Памятаеце панэлькі Лізы Хіхлушка? Мастачка нядаўна скончыла сваю самую пяшчотную серыю з імі і распавала нам чаму

Інтэрв'ю  |  06.07.2025

Памятаеце панэлькі Лізы Хіхлушка? Мастачка нядаўна скончыла сваю самую пяшчотную серыю з імі і распавала нам чаму

Інтэрв'ю 
| 06.07.2025

Ці можа малюнак перанесці туды, куды больш не дабрацца — у пад’езд дзяцінства, дзе рыпяць дзверы, у двор, дзе былі першыя сябры, да дома, які цяпер далёка? Магчыма менавіта гэты тэлепорт можна адчуць, гледзячы на серыю беларускіх панэлек Лізы Хіхлушка. Сёлета мастачка аб’явіла аб сканчэнні сваёй самай шчымлівай серыі малюнкаў дамоў беларусаў, якія жывуць у эміграцыі. З гэтай нагоды мы распыталі Лізу, чаму памяць пра дом — гэта нешта большае за архітэктуру, і як малюнкі могуць стаць спосабам вяртання.

ПАДЗЯЛІЦЦА:

«У адным з малюнкаў я нават малявала дыназаўра»

— Як у цябе з'явілася ідэя гэтай серыі? Памятаеш момант, калі ўпершыню вырашыла намаляваць нечае «важнае месца»?

— Гэтую серыю я пачала ў 2021 годзе, на той момант я працавала з тэмай партрэта «дома», зразумелага кожнаму жыхару Беларусі. Я стварыла трыпціх «Я дома», які аб'ядноўваў у сабе ўсе культурныя коды, якія даюць адчуванне тутэйшасцi — наборы элементаў ад герояў карцін Шагала да згушчонкі, заключаныя ў контур дома. І тады я стала разважаць, а што менавіта дом для мяне? Будынак, двор, крама за вуглом? А для іншых?

У 2021 годзе многія пакідалі краіну, і большая частка маёй аўдыторыі была ўжо за мяжой. Сюжэты маіх карцін асабліва адгукаліся тым, хто з'ехаў, але вельмі сумаваў па хаце, мае працы асацыяваліся з нечым родным і навявалі асабістыя ўспаміны. І тады я вырашыла пагрузіцца ў больш персанальны досвед і абвясціла ў инстаграмме аб гэтым. На той момант я заставалася ў Менску і, адпаведна, у мяне быў доступ да тых месцаў, да якіх большасьць у эміграцыі ўжо не мела.

Я стварала працы не толькі для тых, хто не мог аказацца ў сваім родным месцы, але і для тых, хто хацеў пагрузіцца ў перыяд свайго жыцця, у які ўжо не вярнуцца. Гэтыя працы таксама напоўнены пачуццём настальгіі і немагчымасці вярнуцца ў тое ўтульнае мінулае, нават калі гэтае месца ў адным горадзе з табой.

— Як выглядаў сам працэс: чалавек расказваў табе пра месца, дасылаў фота — а далей? Ці здаралася, што яго гісторыя мяняла тваю першапачатковую задуму?

— Так, чалавек падрабязна расказваў пра месца, яго асаблівасці, якія эмоцыі яно выклікае, чым каштоўна. Я прасіла даслаць фота, людзі нават казалі мне канкрэтны адрас і, калі гэта было ў Менску, я туды прыязджала і вывучала гэтае месца ці будынак.

Апісанне бывалі вельмі падрабязнымі: асаблівасці архітэктуры будынка, прылады двара, якая крама была паблізу, ва што гулялі ў двары, дзе захоўвалі санкі, які від з вакна і нават пахі.

Бывала, я ўзнімала архіўныя фота, бо фасад будынка змяніўся, а заказчык хацеў бачыць свой дом менавіта такім, якім ён яго памятае. Часта мяне прасілі дадаць элементы, якія выклікаюць у чалавека ўспаміны (кот, дрэва, арэлі), а ў адным з малюнкаў я нават малявала дыназаўра.

Адзін з самых мне запамінальных заказаў быў дом у Светлагорску. Складанасць была ў тым, што фатаграфій не было, толькі адрас, а папрасіць кагосьці адтуль зрабіць фота магчымасці не было. Тады ў ход пайшлі чарцяжы тыпавых дамоў, выгляд будынка зверху на гугл картах, апісанні заказчыцы, і нават фота Касі Паласаткі, дзе быў захаваны кут гэтага дома. І вось так па кавалачках разам з заказчыцай нам удалося сабраць цэльную выяву дома. Дзякуй маёй архітэктурнай адукацыі :)

Я прыступала да эскіза толькі пасля паўнавартаснага абмеркавання, таму якіх-небудзь нечаканасцяў не было. Праўда адзін раз я прыйшла не па тым адрасе і заскетчыла не той дом. Але т.я. гэта быў усяго толькі эскіз, усё хутка вырашылася.

—  Што ты сама адчувала, калі малявала чужыя «дамы»?

— Гэта незвычайнае пачуццё, калі табе прыадчыняюць нешта вельмі асабістае і давяраюць яшчэ гэта намаляваць, хоць у мяне можа быць зусім іншае ўспрыманне гэтага месца і яно можа ўплываць на тое, як я малюю яго. Я адчувала адказнасць не ўпусціць важныя моманты, старацца спрашчаць толькі нязначныя элементы. У мяне не было імкнення паўтарыць пейзаж дакладна, я адлюстроўвала ўспаміны і асацыяцыі, а, як вядома, наша памяць недасканалая, таму і ў сваіх малюнках я накладвала інтэрпрэтацыі заказчыкаў на рэальнасць, а не змалёўвала яе.

Светлогорск Лиза Хихлушка

— Ці змянілася твая сувязь з Мінскам за час працы над праектам?

— З таго моманту шмат што змянілася. Апошнюю працу я стварыла ў 2022 годзе. 2023 год быў вельмі нестабільны для мяне, я была ўвесь час у раз'ездах і мне проста не было дзе паўнавартасна заняцца такімі замовамі, ды і я ўжо не нагадвала пра гэта ў інстаграме. Мне падаецца, быццам не зусім сумленна яе працягваць, не знаходзячыся ў Беларусі.

Пакуль я была ў Мінску, усе гэтыя работы выклікалі ў мяне чыстае цяпло, без якога-небудзь налёту суму. У тым жа 2023 годзе, знаходзячыся ў Парыжы, я стварыла серыю, прысвечаную Мінску, вынікам якой стала выстава ў кнігарне «Маркс». Яна была больш аб тузе і болі па месцы, якое назаўжды застаецца для мяне родным, але ўжо недаступным як раней.

Я ўсё больш заўважаю, як аддаляюся ад горада, бо каб быць сваім, там трэба ўвесь час знаходзіцца, ведаць, дзе якая кавярня адкрылася, у які колер арэлі ў двары пафарбавалі. Мне складана зараз ствараць новыя працы з Мінскам, я яго ўсё менш адчуваю, я не знаходжуся ў яго візуальным асяроддзі, і плюс да ўсяго спробы працаваць з тэмай Мінска зараз выклікаюць толькі пачуццё болю.

«Ну вось зараз і я тут»

—  Чаму ты вырашыла скончыць серыю менавіта сваім домам? Што ты адчула, калі яго намалявала?

— Я памятаю момант, калі ў цэлым узгадала пра гэтыя працы, а адбылося гэта ў сакавіку гэтага года, і я падумала «ну вось зараз і я тут». Цяпер я таксама ў эміграцыі, як і тыя людзі, якія так душэўна распавядалі мне пра свае родныя мясціны.

Хоць я ўжо і больш за год жыву ў Лондане, мяне ўсё яшчэ перыядамі не адпускае туга па Мінску, ды і наўрад ці калісьці адпусціць. Але ў адзін з такіх цяжкіх момантаў, мне прыйшла ў галаву ідэя намаляваць свой дом у тэрапеўтычных мэтах. Раптам я магу так яго адпусціць? Адразу скажу, што ніякага адпушчэння не адбылося, ды і лягчэй мне асабліва не стала, але гэты малюнак вельмі каштоўны для мяне, ён — тая часцінка дома, якую я зараз заўсёды магу ўзяць з сабой, куды б я не пераязджала.

Я адлюстравала дом і двор дзяцінства, дзе і зараз жывуць мае бацькі. У мяне асабліва не было фатаграфій, я, вядома, магла папрасіць бацькоў мне ўсё сфатаграфаваць, але ў гэтым не было патрэбы, я вельмі падрабязна памятаю кожны кут. Так што, толькі па малюначках з памяці і гугл мапах (трэба было палічыць колькасць пад'ездаў і размяшчэнне некаторых элементаў), я намалявала сваё месца.

Гэта было цяжка, я нават не чакала, што настолькі. Я шмат разоў рабіла доўгі перапынак і не магла працягнуць яго маляваць. Мой сум у працэсе толькі ўзмацняўся. Пры тым, што я магу туды паехаць (так, гэта доўга і складана, але ўсё ж), там жывуць мае бацькі і кот, але я не адчуваю, што я ўсё яшчэ належу да гэтага месца.

У мяне не было патрэбы маляваць нешта такое для сябе, пакуль я жыла ў Мінску, бо я ў любы момант магла апынуцца там. Цяпер усё інакш, я не магу працягваць гэтую сэрыю знаходзячыся ў эміграцыі, бо ўся ідэя грунтавалася на тым, што я тут, у Беларусі, а тыя, для каго я малюю – ужо не. Пакуль я была ў Менску, у мяне быў «доступ» да іх успамінаў, пасля майго пераезду працяг серыі страціў сэнс.

Калі казаць увогуле, скончыць серыю было цяжка, я адчувала, што малюнак майго дома — сімвал заканчэння рэальнасці, у якой я мастачка, якая жыве ў Мінску і стварае карціны пра Мінск і Беларусь у цэлым. Я б ніколі не імкнулася адмовіцца ад гэтай рэальнасці, бо адчуваю сябе сапраўднай у ёй, але акалічнасці павярнуліся інакш. Вядома, я магу працягваць працаваць у гэтай тэме, але хутчэй за ўсё гэта будзе крыху з іншай пазіцыі.

Ліза Хіхлушка з малюнкам свайго дома, фінальным малюнкам серыі / 2025.

—  Як пераезд у Лондан паўплываў на тваё ўспрыманне гэтай серыі?

Пераезд прынёс мне разуменне таго, што зараз я існую ў адрознай рэальнасці ад той, што была ў 2021-2022, калі серыя стваралася. Што зараз я апынулася на месцы людзей, якія заказвалі ў мяне малюнкі сваіх успамінаў. І, магчыма, мне таксама патрэбен такі малюнак? 

Пра гэта я дапусціла думку толькі амаль праз год з моманту пераезду ў Лондан. Да гэтага я спрабавала ўсвядоміць новую рэальнасць, прамацаць, прамаляваць яе ў сваіх карцінах, спрабавала знайсці нешта, што будзе мне гэтак жа адгукацца, як і які-небудзь крывы бетонны плот у Менску. Мне падабаецца эстэтыка Лондана, яго неідзельнасць, графіці, чырвоная цэгла, кантраст хмарачосаў і двухпавярховых домікаў. Я пакуль не адчуваю гэта ўсё цалкам родным, але прынамсі ўжо знаёмым.

— Ці ёсць сярод усіх малюнкаў такія, якія асабліва табе блізкія ці да гэтага часу адгукаюцца эмацыйна?

— Адзін малюнак выклікаў у мяне ўстойлівае пачуццё, што я малюю двор і дом маіх бабулі з дзядулем. Той жа тыпавы пяціпавярховік, бярозавы гай перад пад'ездамі, тыя ж тыпавыя горкі і арэлі. У такія моманты асабліва востра ўсведамляеш, наколькі тыпавая забудова фармуе ў нас падобныя асацыяцыі.

Лиза Хихлушка_дом художницы 5

«Дом у маіх працах — гэта не проста гарадскі пейзаж»

— Ці плануеш ты выставы гэтай серыі? Недзе ўжо паказвала працы?

— Па сутнасці, у сабраным выглядзе гэтая серыя існуе толькі ў мяне ў тэчцы на кампутары. Бо асноўная мэта стварэння гэтых работ была ў тым, каб праз мае карціны людзі маглі павезці з сабой кавалачак нечага роднага. Таму, акрамя малюнка маёй хаты, у мяне няма гэтых прац на руках. 

Напрыклад, у працы дома ў Светлагорску быў складаны шлях: спачатку я яе адправіла заказчыцы ў Кіеў, а з пачаткам вайны карціна засталася там, але праз час адбылося ўз'яднанне. Карціна выконвае сваю функцыю.

— Ці хочаш працягваць тэму дома, памяці, асабістай прасторы ў новых праектах?

— Так, на дадзены момант, знаходзячыся на эміграцыі, гэта асноўныя тэмы, над якімі я разважаю. Насамрэч, з'ява «дома» мяне хвалюе яшчэ з самага пачатку маёй кар'еры мастачкі.

Перыяд вучобы ў Польшчы (2018-2021) можна ахарактарызаваць нудой і пытаннямі аб тым, дзе тое месца, якое я магу назваць домам. Вярнуўшыся ў Мінск у 2020 годзе з-за пандэміі, я стала ставіцца да сваёй мастацкай практыкі больш сур'ёзна, вывучаючы праз сваю творчасць феномен дома, яго культурныя, эмацыйныя і архітэктурныя аспекты.

Мне цікава назіраць, як архітэктура і урбаністыка фармуюць наша ўспрыманне дома, прыналежнасць і ідэнтычнасць. Дом у маіх працах — гэта не проста гарадскі пейзаж, а шматслойная выява, сфарміраваная ўспамінамі, асабістымі эмоцыямі і культурным кантэкстам.

Цяпер, жывучы ў Лондане, я шукаю візуальныя і эмацыйныя аспекты, якія могуць сфарміраваць маё пачуццё дома тут.

— Што табе хочацца, каб гледачы адчулі, калі глядзяць на тваі малюнкі з серыі?

— Кожны малюнак створаны асобна для кожнага замоўца-гледача, яны толькі для іх. Я спадзяюся, што гэтыя працы дораць ім пачуццё дома, хаця б яго крупінку, і што гэтыя работы не выклікаюць у іх вельмі ўжо цяжкіх пачуццяў, а ўспаміны дораць толькі цяпло.

20210221_133209

Лізавета Хіхлушка — беларуская ілюстратарка і графічная дызайнерка добра вядомая беларускаму гледачу па шматлікіх калабрабацыях з мясцовымі брэндамі і графічнай серыяй беларускіх панэльных дамоў.

Спецыалізацыя мастачкі — стварэнне яркіх ілюстрацый і дызайнаў для розных мэтаў, у тым ліку для модных прынтаў і тэкстыльных узораў, упакоўкі, візуальнага кантэнту для лічбавых платформаў і брэндавай ідэнтычнасці. Сярод кліентаў Лізаветы Flo, Mark Formelle і LUCH.

Зараз мастачка жыве і працуе ў Лондане.

Behance

Instagram 

Перадрук матэрыялу або фрагментаў матэрыялу магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.

Калі вы заўважылі памылку ці жадаеце прапанаваць дадатак да апублікаваных матэрыялаў, просім паведаміць нам.

Чытаць таксама:

На будынку былога «Корпуса» зруйнавалі знакаміты мурал. Узгадваем яго гісторыю разам з Мілай Коткай, арганізатаркай фестываля Vulica Brasil
Інтэрв'ю, 18.06.2025 | БЕЛАРУСЬ
Ілюстрацыя беларускага мастака Дзмітрыя Кашталяна з’явілася ў The New York Times! Распавядаем падрабязнасці
Навіна, 10.03.2025 | IЛЛЮСТРАЦЫЯ
«Яго фірмовыя “пыскі” можна крута спалучыць з Пікніком». Каманда Letucień пра тое, навошта буйному мерапрыемству працаваць з мастацтвам
Інтэрв'ю, 29.05.2025 | БЕЛАРУСЬ

КАНТАКТЫ

САЧЫЦЕ ЗА НАМI

INSTAGRAM       TELEGRAM       TIKTOK       FACEBOOK       YOUTUBE

© Chrysalis Mag, 2018-2026
Выкарыстанне матэрыялаў або фрагментаў матэрыялаў
магчыма толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. 

КОНТАКТЫ

СЛЕДИТЕ ЗА НАМИ

INSTAGRAM       TELEGRAM       TIKTOK       FACEBOOK       YOUTUBE

© Chrysalis Mag, 2018-2024
Использование материалов или фрагментов материалов
возможно только с письменного разрешения редакции.