Саша Вялічка стала лаўрэатам Photo Essay на Еўрапейскім Месяцы фатаграфіі у Токіа. Беларуску абралі як пераможцу opencall для мастакоў з усяго свету і зараз экспануюць у Прадстаўніцтве ЕС ў Японіі 

Навіна  |  31.10.2025

Навіна 
| 31.10.2025

Сёлета адбываецца першы ў Японіі Еўрапейскі Месяц фатаграфіі, на якім прадстаўлена 14 мастакоў з 12 краін. Сярод іх на выставачных пляцоўках таксама паказваюць і праект-перможцу адкрытага колу The SEEEU Photo Essay Award — «State of Denial» беларускі Сашы Вялічка.

ПАДЗЯЛІЦЦА:

Прэмія SEEEU Photo Essay Award — гэта частка агульнага фестываля, якая  адкрыта для фатографаў з усяго свету. Прэмія накіравана на пошук фотапраектаў, у якіх выявы і тэкст разам расказваюць гісторыі, што прымушаюць задумацца пра сучаснае еўрапейскае жыццё — яе людзей, барацьбу і пераўтварэнні. Сёлета было абрана тры пераможцы прэміі, галоўны прыз узяла Саша Вялічка. Яна ж атрымала магчымасць непасрэдна паўдзельнічаць у Еўрапейскі Месяц фатаграфіі ў Японіі і паказаць свой праект у Токіа.

photo_2025-10-31 10.17.40 копия

Саша Вялічка на адкрыцці выставы праекта «State of Denial» у Токіа / фота з асабістага Instagram творцы / 2025.

Праект беларускі «State of Denial» даследуе, як чалавек існуе ў лічбавай рэальнасці, насычанай фальшывымі навінамі, дыпфэйкамі і дзяржаўнымі маніпуляцыямі, і складаецца з дзвюх частак.

Першая ўключае пастановачныя фотаздымкі, заснаваныя на рэальных гісторыях затрыманняў і судовых працэсаў у Беларусі. Сцэны рэканструяваны з элементамі гратэску і тэатральнасці, у духу абсурдных судоў. Другую частку праекта складаюць выявы, згенераваныя нейрасеткай на падставе рэальных загалоўкаў з дзяржаўных СМІ Беларусі, апублікаваных у дні канкрэтных затрыманняў. Мастачка прапануе гледачу сутыкненне з бессэнсоўным інфармацыйным шумам, у якім рэальнасць падмяняецца абсурдам.

Фотаздымкі з праекта  «State of Denial» Сашы Вялічка / выявы ўзяты са старонкі The SEEEU Photo Essay Award / 2025. 

Праект «State of Denial», распачаты ў 2023 годзе, ужо быў прадстаўлены на шэрагу міжнародных пляцовак. У 2023 годзе Саша Вялічка стала першай беларускай мастачкай, якая атрымала штогадовую прэмію імя Конрада Пустолы ад Krytyka Polityczna, сёлета яна атрымала Гран-пры Les Boutographies 2025 — аднаго з вядучых еўрапейскіх фестываляў аўтарскай фатаграфіі. Зараз праект беларускі можна паглядзець ў Europa House (Прадстаўніцтве Еўрапейскага Саюза ў Японіі) да 23 лістапада.

Sasha Velichko

Саша Вялічка — мастачка са Слоніма, якая даследуе палітычную эміграцыю, постпраўду і траўмы. Яе міждысцыплінарная мастацкая практыка сканцэнтравана на фатаграфіі і камп'ютэрным праграмаванні.

Саша Вялічка мае ступень магістра радыёфізікі, выпускніца школы сучаснай фатаграфіі «Fotografika» і стыпендыяльнай праграмы «Gaude Polonia» (Польшча). Яна таксама з'яўляецца лаўрэатам прэміі памяці Конрада Пустолы. Саша стала першай беларускай, што атрымала гэту ўзнагароду.

Instagram

Перадрук матэрыялу або фрагментаў матэрыялу магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.

Калі вы заўважылі памылку ці жадаеце прапанаваць дадатак да апублікаваных матэрыялаў, просім паведаміць нам.

Чытаць таксама:

Антаніна Сцебур стане куратаркай аднаго з самых уплывовых фестываляў лічбавага і медыямастацтва ў свеце
Навіна, 22.10.2025
Беларускі стартап Maramora сёлета стане ўдзельнікам адзінай еўрапейскай пляцоўкі, якая аб'ядноўвае art&tech стартапы Еўропы і Брытаніі
Навіна, 19.10.2025
Дызайнерка Алена Карпілава: «Сучаснае ювелірнае мастацтва – гэта пра свабоду»
Інтэрв'ю, 22.09.2025

КАНТАКТЫ

САЧЫЦЕ ЗА НАМI

INSTAGRAM       TELEGRAM       TIKTOK       FACEBOOK       YOUTUBE

© Chrysalis Mag, 2018-2026
Выкарыстанне матэрыялаў або фрагментаў матэрыялаў
магчыма толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. 

КОНТАКТЫ

СЛЕДИТЕ ЗА НАМИ

INSTAGRAM       TELEGRAM       TIKTOK       FACEBOOK       YOUTUBE

© Chrysalis Mag, 2018-2024
Использование материалов или фрагментов материалов
возможно только с письменного разрешения редакции.