ARSIF. Расказваем пра новую мастацкую фундацыю і іх выставу пра беларускую ідэнтычнасць у Берліне

Інтэрв'ю  |  05.04.2025

ARSIF. Расказваем пра новую мастацкую фундацыю і іх выставу пра беларускую ідэнтычнасць у Берліне

Інтэрв'ю 
| 05.04.2025

Зусім нядаўна ў беларускім культурным полі прагучала, здаецца, новая назва — ARSIF. Як кажуць арганізатары, пляцоўка аб’ядноўвае мастацтва, даследаванні і сацыяльныя праекты, каб спрыяць рэальным зменам. Звярнуліся да іх, каб распытаць падрабязней пра працу і гісторыю ARSIF, як і хто можа далучыцца да арганізацыі і што менавіта зараз могуць пабачыць гледачы на іх выставе ў Берліне.

ПАДЗЯЛІЦЦА:

 Што такое ARSIF?

ARSIF (Artistic Research and Social Innovation Foundation) — гэта беларуская арганізацыя, якая аб'ядноўвае мастацтва, даследаванні і сацыяльныя праекты. Сама фундацыя вырасла з праекту «Гульні для Беларусі». У 2020 годзе вакол праекту сфармаваўся калектыў творчых людзей, аб'яднаных ідэяй даследавання, гульні і сацыяльных змен, а потым каманда вырашыла развівацца.

 — Калі з'явілася магчымасць зарэгістраваць арганізацыю, мы зразумелі, што хочам большага, — распавядае Алена Рабкіна, заснавальніца ARSIF. — Для нас заўсёды важней было не проста стварэнне гульняў, а даследаванне і эксперымент, таму мы сталі больш назіраць за ўзрослай цікавасцю нашай аўдыторыі да міжнародных праектаў, інтэграцыі і калабарацыям. Так нашы праекты сталі выходзіць за межы класічных фарматаў, а мы самі сталі ствараць паўнацэнную прастору, дзе людзі могуць працаваць разам і дзяліцца вопытам, развіваць крытычнае мысленне. Гэта, у тым ліку, адказ на выклікі міграцыі і ізаляцыі, з якімі сутыкаюцца многія.

Meerup

Як ARSIF працуе?

ARSIF працуе праз лабараторыі, адукацыйныя праграмы і арт-мітапы, ствараючы пляцоўку для калабарацыі і сумеснага росту.

— Цяпер у нас ёсць тры актыўныя напрамкі: Лабараторыя Мастацкага Даследавання, дзе даследуецца сувязь паміж мастацтвам і сацыяльнымі працэсамі, Лабараторыя Геймдызайна, дзе вывучаецца гульня як інструмент адукацыі і сацыяльнага развіцця, і Heritage Lab, прысвечаная культурнай спадчыне і яе асэнсаванню ў сучасным кантэксце. Кожная лабараторыя развіваецца аўтаномна, але ў той жа час мы падтрымліваем адзін аднаго, імкнемся да агульнага росту і хочам дапамагаць людзям, асабліва тым, хто сутыкаецца з міграцыяй ці іншымі бар'ерамі, знаходзіць у ім апору, — тлумачыць Алена.

Пры гэтым важным кампанентам мерапрыемстваў ARSIF з'яўляецца праца не толькі з беларусамі, але і з міжнароднай супольнасцю мастакоў, даследчыкаў і актывістаў, каб стварыць інклюзіўную прастору для дыялогу і ўзаемадзеяння.

— Напрыклад, цяпер мы развіваем наша партнёрства з берлінскай галерэяй PAKD. З 4 красавіка там запрацавала фінальная выстава нашай лабараторыі «There is no river without sources» пра сучасную беларускую ідэнтычнасць.

Митап

А што за выстава?

— Зараз завяршаецца наша Лабараторыя Мастацкага Даследавання, прысвечаная пераасэнсаванню сучаснай беларускай ідэнтычнасці. Яе вынікам і стала выстава, — дзеліцца Алена. — Яна — асобная прастора пераасэнсавання досведу: асабістага, калектыўнага, міграцыйнага і гістарычнага. Такая спроба зразумець, як нашае мінулае і сучаснасць фармуюць нашу ідэнтычнасць, і што значыць быць беларусам у свеце, які змяняецца.

"There is no river without sources" спалучае розныя формы мастацтва і медыя — інсталяцыі, графічны і аб'ектны дызайн, тэкстыль, лічбавыя працы, фатаграфія, відэа-арт, скульптура, жывапіс — а яшчэ і незвычайны погляд на пытанне.

— Адзін з нечаканых, але вельмі каштоўных аспектаў лабараторыі — удзел беларусаў, якія нарадзіліся за межамі Беларусі. Сярод удзельнікаў ёсць мастакі, чыя сувязь з беларускай культурай сфармавалася праз сям'ю, мову ці ўсвядомлены інтарэс. Напрыклад, адна з удзельніц вырасла ў Нямеччыне, іншая — у Польшчы. Гэта пашырае ўспрыманне беларускай ідэнтычнасці і паказвае, як яна жыве і трансфармуецца ў розных кантэкстах.

Выстава пройдзе з 4 па 6 красавіка ў галерэі PAKD (An d. Mole 9, 10317 Berlin). Таксама 5-га красавіка а 19:00 пройдзе Artist Meetup — нефармальная сустрэча з мастакамі і галерэйны тур, падчас якога ўдзельнікі раскажуць пра свае працы і працэс іх стварэння. Гэта выдатны шанц не толькі ўбачыць вынікі лабараторыі, але і паразмаўляць з мастакамі асабіста.

Усе матэрыялы ўзяты з асабістых архіваў мастачкі.

Перадрук матэрыялу або фрагментаў матэрыялу магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.

Калі вы заўважылі памылку ці жадаеце прапанаваць дадатак да апублікаваных матэрыялаў, просім паведаміць нам.

Чытаць таксама:

Гэту анімацыю беларускай мастачкі зараз паказваюць на фестывалях па ўсім свеце. Пра што яна і ў якіх краінах ужо пабывала, распавядае Паліна Рамашка
Навіна, 28.10.2024
Ці скончылася гісторыя з харассментам на мастацкай спецыяльнасці ў ЕГУ? Фіксуем храналогію канфлікта з Сяргеем Сялецкім і пакідаем некалькі адкрытых пытанняў
Навіна, 20.11.2024
Ганна Мядзведзева атрымала галоўны прыз трыенале сучаснай керамікі і шкла ў Даніі. Паразмаўлялі з ёй пра нечаканую перамогу і «Восеньскі краявід»
Інтэрв'ю, 19.10.2024

КАНТАКТЫ

САЧЫЦЕ ЗА НАМI

INSTAGRAM       TELEGRAM       TIKTOK       FACEBOOK       YOUTUBE

© Chrysalis Mag, 2018-2025
Выкарыстанне матэрыялаў або фрагментаў матэрыялаў
магчыма толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. 

КОНТАКТЫ

СЛЕДИТЕ ЗА НАМИ

INSTAGRAM       TELEGRAM       TIKTOK       FACEBOOK       YOUTUBE

© Chrysalis Mag, 2018-2024
Использование материалов или фрагментов материалов
возможно только с письменного разрешения редакции.