІЦЦА:
Погляд літоўцаў на прысутнасць беларусаў у іх арт-прасторы
Часта, калі людзі па-за межамі Літвы ўзгадваюць мясцовую культуру, то першым у галаву прыходзіць Ужупіс (Зарэчча) — арт-квартал Вільнюса з моцнай творчай атмасферай недалёка ад Старога горада. Самы маленькі раён сталіцы яшчэ ў пачатку 90-х лічыўся неспакойным і занядбаным месцам, але з цягам часу ператварыўся ў сапраўдны арт-кластар. Цяпер, па словах «міністра культуры» Ужупіса Глеба Дзівава, Ужупіс — вельмі адкрытае месца, дзе знойдуць сабе месца усе творчыя людзі.
— Калі я нешта арганізую, я не чакаю, што нехта прыйдзе і папросіцца. Значна натуральней самому запрасіць: «У нас ёсць магчымасць — прыходзьце з ідэяй, давайце зробім разам», — распавядае Глеб Дзіваў.
Па яго словах, беларусы актыўна ўдзельнічаюць у гарадскіх святах, супрацоўнічаюць з галерэямі і ўключаюцца ў арт-жыццё Вільні вельмі арганічна. Пры гэтым не ўзнікае адчування, што нехта «не ўпісаўся» — усё адбываецца само сабой.
— Мне важна, каб у гэтай экасістэме ўсім было камфортна і збалансавана. Гэта не гісторыя пра тое, хто адкуль. Гэта гісторыя пра тое, што ты прыносіш і што з гэтым гатовы рабіць.

Рэпартаж з 25-годзя Рэспублікі Ужупіс / Глеб Дзіваў, міністр культуры Ужупіса, злева, трымае ў руках жоўты сцяг арт-раёна Вільнюса / Фотаздымак Made in Vilnius / 2023.
Ва Ужупісе не прынята ацэньваць унёсак па нацыянальнасці, адзначае Дзіваў. Таму для тых, хто хоча нешта рабіць на пляцоўцы культурніцкага раёна, галоўнае — не жаданне вылучыцца, а гатоўнасць быць часткай агульнай справы.
— Калі ты прыходзіш проста паказаць сябе — гэта нікому не цікава. А калі прыходзіш рабіць — цябе падтрымаюць, падкажуць, дапамогуць развівацца. Гэта сямейны фармат, дзе ўсе ведаюць, на што ты здольны і не мае значэння, якая нацыянальнасць у цябе па пашпарту.
Дзіваў мяркуе, што важную ролю ва ўсталяванні культурніцкіх сувязяў адыгрываюць і адукацыйныя кантэксты. Напрыклад, будучы адным з выкладчыкаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, Міністр культуры Ужупіса трымае шчыльную сувязь з выкладчыкамі і студэнтамі. Гэта дапамагае заставацца ў дыялогу паміж асяроддзямі.
— Бываюць такія выпадкі, калі наш праект падыходзіць па тэматыцы або адпавядае адукацыйнай праграме ЕГУ, і я магу прапанаваць яго студэнтам, — кажа Дзіваў. — І тады студэнты могуць далучыцца да нашай лакальнай ініцыятывы ці зрабіць нешта сваё ў межах ідэі.

Рэпартаж з 25-годзя Рэспублікі Ужупіс / Фотаздымак Made in Vilnius / 2023.
Такое супрацоўніцтва існуе дзякуючы адкрытаму падыходу: выкладчыкі дзеляцца праектамі, студэнты ўключаюцца ў рэальныя працэсы і атрымліваюць магчымасць удзельнічаць у жывым культурным асяроддзі, а не проста вывучаць яго збоку.
— Мы разам абмяркоўваем ідэю, разбіраемся, што з ёй можна зрабіць, і пачынаем дзейнічаць. Гэта не «фармат практыкі», а нармальная частка экасістэмы.
Значны ўнёсак у стварэнне міжнароднай сеткі сувязяў зрабіў Томас Чапайціс — Міністр замежных спраў Ужупіса. Яго дыпламатыя была хутчэй мастацкай, чым афіцыйнай, але менавіта таму — эфектыўнай, сцвяржае Дзіваў.
— Ён не проста ствараў сетку паслоў, ён яе падтрымліваў: перапісваўся, запрашаў, знаёміў. Гэта працавала як жывы арганізм — адзін прыводзіць другога, другі трэцяга. Так і стваралася наша глабальная культурная сям’я.
Менавіта праз такія ланцужкі ўзнікалі сумесныя праекты з беларускімі мастакамі, студэнты прыязджалі ў Вільню, а літоўскія дзеячы — у Мінск. Гэта былі не проста абмены, а роўны дыялог.
— У 2019 годзе я шмат чытаў лекцыі ў Мінску — у ОК16. Распавядаў пра Ужупіс, яго гісторыю і падыход. І адтуль сюды потым прыязджалі мастакі, перформеры. Мы тады актыўна ўзаемадзейнічалі і цяпер з многімі трымаем сувязь, часам перапісваемся, хоць усе і раз’ехаліся ў розныя краіны, займаюцца сваімі справамі. А я, як займаўся гэтым мастацтвам ва Ужупісе, так і працягваю.

Каго з мастакоў можна знайсці ў Літве? Далёка няпоўны спіс таленавітых беларусаў
Святлана Петушкова
Святлана Петушкова — вядомая мастачка-графік, якая зараз супрацоўнічае з Літоўскім саюзам мастакоў і віленскай галерэі GoDo. Сёлета яна з’яўляецца выпускніцай Віленскай акадэміі мастацтваў, факультэту графікі.
У сваёй магістэрскай працы мастачка даследавала тэму інтэграцыі і акультурацыі. Калі вы зараз у Вільне, то можаце паглядзець частку праекта Святланы под назвай „Išpažintis“ («Споведзь»). Інсталяцыя размешчана на гарышчы Бернардынскага касцёла да 14 чэрвеня. Уваход вольны.

Ангеліна Блашчыцына
Разам са Святланай, на той жа магістарскай праграме вучылася і мастачка Ангеліна Блашчыцына, чыю дыпломную працу таксама можна зараз убачыць у Вільне. Шукаць дыпломны праект мастачкі трэба на выставе «Ašmenys» у галерэі VDA Titanikas да 14 чэрвеня. Уваход таксама вольны.
Графічныя працы Ангеліны вылучаюцца глыбокім асабістым падыходам. У цэнтры яе ўвагі чалавечыя эмоцыі, псіхалагічныя станы і назіранне за ўнутраным светам.

Сяргей Міхаленка
Яшчэ адзін творца, які базуецца ў Літве — беларускі фатограф і выкладчык Сяргей Міхаленка, які працуе ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільні.
На ArtVilnius’24 мастак прадставіў серыю Melancholy у межах выставы EHU Art Space. У гэтай серыі ён даследваў ўнутранае жыццё горада пры дапамозе акцэнту на кампазіцыю, святло і прастору. Праект ахоплівае перыяд 2014–2021 гады і дае гледачу магчымасць паразважаць пра ментальны стан і меланхолію.
Творчасць Міхаленка не абмяжоўваецца асабістымі эстэтычнымі пошукамі. Зараз ён з’яўляецца у тым ліку куратарам і адным з стваральнікаў Беларускай Незалежнай Асацыяцыі Фатографаў (BIPA).

Сяргей Гудзілін
Творчая практыка Сяргея Гудзіліна пачыналася з дакументальнай фатаграфіі, але паступова выйшла за межы аднаго жанру. У сваіх работах ён спалучае фота, гук, архівы і відэа, каб даследаваць досвед чалавека ў грамадстве, прасторы і памяці.
Цяпер у Вільні фатограф займаецца стварэннем новай культурніцкай пляцоўкай — «Золак». Місія «Золка» — даць беларускім творцам і актывістам пляцоўку, тэхнічнае абсталяванне і падтрымліваючую супольнасць для рэалізацыі сваіх ідэй. Унутры прастора прадстаўляе сабой рэзідэнцыю для мастакоў і актывістаў, месца для кінапраглядаў, дыскусій, рэйваў і іншых мерапрыемстваў, каворкінг ды нефармальнае месца прыцягнення беларусаў горада. Афіцыяльнае адкрыццё адбудзецца 14 чэрвеня.

Андрэй Бусел
Андрэй Бусел, больш вядомы беларусам пад псеўданімам HutkaSmachmaa, — архітэктар і мастак, які спецыялізуецца на праектах, што ператворваюць гарадскую прастору ў мастацкі дыялог. Яго інсталяцыі спалучаюць прывычныя для беларусаў фрагменты жыцця і сацыяльны кантэкст.
Сярод яго самых знакамітых праектаў Андрэя — мурал «Надземная ветка метро» на вуліцы Куйбышава, які ён стварыў яшчэ ў 2019 годзе для фестывалю Vulica Brasil. Цяпер замест знакамітага цягніка вісіць вялікі рэкламны банэр.

Паліна Рамашка
Паліна Рамашка — 2D-ілюстратарка і графічная мастачка, якая зараз шмат працуе з анімацыяй. У якасці магістарскай працы яна зрабіла кароткі анімацыйны фільм Straight and in a Circle. Ён праз сімвалы і простыя формы расказвае гісторыю птушкі, якая была вымушана пакінуць свой дом у пошуках бяспекі і з нуля будаваць новае жыццё. Па сюжэце мультфільма галоўны герой спачатку пачуваецца страчаным і самотным у новым асяроддзі, аднак дзякуючы эмпатыі і падтрымцы супольнасці апраўляецца ад траўмы змушанай эміграцыі, здабывае новае пачуццё прыналежнасці і сваё месца ў новым месцы.
Straight and in a Circle ужо заслужыў прызнанне на некалькіх міжнародных фестывалях і атрымаў узнагароды ў Польшы, Турцыі і Венесуэле, а таксама быў адабраны для ўдзелу ў 24 міжнародных фестывалях у Еўропе, Азіі, Аўстраліі, Акіяніі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, уключаючы такія вядомыя фестывалі, як TRICKY WOMEN/TRICKY REALITIES (Аўстрыя), PIAFF - Paris International Animation Film Festival (Францыя), і 36 Girona Film (Гішпанія).

Лера Лазук
Праглядаючы працы творцы, можна ўбачыць, наколькі эфектыўна мастацтва можа выконваць тэрапеўтычную функцыю. Гэтыя амаль псіхадэлічныя малюнкі цяжка апісаць літаральна, але лёгка зразумець без слоў. Імклівае ўвасабленне сваіх думак і эмоцый, здаецца, дапамагае самой мастачцы, але адпаведна ўспрымаецца і гледачамі, якія тлумачаць, што выявы нібы наўпрост прарываюцца да свядомасці чалавека. Частка малюнкаў мастачкі з’яўляецца рэфлексіяй на тое, што адбываецца ў краіне і свеце, сама Лера Лазук называе іх апакаліптычнымі.
У Вільні яе работы паказвалі двойчы. Адна з выстаў пад назвай Blooming for Nothing паказвалася ў прасторы CreateCulture Space.

Перадрук матэрыялу або фрагментаў матэрыялу магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.
Калі вы заўважылі памылку ці жадаеце прапанаваць дадатак да апублікаваных матэрыялаў, просім паведаміць нам.

Чытаць таксама: