Алесь Пушкін — аблічча беларускага перфарматыўнага мастацтва

Iнтэрв'ю  |  БЕЛАРУСЬ  |  СУЧАСНАЕ МАСТАЦТВА  |  6.11.2020

У плыні нядаўніх палітычных падзей ў нашай краіне, калі пераглядаеш архіўныя кадры пратэстнага руху Беларусі ў 1990-х гадах, бачна, что яе актыўным творчым фарватарам выступаў Алесь Пушкін. Акцыя з гноем ля рэзідэнцыі — напэўна, адна з асноўных асацыяцый ва ўсіх тых, хто хоць некалі чуў гэтае імя.

Ці падабаецца такая карэляцыя яму самому, чым жыве зараз і як перажываў апошнія падзеі — пра гэта і ня толькі мы пагутарылі з Алесем Пушкіным для Chrysalis Mag.

Рэстаўрацыйныя майстэрнi

ПАДЗЯЛIЦЦА:

Мы сустрэліся з Алесем у рэстаўрацыйных майстэрнях, дзе мастак працуе апошнім часам:

– Я так разумею, тут Ваша пастаяннае месца працы?

– Зараз так. Дагэтуль я 20 год быў вольным мастаком, на вольных хлябах. Як я ўвогуле зарабляю на жыццё? Я доўгі час працаваў па касцёлах і царквах, рабіў роспісы, партрэты і іконы. Гэта была мая манументальная работа, а вось гэтыя перформансы і творчыя працы — мая душа. 

А ў гэтым годзе адразу тры праекты. Мой праект для Вішнева зацвердзіла Міністэрства культуры; валожынскі ксёндз таксама зрабіў замову; у парк гісторыі ў Суле былі ўкладзеныя вялізныя грошы, там я буду займацца роспісам на тэму смерці, гэта будзе адзіны такі роспіс у Беларусі. Пры чым, шляхетнай смерці — як шляхта ставілася да смерці, рытуалу пахавання. Але да сакавіка выявілася, што, з розных прычын, ні ў кога грошаў няма, праекты адклалі на потым. А я думаў, як перажыць гэты сезон — і пайшоў у рэстаўрацыю, яе генеральны дырэктар даўно мяне клікаў. 

Спачатку я рабіў эскізы для Старога Замка, капліцы Святога Стэфана, а зараз — аб’ект у Косава, над ім я цэлае лета працую, у бліжэйшы час паедзем мантаваць.

– Пачнем з апошніх падзей ў нашай краіне, ахвярай якой вы ў чарговы раз сталі зусім нядаўна. Раскажыце, як вы апынуліся на Акрэсціна і што там здарылася з Вамі?

– Уся гэтая гісторыя маіх прыгод невыпадковая і мае даўні генезіс. Яшчэ на чацвёртым курсе (1988) — на праспекце, абвешаны плакатамі, з мегафонамі, я рабіў такія хэпенінгі. Тады і пачаліся гэтыя перформансы — хадзячыя выставы. Увогуле першая мая акцыя датуецца 1988 годам:

Глядзець з 35-й хвіліны

Потым — хэпенінг з нагоды 71-й гадавіны БНР: я зрабіў 12 плакатаў, паклікаў сяброў, выйшлі, прайшлі да Дома друку, там нас і арыштавалі, 36 чалавек. Тады мне далі пяць гадоў выпрабавальнага тэрміну, з двума гадамі ўмоўна. Але ж якія плакаты былі!

Цяпер я абсалютна спакойна ставіўся да выбараў — няма для беларускага нацыяналіста свайго кандыдата! На выбары не хадзіў, 9 жніўня быў дома, а ўжо 10-га быў на працы (мастак жыве ў вёсцы Бобр, працуе ў Менску). Прайшоўся па гораду, убачыў гэтыя баі каля «Рыгі». Прыйшоў дадому, уключыў Euronews — там ужо паказвалі першага забітага на пратэстах, ад’езд Ціханоўскай… Прыходжу заўтра (11 жніўня) на працу, кажу: «Усё, рэжым стаў крывавым, ёсць першая ахвяра». Я планую ўвечары пайсці з плактамі ад Царквы (Свята-Духаў Кафедральны Сабор) да Палацу Незалежнасці. Каля 22-й гадзіны я сам і пайшоў туды. Дайшоў да стэлы, там мяне і затрымалі — плакаты забралі, мяне ў аўтазак, тады яшчэ мяне не білі, пасадзілі ў «стаканчык». А першай гадзіне ночы мяне і яшчэ 25 чалавек прывозяць на Акрэсціна, праганяюць праз строй — і да сёмай гадзіны раніцы мы і ляжалі (ва ўнутраным двары). 

Выпусцілі мяне 14-га — нас усіх сабраў генерал Барсукоў, 127 чалавек, казаў нешта падпісаць. Выйшаў, нічога ж не ведаў, еду ў тралейбусе, жанчыны з кветкамі стаяць па ўсяму гораду. Прыехаў у майстэрню — Раман Сустаў зрабіў гэтыя здымкі са мной, а ўжо на наступны дзень яны былі на выставе каля Палацу Мастацтваў.

pushkin-frames-1

А мой шведскі куратар яшчэ ў 2009 годзе рабіў выставу ў Кальмарскім музеі сучаснага мастацтва, пазваніў мне і кажа: «Алесь, робім выставу з тваімі здымкамі ў Гельсінгборзе — Ales Pushkin Belarus Today». Пасля яны былі выстаўлены ў Берліне. Потым я ішоў па Філімонава, гляджу — нехта замалёўвае бел-чырвона-белы сцяг. Я і прыдумаў гэты плакат, які ў Берліне выставіў — «Супраць аншлюсу Беларусі».

image16 (1)

Цяпер рыхтуем выставу ў Празе, праз Цэнтр сувязі беларусаў з замежжам, але праз карантын у Чэхіі мы пакуль толькі назапашваем матэрыял. Я буду яе куратарам, хэдлайнерам — Надзя Саяпіна, з яе ўсё пачалося. «Ева з кветачкай», арышт калекцыі Белгазпромбанку, перформанс «Здабытак», яна збіраецца выдаваць 17 малюнкаў са зняволення — на яе лёсе, як кроплі вады, гэтыя апошнія два месяцы.

І самае брыдкае ў гэтай сітуацыі — Саюз Мастакоў, у які я ўваходжу, дагэтуль не выказаўся. Рэстаўратары, калі я прыйшоў 14-га пасля Акрэсціна, зрабілі сход — Белрэстаўрацыя зрабіла заяву да Савета Міністраў і Прэзідэнта аб непрызнаннні выбараў, спыненні гвалту, перавыбарах, і адправілі ім гэтую заяву! У майстэрнях працуе 12 мастакоў, некалькі скульптараў, інтэр’ершчыкаў, пазалотчыкаў. І вось 4 мастакі былі рэпрэсаваныя — 11 кастрычніка затрымалі Аляксандра Кулагу, ён рэстаўратар у Полацку. Першым быў я; потым скульптар Валеры Дудко, яго арыштавалі, пасля далі 30 базавых; Антон Жур — трое сутак, дзякуючы адвакату толькі трое. Кожны трэці рэпрэсаваны!

А Саюз Мастакоў… чаму я ў ім? Я жыву ў сельскай мясцовасці, адношуся да Віцебскай арганізацыі Саюза з 1991 года. Для мяне гэта гонар — аднасіцца да Віцебскай школы, дзе працавалі Малевіч, Шагал… Дарэчы, прадстаўнікі гэтай Віцебскай арганізацыі правялі 15 жніўня перформанс з пустымі і бел-чырвона-белымі халстамі. 

А тут дагэтуль ёсць два віда мастакоў — афіцыйныя, прыкарытныя і нон-канфармісты. Паглядзі на Вашкевіча, яго там ўсе не любяць, чалавек паставіў свабоду вышэй за ўсё. А Саюз вельмі баіцца за майстэрні, аб замовах — уяві, каб Пятруль, які робіць замову на метро, выйшаў з БЧБ-сцягам, прайшоў да Палацу, ці проста выказаўся. Ніколі ён гэтага не зробіць. 

Кожныя выбары мяне ў турму саджалі. Напрыклад, як у 2006 годзе — нейкі рыбак данёс, што я гучна лаяўся на Сухарэнку (тагачасны старшыня КДБ), далі мне 15 сутак, а тады як раз ішлі выбары, да мяне прыходзяць менты ў камеру і прапаноўваюць прагаласаваць. Ясная рэч, паслаў я іх — калі б я прагаласаваў, за ці супраць Лукашэнкі, укінуў бюлетэнь, я б проста зламаўся як чалавек.

– Наколькі гэтыя падзеі паўплывалі на Вашую творчасць зараз, што яны прыўнеслі, ці змяніўся кірунак працы?

– Вельмі! Я ж і напісаў гэтую Афіну Паладу адразу пасля зняволення ў турме. Для мяне гэта штуршок — адназначна зафіксаваць сённяшні час, зрабіць хоць нешта: плакаты выставы, акцыі. А ў Косаве вось гэтыя працы будуць вякамі — дзяржаўны замак, на утрыманні дзяржавы. Вось гэтыя выставы: у Празе, Сан-Францыска, «Ева», Багінская, застануцца ў нас — чалавек памрэ, а гэтыя малюнкі і плакаты застануцца.

Калі мы паглядзім гісторыю плакатаў — дагэтуль ёсць плакаты сталінскіх часоў, нацысцкіх часоў, плакат аб аб’яднанні Беларусі, дзе селянін з салдатам абдымаюцца, «Дадзім канаплі»... І нашыя цяперашнія плакаты захаваюцца таксама.

– Зараз Вы бы прымалі ўдзел у акцыях?

– Кожную нядзелю прымаю ўдзел! Трыццатага я падышоў да Палацу — пусціце пагаманіць (з Лукашэнкам). А гэтыя (сілавікі) наставілі на мяне пушку, здымаюць… А ён (Лукашэнка) якраз з аўтаматам бегаў тады.

pushkin-frames5 (1)

– Цяперашнія падзеі прадстаўлены небывалым мастацкім уздымам сярод як прафесіянальных мастакоў, так і аматараў. Ваша стаўленне да гэтага? 

– У гэтым унікальнасць беларускага пратэсту, хоць і дагэтуль былі прэцэдэнты: я памятаю югаслаўскія плакаты «Адпор»; тое, што Антаніна Слабодчыкава намалявала — не зусім новая рэч (з Ціханоўскай, Цапкала і Калеснікавай). Ва Украіне пераважала музыка, рок-музыка, там вельмі магутная музычная культура.

Photo-121 (1)

Біяграфія:
Алесь Пушкін (Аляксандр Мікалаевіч Пушкін) — беларускі жывапісец-нонканфарміст, тэатральны мастак, перформер, арт-куратар. Член Беларускага Саюза мастакоў.

Нарадзiўся 6 жніўня 1965 года у в. Бобр Крупскага раёна Мінскай вобласці.

Адукацыя:
1978-1983 — Школа-інтэрнат па выяўленчаму мастацтву для адораных дзяцей імя І. В. Ахрэмчыка;

Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (Беларуская Акадэмія мастацтваў) / МДМ.

Кантакты:
Site
Instagram 

 

 

Фота: Максiм Шумiлiн

Перадрукоўка матэрыялу або фрагментаў матэрыялу магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.

Калі вы заўважылі памылку або хочаце прапанаваць дадатак да апублікаваных матэрыялах, просім паведаміць нам.

Біяграфія:
Алесь Пушкін (Аляксандр Мікалаевіч Пушкін) — беларускі жывапісец-нонканфарміст, тэатральны мастак, перформер, арт-куратар. Член Беларускага Саюза мастакоў.

Нарадзiўся 6 жніўня 1965 года у в. Бобр Крупскага раёна Мінскай вобласці.

Адукацыя:
1978-1983 — Школа-інтэрнат па выяўленчаму мастацтву для адораных дзяцей імя І. В. Ахрэмчыка;

Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (Беларуская Акадэмія мастацтваў) / МДМ.

Кантакты:
Site
Instagram 

Перадрукоўка матэрыялу або фрагментаў матэрыялу магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.

Калі вы заўважылі памылку або хочаце прапанаваць дадатак да апублікаваных матэрыялах, просім паведаміць нам.

