«Грац па памеры і рытме вельмі падобны да Гародні»: Цемра пра досвед працы ў мастацкай рэзідэнцыі і стаўленне аўстрыйцаў да беларускіх творцаў 

Інтэрв'ю  |  11.07.2025

«Грац па памеры і рытме вельмі падобны да Гародні»: Цемра пра досвед працы ў мастацкай рэзідэнцыі і стаўленне аўстрыйцаў да беларускіх творцаў 

Інтэрв'ю 
| 11.07.2025

Як пражываецца досвед замежнай мастацкай рэзідэнцыі і што адкрываецца, калі ты пераносіш свае ідэі пра памяць, глебу і мову ў зусім іншую культурную прастору? Цемра правяла два месяцы ў Graz International House of Authors, дзе працавала над сваім новым праектам «ZIAMLIAČKA». Мы пагаварылі з ёй пра тое, чаму Грац нагадвае Гародню, як яна спявала па-беларуску з польскай творцай у Аўстрыі, і як мясцовыя ўспрымаюць беларускіх творцаў.

ПАДЗЯЛІЦЦА:

— Як ты трапіла ў рэзідэнцыю?

— Удзел у рэзідэнцыі Graz International House of Authors (IHAG) мне прапанавалі пасля рэкамендацыі аднаго з папярэдніх удзельнікаў. Арганізатары звярнуліся і да папярэдніх беларускіх рэзідэнтаў — і тыя таксама пацвердзілі маю кандыдатуру. Спачатку мне прапанавалі зімовы перыяд, але праз тое, што я чакала дакументы, удзел перанеслі на вясну. Шчыра кажучы, я не была ўпэўненая, што пра мяне яшчэ памятаюць, таму здзівілася, калі за два тыдні да пачатку атрымала ліст з афіцыйным запрашэннем.

— Што стала галоўным адкрыццём падчас рэзідэнцыі?

— Спачатку я моцна хвалявалася і не разумела, як тут усё ўладкавана. Мяне пачалі знаёміць з іншымі ўдзельнікамі са Швейцарыі і Малі, і адразу пачаліся першыя прэзентацыі майго праекта. Узровень маёй англійскай быў недастатковы, але я рыхтавалася і з кожнай прэзентацыяй станавілася лепш. Потым адбыліся сустрэчы з галерэямі і куратарамі — я не чакала такой моцнай рэакцыі. Ідэю, якую я хавала ў сваіх працах, зразумелі адразу — гэта ўразіла. Я ўпершыню чула столькі шчырых і глыбокіх водгукаў. Асобна здзівіла зацікаўленасць да кантэксту Беларусі: людзі сапраўды цікавяцца сітуацыяй і шукаюць спосабы ўплываць.

Першая пара тыдняў была пераломнай — я прыехала эмацыйна знясіленай, нягледзячы на адкрыццё выставы. У рэзідэнцыі я ўпершыню апынулася ва ўмовах, дзе магла аднавіцца: заняцца сабой, спыніцца, падумаць, даць сабе час. Я працавала над праектам: пісала тэарэтычную частку, рыхтавала прэзентацыю, прадумвала экспазіцыю, таксама выступала перад студэнтамі мастацкай школы. Упершыню я стварала не з болю, а з поўні, з унутранага спакою — гэта было зусім новае адчуванне.

Цемра_ фотографии из резиденции в Граце

Фотаздымакі Цемры падчас рэзідэнцыі Graz International House of Authors (IHAG) / з асабістага архіва мастачкі / 2025.

Крыху пазней я пазнаёмілася з музыкамі, студэнтамі магістратуры. Яны паказалі мне свет канцэртаў у Грацы. Калі раней я наведвала толькі выставы, тут упершыню адчула сінтэз мастацтваў. Горад цалкам прасякнуты творчасцю.

Адна з шматлікіх добрых сустрэч адбылася з полькай, якая спявае традыцыйныя пахавальныя песні. Яна ведае ўкраінскую і з вялікай цеплынёй прыняла мяне. Мы адразу дамовіліся пра сумесны спеў, і ў апошні дзень рэзідэнцыі я спявала разам з ёй — беларускую, польскую і ўкраінскую песню. Гэта была адна песня, на памежжы ўсіх трох моў. Яна прызналася, што ўсе яе праекты атрымлівалася рэалізаваць толькі ў Грацы, нягледзячы на тое, што сама яна з Варшавы. У гэты момант я адчула, як важна, каб асяроддзе спрыяла твайму росту. 

— Раскажы пра досвед жыцця ў Аўстрыі.

— Грац па памеры і рытме вельмі падобны да маёй роднай Гародні, я адчула сябе там як дома. Гэтае адчуванне не пакідае мяне дагэтуль. Людзі нагадвалі беларусаў: далікатныя, ветлівыя, інтэлігентныя, вельмі пунктуальныя. Жыла я адна ў светлай, адноўленай кватэры, дзе вокны выходзяць на горы. Прастора аднавіла мяне, дазволіла сканцэнтравацца на сабе, праекце і будучыні. Калі прыехала ў Аўстрыю, рукі былі сціснутыя ў кулакі (гэта шмат чаго кажа пра стан), але праз два тыдні яны ўжо былі адкрытыя.

Цемра_ фотографии из резиденции в Граце3

Фотаздымакі Цемры падчас рэзідэнцыі Graz International House of Authors (IHAG) / з асабістага архіва мастачкі / 2025.

— Былі страхі быць незразумелай? 

— Так, страхі былі. Я хвалявалася за свой узровень прафесійны і асабісты. Але пасля некалькіх сустрэч зразумела: я доўга не вытрымаю так хвалявацца. Я проста расслабілася і была сабой. І гэта было неверагодна — адчуваць сябе натуральна і быць прынятай. У нейкі момант я адчула поўнае прыняцце сябе, ніколі раней такога не адчувала.

— Быць беларускай у еўрапейскай рэзідэнцыі — як яно?

— У рэзідэнцыі мне расказалі пра шматлікіх беларусаў, што ўдзельнічалі тут раней, і шмат пра каго я нават не чула. Было дзіўна ўсвядоміць, што ў Аўстрыі пра нашых аўтараў ведаюць больш, чым я сама. Быць беларускай у гэтым кантэксце мне падабалася: пра нас выказваліся цёпла і з павагай. Удзельнікі былі з розных краін і кантынентаў, гэта стварала адчуванне быць часткай сусвету.

Цемра_ фотографии из резиденции в Граце2

Фотаздымакі Цемры падчас рэзідэнцыі Graz International House of Authors (IHAG) / з асабістага архіва мастачкі / 2025.

— Якое мастацтва суправаджала цябе ў гэты перыяд? Былі адкрыцці ў кіно, выставах, кнігах?

— На два дні я паехала ў Вену: наведала музей сучаснага мастацтва mumok, убачыла працы Эгана Шыле, пабывала ў Kunsthistorisches Museum. Упершыню я сур’ёзна звярнулася да тэмы сучаснага мастацтва, раней на гэта быццам не ставала часу. Я адкрыла для сябе творчасць мексіканскай мастачкі Тэрэзы Марголіс і ад яе мастацтва, нават не візуальнага, а толькі прачытанага, у мяне ўзнікла моцная эмацыйная рэакцыя, я мусіла пайсці да акна, каб падыхаць. Я была ўражаная яе падыходам, сілай і дакладнасцю выказвання. Упершыню я выразна ўбачыла ўзровень, да якога хачу імкнуцца. Гэта быў самы моцны эмацыйны дотык да мастацтва за ўсё маё жыццё.

— Раскажы пра планы на будучыню.

— Я вярнулася з новым разуменнем сябе і мастацтва ў цэлым. Мне хочацца захаваць тое, чаму навучылася, і тое, што зразумела. Захаваць сябе ў Варшаве — ужо выклік. Я зрабіла велізарную колькасць асабістых нататак  – столькі, што скруціла іх у рулон. Ён аказаўся цяжкім літаральна і сімвалічна. Гэта была спроба зразумець сябе. Гэты час стаў для мяне сапраўдным дарам. І цяпер мне важна, каб тое, што я зразумела, умацавалася — толькі тады змагу рушыць далей. Але спачатку трэба завяршыць тое, што пачала і толькі пасля — новае.

Цемра ZIAMLIAČKA

Фотаздымак з новага праекта Цемры пад назвай «ZIAMLIAČKA», над якім яна працавала падчас рэзідэнцыі ў Грацы / 2025.

— Як бы ты назвала гэты перыяд адным словам?

— ониона. Гэта слова не перакладаецца і важна менавіта ў такой форме, але мае гісторыю. У юнацтве, калі мне было каля сямнаццаці гадоў, я задумалася аб тым, што слова "любоў" занадта ўсёабдымна і часта выкарыстоўваецца не па прызначэнні. Тады я вырашыла прыдумаць сваё ўласнае слова па-руску, якое б абазначала менавіта тое, што ўзнікае паміж жанчынай і мужчынам. Так нарадзілася слова "ониона" — злучэнне "ён" і "яна". Так і падчас рэзідэнцыі я ўспомніла, што калісьці ў мяне было жаданне называць усё сваімі словамі, прыдумляць і апранаць усё ва ўласныя знакі.

Дар’я Семчук (Цемра) ч:б

Дар'я Сямчук, вядомая гледачу пад псеўданімам Цемра, — беларуская мастачка родам з Гродна. У сваёй творчасці яна даследуе тэмы траўмы, памяці, ідэнтычнасці і трансфармацыі як на асабістым, так і на калектыўным узроўні.

Практыка Цемры заключаецца ў стварэнні тэкстураваных, тактыльных паверхняў з дапамогай гіпсавых бінтоў, смалы, алейнай фарбы, пастэлі і лаку на палатне. Кожны пласт нагадвае аб ране або шнары, ператвараючы палатно ў пачуццёвае цела. Дзякуючы гэтай матэрыяльнай мове, мастачка адкрывае прастору, дзе траўма можа быць прызнана і дзе можа пачацца клопат.

Цяпер мастачка жыве і працуе ў Варшаве (Польшча).

Аўтарка тэксту — Ліза Маслёнчанка.

Сайт

Instagram 

Перадрук матэрыялу або фрагментаў матэрыялу магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.

Калі вы заўважылі памылку ці жадаеце прапанаваць дадатак да апублікаваных матэрыялаў, просім паведаміць нам.

Чытаць таксама:

Цемра
Интервью, 31.03.2020 | ЖИВОПИСЬ | БЕЛАРУСЬ
Працу беларускай мастачкі Алены Рабкінай паказваюць у харвацкім Музеі сучаснага мастацтва. Што за праца? І як яна туды трапіла?
Навіна, 27.05.2025
Памятаеце панэлькі Лізы Хіхлушка? Мастачка нядаўна скончыла сваю самую пяшчотную серыю з імі і распавала нам чаму
Інтэрв'ю, 06.07.2025

КАНТАКТЫ

САЧЫЦЕ ЗА НАМI

INSTAGRAM       TELEGRAM       TIKTOK       FACEBOOK       YOUTUBE

© Chrysalis Mag, 2018-2025
Выкарыстанне матэрыялаў або фрагментаў матэрыялаў
магчыма толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. 

КОНТАКТЫ

СЛЕДИТЕ ЗА НАМИ

INSTAGRAM       TELEGRAM       TIKTOK       FACEBOOK       YOUTUBE

© Chrysalis Mag, 2018-2024
Использование материалов или фрагментов материалов
возможно только с письменного разрешения редакции.