Беларускі куратар Аляксей Барысёнак прадставіў ZONE1 на венскай арт-ярмарцы viennacontemporary

Навіна | 16.09.2025
З 11 па 14 верасня ў Вене прайшла міжнародная арт-ярмарка viennacontemporary, адна з галоўных культурных падзей рэгіёну. Асаблівую ўвагу сёлета прыцягнула секцыя ZONE1 — платформа ярмаркі, прысвечаная новым талентам. Сёлета яна адзначыла сваё дзесяцігоддзе і традыцыйна прадставіла персанальныя выставы дзесяці выбітных мастакоў ва ўзросце да 40 гадоў, цесна звязаных з Аўстрыяй.

ПАДЗЯЛІЦЦА:
Куратарскую праграму юбілейнага ZONE1 падрыхтаваў беларускі даследчык і куратар Аляксей Барысёнак. Экспазіцыя засяродзілася на тэмах міграцыі, перамяшчэння і крытычнага фемінізму, прапаноўваючы гледачам шырокі спектр мастацкіх медыя і падыходаў — ад жывапісу і лічбавых вобразаў да аб’ектных інсталяцый.
У сваім куратарскім стэйтмэнце Барысёнак адзначыў, што сёлета ZONE1 крытычна глядзіць на свет, скажоны сваімі супярэчнасцямі, і даследуе, як маладыя мастакі адлюстроўваюць пытанні памяці, улады, тэхналагічнай зношанасці і штодзённай матэрыяльнасці.

Фотаздымак ўзят з сацсетак і сайту мерапрыемства. Аўтарка здымкаў: @_n_yakovenko
Удзельнікамі ZONE1 сталі: Мелані Эбенхох, Элен Фоке, Табіяс Іжсо, Тэрэза Касаліцкі, Кацярына Лысовенка, Фабіан Рыц, Дрытон Сэлмані, Наталія Сыкарава, Худа Такрыці і Домініка Трапп.

Аляксей Барысёнак — куратар, даследчык, які цяпер жыве і працуе ў Вене. Ён з'яўляецца ўдзельнікам мастацка-даследчай групы Problem Collective і працоўнай ініцыятывы Work Hard! Play Hard!. Піша пра мастацтва і палітыку для розных часопісаў, каталогаў і онлайн-платформаў, такіх як e-flux Journal, L’Internationale Online, Partisan, Springerin, Paletten і многіх іншых. Быў стыпендыятам Vera List Center у Нью-Ёрку, а разам з Каталін Эрдёдзі сукураваў Біенале Matter of Art у Празе (2024).
Перадрук матэрыялу або фрагментаў матэрыялу магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.
Калі вы заўважылі памылку ці жадаеце прапанаваць дадатак да апублікаваных матэрыялаў, просім паведаміць нам.

Чытаць таксама: