«Яго фірмовыя “пыскі” можна крута спалучыць з Пікніком». Каманда Letucień пра тое, навошта буйному мерапрыемству працаваць з мастацтвам
«Яго фірмовыя “пыскі” можна крута спалучыць з Пікніком». Каманда Letucień пра тое, навошта буйному мерапрыемству працаваць з мастацтвам
Інтэрв'ю | 29.05.2025
Мастак і дызайнер Доктар Ой ужо другі год адказны за візуальную айдэнтыку Letucień. Разам з камандай ён стварае не толькі постэры і лагатып, але і цэлы свет персанажаў, якія сталі часткай вайба фестывалю. Мы паразмаўлялі з ім і арганізатарамі Пікніка пра тое, як нараджаецца айдэнтыка, чаму яна важная, і што агульнага паміж сасіскамі і мастацтвам.
ПАДЗЯЛІЦЦА:
Доктар Ой трапіў у гісторыю Letucień выпадкова. Увосень 2023 ён выступаў у Кракаве з артыст-токам і там пазнаёміўся з арганізатарамі фестываля. «Я тады ўпершыню пачуў пра Пікнік. Калі быў падлеткам, мы з сябрамі ладзілі свой фэст, таму прапанову дапамагчы я ўспрыняў як нешта блізкае, настальгічнае». Праз некалькі месяцаў адбылася першая планёрка з камандай фестывалю.
«У нас было бачанне, што яго фірменныя пыскі можна крута спалучыць з Пікнікам», — тлумачаць арганізатары. «Мы хацелі адрознівацца — зрабіць сваю візуальную мову, а не карыстацца стокамі. Бо фота і відэа — гэта важна, але іх мала, каб перадаць вайб. А мастацтва дазваляе сказаць без слоў: “Гэй, тут будзе лета, свята і трошкі вар’яцтва”».
З першага года супрацоўніцтва мастак прапанаваў абнавіць колеравую палітру і скарэктаваць лагатып фестывалю, скараціўшы яго да лаканічнага LTCŃ. Камандзе спадабалася, і адразу пачалася праца над візуальнай канцэпцыяй. Усё — у духу самога мастака: «Лета, радасць, добры настрой, дурашнасць. Гэта тое, што я і так укладваю ў свае творы. І фестываль вельмі арганічна сустрэў гэта. Адбыўся мэтч».

Доктар Ой / «Сасіска», адзін з персанажаў Пікніка LTCŃ / 2025.
У новым сезоне Ой не толькі мастак, але ўжо і арт-дырэктар: «Мы вырашылі не адмаўляцца ад персанажаў — наадварот, яшчэ больш з імі пагуляцца. Першы з іх — бульбачка. За ёй ужо цягнуцца сасіскі, кружочкі, спружынкі — маё уласнае візуальнае войска», — жартуе ён. І тлумачыць: «Гэта не пра падтэксты, а пра лёгкасць. Гэта персанажы, якія прыходзяць на фестываль, каб пабавіцца, не нагружаюць, выклікаюць усмешку. І з імі хочацца кантактаваць — гэта, дарэчы, важны момант для любога дызайна».
Па словах арганізатараў, новая візуальная мова Letucień ужо працуе: «Сёлета мы пагуляем з забаўнымі, лёгкімі персанажамі, якія, спадзяюся, выклікаюць усмешку. Рознакаляровыя патэрны, абстракцыі — усё гэта стварае летнюю атмасферу, кантрастную да шэрых будняў».
Але супрацоўніцтва з мастаком — гэта не толькі пра візуал. У Пікніка ёсць амбіцыя быць большым за звычайны фестываль: «Кракаў — культурная сталіца, і мы стараемся адпавядаць :) Летась мы рабілі VR-выставу і DJ-Art-VR-сцэну. Хочам, каб людзі на фестывалі не толькі танцавалі, але і сустракаліся з сучасным мастацтвам, падпісваліся на мастакоў, даведваліся нешта новае. І гэта win-win: мастакі атрымліваюць фідбэк, аўдыторыю, увагу — мы атрымліваем аб’ёмную, жывую айдэнтыку».

ART-VR-DJ-зона Пікніка / Грае DJ LilYury / Фота: каманда Пікніка LTCŃ / 2024.
Цяпер Пікнік запусціў краўдфандынг, каб у гэтым годзе зноў правесці Letucień. Фестываль застаецца незалежным і арганізуецца без буйных спонсараў, таму падтрымка супольнасці — ключавая. Каманда марыць зрабіць падзею яшчэ больш разнастайнай: з новымі сцэнамі, мастацкімі інтэграцыямі і зручнай інфраструктурай. І ўсё гэта — у тым самым пазнавальным візуальным стылі, які ўжо стаў іх візітоўкай. Каб гэта стала магчымым, вы можаце падтрымаць Пікнік па спасылцы.
Усе матэрыялы ўзяты ў арганізатараў Пікніка.
На вокладцы выкарыстана «Бульбачка», адзін з персанажаў Пікніка LTCŃ, які распацаваў Доктар Ой / 2025.
Перадрук матэрыялу або фрагментаў матэрыялу магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.
Калі вы заўважылі памылку ці жадаеце прапанаваць дадатак да апублікаваных матэрыялаў, просім паведаміць нам.

Чытаць таксама: