Антаніна Сцебур стане куратаркай аднаго з самых уплывовых фестываляў лічбавага і медыямастацтва ў свеце

Навіна | 22.10.2025
Беларуская даследчыца і куратарка Антаніна Сцебур прызначаная куратаркай галоўнай выставы transmediale 2027 — юбілейнай падзеі, якая адбудзецца ў Бэрліне і адзначыць 40 гадоў аднаго з самых уплывовых фестываляў лічбавага і медыямастацтва ў свеце.

ПАДЗЯЛІЦЦА:
Беларуска Антаніна Сцебур стане куратаркай юбілейнай выставы transmediale 2027 у Бэрліне. Пра гэта паведамілі арганізатары фестывалю, адзначыўшы, што яе канцэпцыя перамагла ў адкрытым міжнародным конкурсе.
Сваю курацыйную ідэю Антаніна апісвае як даследаванне «руін інфраструктуры». Паводле яе слоў, замест звыклага святкавання дасягненняў яна прапануе засяродзіцца на «стане паломкі і мілітарызацыі паўсядзённых сістэм».
— Мне хацелася б пераасэнсаваць саму transmediale — не як пляцоўку для дэманстрацыі мастацтва, а як структуру ўяўлення будучыні, якой мы востра маем патрэбу, — адзначае куратарка.

Антаніна Сцебур. Фотаздымак зроблены Віялетай Саўчыц / 2025.
Антаніна Сцебур вядомая як даследчыца і куратарка, галоўная рэдактарка AWC Journal і заснавальніца дэкаланіяльнай даследчай лабараторыі Mycelium. Яе праекты даследуюць узаемасувязі тэхналогій, палітыкі і калектыўнай памяці.
Фестываль transmediale праводзіцца ў Бэрліне з канца 1980-х гадоў і з’яўляецца адным з ключавых сусветных форумаў, прысвечаных лічбаваму, медыя- і міждысцыплінарнаму мастацтву. За дзесяцігоддзі існавання ён стаў пляцоўкай для дыялогу мастакоў, даследчыкаў і актывістаў, што вывучаюць уплыў тэхналогій на культуру і грамадства.
Галоўная выстава transmediale 2027 адкрыецца ў канцы студзеня ў Акадэміі мастацтваў у Бэрліне (Akademie der Künste, Hanseatenweg) і будзе працаваць каля шасці тыдняў, паралельна з самім фестывалем.

Антаніна Сцебур — куратарка і даследчыца, якая разглядае сучаснае мастацтва як інструмент інфраструктурнага і палітычнага ўяўлення. Яна з’яўляецца галоўнай рэдактаркай AWC Journal і заснавальніцай дэколаніяльнай даследчай лабараторыі Mycelium [Грыбніца].
Сцебур курыравала і сукурыравала шэраг выставаў і даследчых праектаў, сярод якіх — What Are Our Collective Dreams? (2025, Варшава), If Disrupted, It Becomes Tangible (2023, Вільня), Sense of Safety (2024, Харкаў) і іншыя.
Яна была суарганізатаркай міждысцыплінарнай канферэнцыі Feeling Machines: Gender, Technologies, and Capitals і ўдзельнічала ў праектах documenta 15, Manifesta 14, ZKM і Theatertreffen Berlin ды іншых міжнародных платформах.
Перадрук матэрыялу або фрагментаў матэрыялу магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.
Калі вы заўважылі памылку ці жадаеце прапанаваць дадатак да апублікаваных матэрыялаў, просім паведаміць нам.

Чытаць таксама: