«У Беларусі няма аналагічных фарматаў, і малаверагодна, што нешта падобнае з’явіцца ў такім выглядзе». Заснавальніца Off Museum Алена Ерашэвіч пра арт-маркеты, вялікі форум і канкурэнцыю з «Восеньскім салонам»

Інтэрв'ю  |  19.06.2025

 

 «У Беларусі няма аналагічных фарматаў, і малаверагодна, што нешта падобнае з’явіцца ў такім выглядзе». Заснавальніца Off Museum Алена Ерашэвіч пра арт-маркеты і канкурэнцыю з «Восеньскім салонам»


Інтэрв'ю 
| 19.06.2025

24-25 траўня ў Мінску адбыўся Арт-Форум Off Museum 2025, які аб’яднаў мастакоў, дызайнераў, калекцыянераў і аматараў мастацтва, а таксама стаў новай платформай для развіцця культурных ініцыятыў Беларусі. Праект, заснаваны Аленай Ерашэвіч, дызайнеркай інтэр’ераў і стваральніцай Off Museum, пачынаўся як асабістая ініцыятыва, якая паступова пачала станавіцца часткай беларускай арт-сцэны. У гэтым артыкуле разгледзім гісторыю стварэння Off Museum, яго развіццё, арганізацыю Арт-Форуму і ролю адукацыйных праграм у рамках гэтага мерапрыемства.

24-25 траўня ў Мінску адбыўся Арт-Форум Off Museum 2025, які аб’яднаў мастакоў, дызайнераў, калекцыянераў і аматараў мастацтва, а таксама стаў новай платформай для развіцця культурных ініцыятыў у Беларусі. Праект, заснаваны Аленай Ерашэвіч, дызайнеркай інтэр’ераў і стваральніцай Off Museum, пачынаўся як асабістая ініцыятыва, якая паступова пачала станавіцца часткай беларускай арт-сцэны. У гэтым артыкуле разгледзім гісторыю стварэння Off Museum, яго развіццё, арганізацыю Арт-Форуму і ролю адукацыйных праграм у рамках гэтага мерапрыемства.

ПАДЗЯЛІЦЦА:

Як усё пачыналася: ад асабістай ініцыятывы да стварэння праекту

Off Museum нарадзіўся дзякуючы жаданню Алены Ерашэвіч не проста наведваць выставы, але і разумець, як розныя  мастакі ствараюць свае працы, што іх натхняе, і што стаіць за кожным творам. Так дызайнерка пачала арганізоўваць сустрэчы з беларускімі мастакамі і наведваць іх майстэрні, дзе была магчымасць непасрэдна пагаварыць з аўтарамі, задаць ім пытанні пра творчыя метады, ідэі і натхненне.

— Нефармальныя сустрэчы з часам пачалі ператварацца ў асаблівае дзеянне, якое можна параўнаць з паходам у тэатр. Гэта як культурная падзея, якую робяць самі людзі: і тыя, хто запрашае, і тыя, хто наведваюць ствараюць вельмі класнае адзінства творчых людзей.

Па словах Алены, гэтыя сустрэчы і іх пастаяннае развіццё былі важным крокам на шляху да больш маштабных ініцыятыў.

— Я прапаноўвала сваім калегам-дызайнерам інтэр'ераў, дэкаратарам хадзіць разам са мной у майстэрні, каб самастойна пазнаваць наш арт-рынок і мастакоў, і ўжо потым, натуральна, працаваць з мастацтвам. Так паступова гэтыя людзі пачалі станавіцца калекцыянерамі, бо пачалі набываць працы мастакоў. Гэтая сітуацыя стала пэўным каталізатарам для далейшага развіцця праекта, — распавядае Алена.

Як усё пачыналася: ад асабістай ініцыятывы да стварэння праекту

Off Museum нарадзіўся дзякуючы жаданню Алены Ерашэвіч не проста наведваць выставы, але і разумець, як розныя  мастакі ствараюць свае працы, што іх натхняе, і што стаіць за кожным творам. Так дызайнерка пачала арганізоўваць сустрэчы з беларускімі мастакамі і наведваць іх майстэрні, дзе была магчымасць непасрэдна пагаварыць з аўтарамі, задаць ім пытанні пра творчыя метады, ідэі і натхненне.

— Нефармальныя сустрэчы з часам пачалі ператварацца ў асаблівае дзеянне, якое можна параўнаць з паходам у тэатр. Гэта як культурная падзея, якую робяць самі людзі: і тыя, хто запрашае, і тыя, хто наведваюць ствараюць вельмі класнае адзінства творчых людзей.

Па словах Алены, гэтыя сустрэчы і іх пастаяннае развіццё былі важным крокам на шляху да больш маштабных ініцыятыў.

— Я прапаноўвала сваім калегам-дызайнерам інтер'ераў, дэкаратарам хадзіць разам са мной у майстэрні, каб самастойна пазнаваць наш арт-рынок і мастакоў, і ўжо потым, натуральна, працаваць з мастацтвам. Так паступова гэтыя людзі пачалі станавіцца калекцыянерамі, бо пачалі набываць працы мастакоў. Гэтая сітуацыя стала пэўным каталізатарам для далейшага развіцця праекта, — распавядае Алена.

Елена Ерошевич основательница Off Museum

Алена Ерашэвіч, заснавацельніца Off Museum / падчас першага дня Арт-Форума / 24 траўня 2025. 

Паступова Off Museum змяняў фармат сустрэч. Яны сталі рэгулярнымі, і гэта дало магчымасць сабраць стабільную аўдыторыю, якая пачала актыўна ўдзельнічаць у праекце.

— Нашы сустрэчы ў рамках майстэрняў мяне натхнялі і хацелася вывесці іх на шырокую аўдыторыю. Але я разумела, што не магу запрасіць увесь горад у майстэрні, і мне хацелася больш расказваць аб праекце, дзяліцца працамі не аднаго, а некалькіх аўтараў, паказваць іх патэнцыял іншым людзям, не толькі тым, хто ўжо з намі, — падзялілася Алена, — Так вельмі хутка і на вялікім энтузіазме з’явіліся першыя маркеты ў Bosikom Concert Store.

OffMuseum ArtFair2

Фотаздымак з першага дня Арт-Форума Off Museum 2025 / 24 траўня 2025.

Чаму апошні маркет ператварыўся ў вялікі Арт-Форум?

Пасля правядзення двух маркетаў на пляцоўцы Bosikom Concert Store арганізатары зразумелі, што мерапрыемства набыло вялікую папулярнасць.

— У нас было шмат жадаючых, і мы проста не ўмяшчаліся, а павялічыць колькасць дзён для ярмаркі было немагчыма. Гэта і прымусіла шукаць новае месца, — дзеліцца заснавальніца Off Museum. — Выбар паў на галерэю Арт-Фабрыка, бо гэта ўжо заніраваная прастора з амфітэатрам, лекцыйнымі заламі і шырокімі калідорамі. 

Акрамя пашырэння прасторы арганізатары адзначылі, што трэба ўключыць новыя элементы ў існуючы праект са звычайным кірмашом.

— Я хацела дазволіць беларускім мастакам не толькі паказваць свае творы, але і расказваць пра тое, як яны працуюць. Напрыклад, мы зладзілі круглы стол па тэме калабарацый маладых мастакоў з бізнэсам. Потым мне казалі, што панэль аказалася сапраўды карыснай, бо многія спрабуюць знайсці працу ці проста прасоўваць сябе, а тут мастакі маглі пачуць як працаваць з заказчыкамі, якія праблемы ўзнікаюць, і нават пра не заўсёды ўдалыя практыкі.

Таксама да дыскусій далучылі і тэматычныя лекцыі з майстар-класамі па тэмах калекцыянавання, размяшчэння мастацтва ў інтэр’ерах і сумяшчэння дызайна з мастацкімі практыкамі. Як падкрэсліла Алена, лекцыйная частка стала адным з галоўных аспектаў Арт-Форуму, бо ў Беларусі існуе вялікая патрэба ў адукацыі ў сферы мастацтва.

OffMuseum ArtFair3

Фотаздымак з першага дня Арт-Форума Off Museum 2025 / 24 траўня 2025.

Як Форум распавядаў пра супрацу з бізнесам і сам яе налаштоўваў

 Арт-Форум Off Museum не толькі аб'яднаў мастакоў і калекцыянераў, але таксама акцэнтаваў увагу на важнасці ўзаемадзеяння паміж культурай і эканомікай. 

— Менавіта таму форум і атрымаў назву «Мастацтва і бізнес». Падтрымка калекцыянерамі і прадстаўнікамі камерцыйных арганізацый заўсёды была важным складнікам развіцця творчасці, бо менавіта яны ўносяць свой уклад у яе рост, — адзначыла Алена. — У свеце ўжо існуюць прыклады ўзаемадзеяння творчых людзей і камерцыйных структур, якія ствараюць новыя шляхі для развіцця абедзвюх сфер. Для беларускіх кампаній важна пачаць разумець ролю мастацтва ў сваёй дзейнасці.

Па словах заснавальніцы кірмаша, прадстаўнікі камерцыйнага сектара могуць супрацоўнічаць з нашымі творцамі, выкарыстоўваць творчыя праекты для стварэння візуальнага іміджа, з дапамогай якога яны будуць вылучацца на рынку. Гэта ўзаемадзеянне дазволіць кампаніям пашырыць свае магчымасці і павысіць эфектыўнасць працы. 

— Мы можам казаць пра гэта, спасылаючыся на асабістыя паспяховыя супрацоўніцтва. Напрыклад, да Арт-Форуму мы зрабілі праект з кампаніяй «Terra Cotta», у рамках якога мастак Сяргей Арышчанка стварыў вулічную скульптуру. Спачатку яна была прадстаўлена на ярмарцы як арт-аб’ект, а пасля ўпрыгожыла крыльцо салона пліткі, — адзначае суразмоўца. — Акрамя гэтага было прыемна бачыць, як уладальнікі і кіраўнікі кампаній зацікавіліся ў падтрымцы нашых мастакоў, калі мы звярталіся з ідэяй партнёстра з Арт-Форумам. Усе хацелі прымаць удзел, але быў вылучаны кароткі тэрмін на раздумы і ў многіх кампаній ужо быў распісаны бюджэт на год наперад.

OffMuseum ArtFair1

Фотаздымак з першага дня Арт-Форума Off Museum 2025 / 24 траўня 2025.

А што наконт продажаў і адбору прац?

Для арганізацыі Арт-Форуму быў праведзены адкрыты конкурс, на які заўякі дасылалі не толькі з Беларусі.

—  Нам паступіла каля 200 заявак, некаторы з іх — з Расіі і Германіі. Падбор удзельнікаў быў вельмі складаным, але ў рэшце рэшт былі адабраныя тыя, чыя работа найбольш спадабаліся, — распавяла суразмоўца. — Некаторыя з аўтараў запомніліся мне больш, чым астатнія. Напрыклад, праца Святланы Катковай ці Дзмітрыя Сурыновіча.

Пры гэтым у пакупнікоў Форуму самай запатрабаванай чакана стала графіка.

— Графіка карысталася вялікім попытам. Магчыма, таму, што тэмы былі блізкія, або таму, што графіку лягчэй упісаць у інтэр’ер. Таксама кошты на яе, як правіла, больш даступныя, чым на жывапіс, — адзначыла Алена. — Таксама я б сказал, што з большага пакупкі на Форуме не былі імпульсіўнымі, некаторыя нават адбываліся ўжо пасля заканчэння ярмаркі. Напрыклад, на наступны дзень пасля завяршэння Форуму да мяне прыехаў кліент, з якім я працую як дызайнерка інтэр’ераў, і забраў некалькі работ для дамашняй калекцыі.

OffMuseum ArtFair4

Фотаздымак з першага дня Арт-Форума Off Museum 2025 / 24 траўня 2025.

Off Museum — новыя канкурэнты «Арт-Мінска»?

На пытанне пра тое, ці лічыць Алена сваімі канкурэнтамі  «Арт-Мінск» ці «Восеньскі салон» дызайнерка цвёрда зазначыла, што не.

— Я да ўсіх стаўлюся вельмі адкрыта і прыязна, але ў нас няма канкурэнтаў, бо ў Беларусі няма аналагічных фарматаў, і малаверагодна, што нешта падобнае з’явіцца ў такім выглядзе, – распавядае суразмоўца.

Алена падкрэслівае, што яе мерапрыемства не з’яўляецца звычайнай выставай з продажамі.

— Якія б іншыя пляцоўкі ні існавалі, у першую чаргу гэта выставы, а ў нас — зусім іншая гісторыя. Арт-Форум аб’ядноўвае адукацыйную функцыю, канферэнцыю і ярмарку, што робіць яго ўнікальным. Мы не імкнемся да іншых мэт.

OffMuseum ArtFair6

Фотаздымак з першага дня Арт-Форума Off Museum 2025 / 24 траўня 2025.

Міжнароднае супрацоўніцтва і развіццё арт-рынку Беларусі

У будучыні заснавальніца Off Museum хацела б наладзіць супрацоўніцтва з культурнымі інстытуцыямі на міжнародным узроўні для правядзення форуму. 

— Думаю, мы да гэтага прыйдзем. Але пакуль нашы мастакі, на жаль, не так прадстаўлены на еўрапейскім і сусветным рынку. І мне здаецца, галоўная праблема нашага арт-рынку ў тым, што вакол шмат размоў, але справы не ідуць далей. У нас часта кажуць, што ўсё складана, што нешта не так, але ўсё гэта застаецца толькі словамі. Другі момант — наш арт-рынак знаходзіцца на стадыі зародка. Але я ўпэўнена, што развіццё будзе адбывацца больш актыўна. І я думаю, што мае дзеянні таксама трохі змяняюць сітуацыю, і гэты працэс будзе ўзмацняцца.

Перадрук матэрыялу або фрагментаў матэрыялу магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.

Калі вы заўважылі памылку ці жадаеце прапанаваць дадатак да апублікаваных матэрыялаў, просім паведаміць нам.

 

Перадрук матэрыялу або фрагментаў матэрыялу магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.

Калі вы заўважылі памылку ці жадаеце прапанаваць дадатак да апублікаваных матэрыялаў, просім паведаміць нам.

ПАДЗЯЛІЦЦА:

Чытаць таксама:

На будынку былога «Корпуса» зруйнавалі знакаміты мурал. Узгадваем яго гісторыю разам з Мілай Коткай, арганізатаркай фестываля Vulica Brasil
Інтэрв'ю, 18.06.2025
Ілюстрацыя беларускага мастака Дзмітрыя Кашталяна з’явілася ў The New York Times! Распавядаем падрабязнасці
Навіна, 10.03.2025
«Яго фірмовыя “пыскі” можна крута спалучыць з Пікніком». Каманда Letucień пра тое, навошта буйному мерапрыемству працаваць з мастацтвам
Інтэрв'ю, 29.05.2025

 

 

КАНТАКТЫ

 

САЧЫЦЕ ЗА НАМI

INSTAGRAM       TELEGRAM       TIKTOK       FACEBOOK       YOUTUBE

 

© Chrysalis Mag, 2018-2025
Выкарыстанне матэрыялаў або фрагментаў матэрыялаў
магчыма толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. 

 

 

 

 

 

 

 

КОНТАКТЫ

 

СЛЕДИТЕ ЗА НАМИ

INSTAGRAM       TELEGRAM       TIKTOK       FACEBOOK       YOUTUBE

 

© Chrysalis Mag, 2018-2024
Использование материалов или фрагментов материалов
возможно только с письменного разрешения редакции.