На будынку былога «Корпуса» зруйнавалі знакаміты мурал. Узгадваем яго гісторыю разам з Мілай Коткай, арганізатаркай фестываля Vulica Brasil
На будынку былога «Корпуса» зруйнавалі знакаміты мурал. Узгадваем яго гісторыю разам з Мілай Коткай, арганізатаркай фестываля Vulica Brasil
Інтэрв'ю | 18.06.2025
У Мінску знішчылі адну з самых вядомых работ фестывалю вулічнага мастацтва Vulica Brasil — мурал «Амана (Дождж)» бразільскага мастака Дыега Дэдабліа. Ён сцёрты са сцяны былога культурнага цэнтра «Корпус» на Машэрава, 9. Фота зруйнаванага мурала на днях з’явілася ў Instagram дый-джея Papa Bo Selektah (Аляксандр Багданаў).

ПАДЗЯЛІЦЦА:
«Восем гадоў — гэта дастаткова, каб паўплываць на цэлае пакаленне людзей»
У адміністрацыі Цэнтральнага раёна растлумачылі, што спецыялісты агледзелі будынак і «знайшлі падставы для правядзення мадэрнізацыі». Паводле іх слоў, тынкоўка пачала разбурацца, таму яе «зараз збіваюць». Пасля рамонту ў будынку плануецца размясціць вытворчыя і адміністрацыйныя аб’екты. Працу па «мадэрнізацыі» будынка цяпер выконвае завод «Тэрмапласт», якому зараз належыць будынак.
Як адзначае Міла Котка, адна з арганізатарак фестывалю вулічнага мастацтва Vulica Brasil, знікненне мурала — хоць і непрыемная, але зусім не нечаканая падзея.
— Стрыт-арт — эфемернае мастацтва. Ён можа знікнуць праз дзень, праз тыдзень, праз гады. І фактараў для гэтага шмат: надвор’е, дэвалаперскія планы, воля ўладальніка ці проста іншы мастак. На вуліцы няма правілаў — гэта трэба прыняць. З практычнага пункту гледжання, вядома, шкада. Гэта вялізныя рэсурсы: грошы, час, валанцёры, праца мастака. Але гэты мурал праіснаваў з 2017 года — восем гадоў. Гэта дастаткова, каб паўплываць на цэлае пакаленне людзей.

Першы кадр: Знішчэнне мурала на былым будынку «Корпуса» на вуліцы Машэрава ў Мінску. Фота: Papa Bo Selektah / 2025. Другі кадр: Дыега Дэдаблiа, «Дождж» / 580 м² / акрыл, спрэй/ фотаздымак Юліі Савіч з архіва Vulica Brasil / 2017.
Па словах Коткі, месцам для мурала быў абраны менавіта будынак «Корпуса», бо ён толькі пачынаў развівацца як культурная прастора. Тады Vulica Brasil мэтанакіравана размяшчала муралы там, дзе ўжо існавала ці толькі нараджалася гарадская культурная актыўнасць.
— Мы разумелі, што калі мурал з’яўляецца ў месцы, дзе штосьці ўжо адбываецца, ён узмацніць гэтую кропку, зробіць яе яшчэ больш магутнай. Ды і куратары «Корпуса» падтрымалі ідэю.
Так з супрацоўніцтва каманд фестываля і “Корпуса”, валантэраў і мастакоў нарадзілася адна з самых маштабных і складаных па канцэпцыі прац у гісторыі Vulica Brasil. Потым сам аўтар мурала Дыега Дэдабліа (Diego Dedablio) апісаў яго як сінтэз афра-бразільскай сімволікі і еўрапейскай міфалогіі:
— Русалкі, чараўніца, агонь, нябачныя памочнікі, нябачныя пасткі, музыка — усё гэта разам сустракаецца тут, у Мінску. Для дастаткова закрытай і кансерватыўнай культуры Беларусі гэта было вельмі значна. Гэта падарунак для будучых пакаленняў, вялікая апалогія свабодзе, — казаў Дыега Дэдабліа ў вялікім інтэрв’ю для фестывалю ў 2017 годзе.

Дыега Дэдаблiа, «Дождж» / 580 м² / акрыл, спрэй/ фотаздымак Юліі Савіч з архіва Vulica Brasil / 2017.
Кожны элемент мурала быў прадуманы — ад колераў да геаметрыі, што «уздзейнічае на чалавека праз несвядомае, бо кожная форма мае ўласнае электрамагнітнае выпраменьванне». Ды і проста мурал быў створан у даволі цяжкіх умовах.
— Аднойчы палову ўжо намаляванай выявы размыла дажджом, і мастаку давялося заставацца ў Мінску даўжэй, чым ён планаваў, — узгадвае Міла Котка. — Каманда тады збірала дадатковыя сродкі, каб працягнуць працу. Не абышлося без затрымак, складанасцяў і наўпрост незразумелага супраціву — але ўсё ж мурал быў завершаны. Магчыма, менавіта таму ён і атрымаўся такім моцным.

Дыега Дэдаблiа, «Дождж» / 580 м² / акрыл, спрэй/ фотаздымак Юліі Савіч з архіва Vulica Brasil / 2017.
Што далей?
Нягледзячы на страту «Дажджу», яго стваральнікі лічаць, што ўплыў ад працы ўсё адно будзе і далей адчувацца як частка гісторыі Мінска.
— Гэты мурал будзе прысутнічаць у ментальнай карце сталіцы. Мы нават плануем выдаць анталогію Vulica Brasil, дзе зафіксуем яго сэнсы і ўплыў, — распавяла нам Міла Котка. — Гэты горад ужо іншы, і на новым этапе яму, магчыма, патрэбны новыя формы і вобразы. Але ўсё, што было, — не прапала. Яно трансфармуецца і ўплывае далей.

Дыега Дэдаблiа, «Дождж» / 580 м² / акрыл, спрэй/ фотаздымак Юліі Савіч з архіва Vulica Brasil / 2017.
UPD. Пасля навіны пра знішчэнне знакамітага мурала мастак Андрэй Бусел стварыў свяцільню са знакавай кропкай горада. Цяпер мініацюрны будынак «Корпуса» можна паставіць сабе на паліцу.
UPD. Пасля навіны пра знішчэнне знакамітага мурала мастак Андрэй Бусел стварыў свяцільню са знакавай кропкай горада. Цяпер мініацюрны будынак «Корпуса» можна паставіць сабе на паліцу.

Свяцільня ў выглядзе будынка на Машэрава,9, дзе раней размяшчаўся Культ.цэнтр «Корпус» з муралам Дыега Дэдаблiа «Дождж» / аўтар Андрэй Бусел / фота з Facebook мастака / 2025.
Перадрук матэрыялу або фрагментаў матэрыялу магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.
Калі вы заўважылі памылку ці жадаеце прапанаваць дадатак да апублікаваных матэрыялаў, просім паведаміць нам.
ПАДЗЯЛІЦЦА:
Чытаць таксама: