Праект «Краіна Оз» шукае мастакоў-валанцёраў. Творцаў запрашаюць размаляваць сцены псіханеўралагічнага інтэрната для дарослых

Навіна | 18.11.2025
Інклюзіўны праект «Краіна Оз», які працуе на базе псіханеўралагічнага інтэрната для дарослых (пансіяната «Ачаг»), абвясціў пошук мастакоў-валанцёраў для роспісу сцен установы.

ПАДЗЯЛІЦЦА:
Паводле арганізатараў, тэрыторыя для роспісу вялікая, але мастакі могуць самастойна абіраць, які кавалак сцяны ўзяць у працу: невялікі куток ці вялікую плошчу. Праца будзе цалкам валанцёрскай, але фарбы і матэрыялы забяспечаць. Эскізы мастакі могуць прапаноўваць аўтарскія.
У аб'яве адзначаецца, што ініцыятыва накіраваная на тое, каб зрабіць асяроддзе жыхароў інтэрната больш утульным і «прагнаць мясцовае засмучэнне». Жадаючых далучыцца да роспісу сцен запрашаюць звязацца з праектам «Краіна Оз» праз іх старонкі ў сацсетках.

Фотаздымак з сацсетак праекта / 2025
«Краіна Оз» — гэта інклюзіўны праект псіханеўралагічнага інтэрната для дарослых пад кіраўніцтвам мастачкі і псіхалагіні Кацярыны Крохалевай. Праект існуе ўжо 2,5 гады і за гэты час «Краіна Оз» ужо зрабіла некалькі зборных і персанальных выстаў удзельнікаў праекту ў Мінску. Таксама праект сабраў калекцыю прац мастакоў і зараз рыхтуе да выпуску невялікі каталог з іх мастацтвам.

На вокладцы: Фотаздымак з выставы Эдзіка Кавальцава "Эд. Обитатели рая" ў музеі-майстэрні Азгура / арганізатар выставы праект «Краіна Оз» / аўтар здымка Павел Шардыка
Перадрук матэрыялу або фрагментаў матэрыялу магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.
Калі вы заўважылі памылку ці жадаеце прапанаваць дадатак да апублікаваных матэрыялаў, просім паведаміць нам.

Чытаць таксама: