Беларускі стартап Maramora сёлета стане ўдзельнікам адзінай еўрапейскай пляцоўкі, якая аб'ядноўвае art&tech стартапы Еўропы і Брытаніі

Навіна | 19.10.2025
22–23 кастрычніка ў Вене адбудзецца CultTech Summit 2025 — адзіная еўрапейская пляцоўка, якая аб’ядноўвае art&tech стартапы Еўропы і Вялікабрытаніі. У гэтым годзе ў саміце ўдзельнічае беларускі стартап Maramora — адзіны прадстаўнік Беларусі і каманда з female founder team.

ПАДЗЯЛІЦЦА:
Прадстаўніцы Maramora будуць ўдзельнічаць у праграме саміту як спікеркі асноўнай сцэны і ў фармаце Expo, дзе прадставяць свае напрацоўкі і беларускіх аўтараў, з якімі супрацоўнічаюць. Сярод іх — праца харэографкі Валерыі Хрыпач, візуальныя матэрыялы з працамі мастачкі Ксеніі Лагавой і плэйлісты ад псіхалагіні Вольгі Андрэевай.

Арыгінальны фотаздымак ўзят з сацсетак maramora і culttech summit і расшыран з дапамогай ШІ Firefly.
На галоўнай сцэне стартап прадставіць ка-фаўндерка Наталля Трэніна, а CEO maramora Ганна Палей далучыцца анлайн і будзе даступная для віртуальных сустрэч і абмеркаванняў падчас мерапрыемства.
Maramora — гэта арт + псіхалагічная платформа, якая дапамагае камандам і асобам кіраваць стрэсам, пакуль ён не прывёў да выгарання. Кампанія спалучае жывыя падзеі з удзелам мастакоў (арт-перапынкі, воркшопы, рэтыры) з B2C iOS-дадаткам, які прапануе 5–15-хвілінныя мікрапрактыкі. Дадатак дасяжны да спампавання, таксама стартап мае рэгулярную імэйл-расылку

Maramora — арт- і псіхалагічны стартап, які распрацоўвае простыя ў выкарыстанні арт-практыкі, створаныя сертыфікаванымі псіхолагамі і прафесійнымі мастакамі. Каманда спалучае розныя віды мастацтва — пісьмо, калаж, рух, фатаграфію, відэа і гук — з псіхалагічнымі падыходамі, каб прапанаваць інструменты для кіравання стрэсам і падтрымання псіхалагічнага дабрабыту. Практыкі Maramora дапамагаюць удзельнікам адчуваць сябе больш спакойна, натхнёна і ўпэўнена ў штодзённых выкліках.
Перадрук матэрыялу або фрагментаў матэрыялу магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.
Калі вы заўважылі памылку ці жадаеце прапанаваць дадатак да апублікаваных матэрыялаў, просім паведаміць нам.

Чытаць таксама: