Беларускі арт-калектыў трапіў на буйную выставу ў Музеі сучаснага мастацтва Варшавы, прысвечаную жаночаму мастацтву

Навіна | 22.11.2025
Фільм беларускага калектыву Art Project Revolution пад назвай «3.14159» увайшоў у экспазіцыю маштабнай выставы «The Woman Question: 1550–2025», якая адкрылася ў Музеі сучаснага мастацтва ў Варшаве (MSN). Пра гэта паведаміла на сваёй старонцы сузаснавальніца калектыву Даша Брыян.

ПАДЗЯЛІЦЦА:
Выставу курыруе вядомая даследчыца і гісторык мастацтва Элісан М. Джынджэрас. Экспазіцыя разбурае міф пра адсутнасць жанчын у гісторыі мастацтва і паказвае бесперапынную, дынамічную творчасць мастачак на працягу апошніх 500 гадоў. У дзевяцічастковую візуальную гісторыю ўвайшлі амаль 200 работ — ад сучасных практык да жывапісу эпох Рэнесансу, барока і XIX стагоддзя.
Выстава будзе працаваць з 21 сакавіка 2025 года да 3 мая 2026 года.

Удзельніцы калектыву Art Project Revolution на адкрыцці выставы «The Woman Question: 1550–2025» у Музеі сучаснага мастацтва (MSN) каля свайго фільму ў экспазіцыі / Фотаздымак Дашы Брыян з яе асабістых сацсетак / 20 лістапада 2025.
Паралельна ў музеі адкрылася яшчэ адна буйная праграма — «Miasto kobiet» («Горад жанчын»), якая складаецца з чатырох частак. Адна з іх — «Inne jutra» («Другія заўтра») — курыруецца беларускай даследчыцай і куратаркай Верай Залуцкай.
Паводле апісання выставы, «Другія заўтра» звяртаецца да тэм ідэнтычнасці і супольнасці ў час палітычных, экалагічных і сацыяльных крызісаў. Сем міжнародных мастакоў праз міфы, лакальныя гісторыі і асабісты досвед ствараюць наратывы, дзе фантазія, тэхналогія і ўяўленне становяцца інструментамі эмансіпацыі. Праект выводзіць на першы план фемінісцкае, дэкаланіяльнае і квір-мысленне, у якім уяўленне ператвараецца ў палітычную практыку і прастору свабоды.

Перадрук матэрыялу або фрагментаў матэрыялу магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.
Калі вы заўважылі памылку ці жадаеце прапанаваць дадатак да апублікаваных матэрыялаў, просім паведаміць нам.

Чытаць таксама: