Арт-кніга Everybody Dance! беларускага выдавецтва ТАМАКА трапіла ў спіс найлепшых новых фотакніг свету паводле British Journal of Photography 

Навіна  |  22.12.2025

Арт-кніга Everybody Dance! беларускага выдавецтва ТАМАКА трапіла ў спіс найлепшых новых фотакніг свету паводле British Journal of Photography 

Навіна 
| 22.12.2025

Усяго праз тры месяцы пасля выхаду кніга Everybody Dance! Машы Святагор была ўключаная ў падборку 10 найлепшых новых фотакніг з усяго свету і апублікаваная ў раздзеле Bookshelf спецыяльнага выпуску Body Talk часопіса British Journal of Photography (кастрычнік–снежань 2025).

ПАДЗЯЛІЦЦА:

Для беларускага выдавецтва TAMAKA гэта першае буйное міжнароднае прызнанне. Удзел у Bookshelf часопіса British Journal of Photography лічыцца важнай прафесійнай валідацыяй у сферы фотакніг і візуальных даследаванняў.

У цэнтры праекта Everybody Dance!  — праца беларускай мастачкі Машы Святагор, а таксама ўнёсак каманды: дызайнера Аляксея Мурашкі і аўтаркі эсэ Маі Хрыставай

мария корнеенко_фото_01 копия

Арт-кніга з калажнымі працамі Машы Святагор Everybody Dance! / выдавецтва ТАМАКА, 2025 / здымак выдавецтва.  

Для TAMAKA узгадка першай кнігі ў брытанскім часопісе важны этап станаўлення на міжнароднай прафесійнай сцэне. У выдавецтве адзначаюць, што гэтае прызнанне задае высокую планку для наступных кніг, якія цяпер знаходзяцца ў працы.

Набыць кнігу з калажамі Машы Святагор яшчэ можна на сайце выдавецтва за 59.99 еўра.

photo_2025-12-22 16.41.15 копия

TAMAKA — беларускае незалежнае выдавецтва, якое базуецца ў Берліне. Яны спецыалізуюцца на кнігах па выяўленчым мастацтве, фатаграфіі, дызайне і архітэктуры.

Выдавецтва супрацоўнічае з разнастайнай групай мастакоў, але асноўная ўвага застаецца на тых, хто мае беларускае паходжанне. TAMAKA бачым сваю місію ў тым, каб дапамагчы іх галасам быць гучнымі, бо большасць з іх замоўчваюцца або не чуваць. Сваёй працай выдавецтва хоча даць магчымасць беларускім творцам удзельнічаць у мастацкім працэсе з такім жа прызнаннем, як і любы еўрапейскі мастак.

Сайт.

Перадрук матэрыялу або фрагментаў матэрыялу магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.

Калі вы заўважылі памылку ці жадаеце прапанаваць дадатак да апублікаваных матэрыялаў, просім паведаміць нам.

Чытаць таксама:

Жывапіс, графіка ці скульптура? Што ствараюць беларускія жанчыны ў «традыцыйных» відах мастацтва
The Line | Інтэрв'ю, 26.11.2025
Беларускі арт-калектыў трапіў на буйную выставу ў Музеі сучаснага мастацтва Варшавы, прысвечаную жаночаму мастацтву
Навіна, 22.11.2025
Ад утопіі да ўразлівасці: жаночае цела ў беларускім мастацтве XX-XXI стагоддзяў
The Line | Аналітыка, 19.11.2025

КАНТАКТЫ

САЧЫЦЕ ЗА НАМI

INSTAGRAM       TELEGRAM       TIKTOK       FACEBOOK       YOUTUBE

© Chrysalis Mag, 2018-2025
Выкарыстанне матэрыялаў або фрагментаў матэрыялаў
магчыма толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. 

КОНТАКТЫ

СЛЕДИТЕ ЗА НАМИ

INSTAGRAM       TELEGRAM       TIKTOK       FACEBOOK       YOUTUBE

© Chrysalis Mag, 2018-2024
Использование материалов или фрагментов материалов
возможно только с письменного разрешения редакции.