Біяграфія:
Алесь Пушкін (Аляксандр Мікалаевіч Пушкін) — беларускі жывапісец-нонканфарміст, тэатральны мастак, перформер, арт-куратар. Член Беларускага Саюза мастакоў.

Нарадзiўся 6 жніўня 1965 года у в. Бобр Крупскага раёна Мінскай вобласці.

Адукацыя:
1978-1983 — Школа-інтэрнат па выяўленчаму мастацтву для адораных дзяцей імя І. В. Ахрэмчыка;

Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (Беларуская Акадэмія мастацтваў) / МДМ.

Кантакты:
Site
Instagram 

Перадрукоўка матэрыялу або фрагментаў матэрыялу магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.

Калі вы заўважылі памылку або хочаце прапанаваць дадатак да апублікаваных матэрыялах, просім паведаміць нам.

Біяграфія:
Алесь Пушкін (Аляксандр Мікалаевіч Пушкін) — беларускі жывапісец-нонканфарміст, тэатральны мастак, перформер, арт-куратар. Член Беларускага Саюза мастакоў.

Нарадзiўся 6 жніўня 1965 года у в. Бобр Крупскага раёна Мінскай вобласці.

Адукацыя:
1978-1983 — Школа-інтэрнат па выяўленчаму мастацтву для адораных дзяцей імя І. В. Ахрэмчыка;

Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (Беларуская Акадэмія мастацтваў) / МДМ.

Кантакты:
Site
Instagram 

Перадрукоўка матэрыялу або фрагментаў матэрыялу магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.

Калі вы заўважылі памылку або хочаце прапанаваць дадатак да апублікаваных матэрыялах, просім паведаміць нам.

Біяграфія:
Алесь Пушкін (Аляксандр Мікалаевіч Пушкін) — беларускі жывапісец-нонканфарміст, тэатральны мастак, перформер, арт-куратар. Член Беларускага Саюза мастакоў.

Нарадзiўся 6 жніўня 1965 года у в. Бобр Крупскага раёна Мінскай вобласці.

Адукацыя:
1978-1983 — Школа-інтэрнат па выяўленчаму мастацтву для адораных дзяцей імя І. В. Ахрэмчыка;

Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (Беларуская Акадэмія мастацтваў) / МДМ.

Кантакты:
Site
Instagram 

Перадрукоўка матэрыялу або фрагментаў матэрыялу магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.

Калі вы заўважылі памылку або хочаце прапанаваць дадатак да апублікаваных матэрыялах, просім паведаміць нам.

DSC_9449 (1)

– Цяперашнія падзеі прадстаўлены небывалым мастацкім уздымам сярод як прафесіянальных мастакоў, так і аматараў. Ваша стаўленне да гэтага?

– У гэтым унікальнасць беларускага пратэсту, хоць і дагэтуль былі прэцэдэнты: я памятаю югаслаўскія плакаты «Адпор»; тое, што Антаніна Слабодчыкава намалявала — не зусім новая рэч (з Ціханоўскай, Цапкала і Калеснікавай). Ва Украіне пераважала музыка, рок-музыка, там вельмі магутная музычная культура.

У нас першыя налепачкі быілі ў 2001 годзе — «Харобрае сэрца», «Пара ўбіраць». Калі гаварыць пра генезіс гэтай плакатнай культуры, то ў Беларусі спрадвеку была цяга рабіць шмат мастацкага, візуальнага. Але тады гэта не ўспрымалася, не было запатрабаваным. Цяпер кожны малюе плакат: «Смерць на хадулях», і гроб насілі,  «Таракана» насілі, пераапрананні пад сабачак, АМАПаўцаў. Рухавіком гэтага пратэсту ёсць творчая крэатыўная моладзь і інтэлігенцыя: гэта мастакі, студэнты, IT-шнікі, дызайнеры.

– Як Вы думаеце, такі арт неяк уздзейнічае на тых, да каго ён накіраваны? Ёсць думкі, у асаблівасці з суседніх краін, што нашаму пратэсту не хапае радыкалізаванасці.

– Тут такая рэч — у параўнанні з 2010 годам, ці 2006 і 1996-м — гэта цягавіты, але мірны пратэст, доўгія два месяцы. Мне не верылася — калі я выйшаў с СІЗА, думаў што ніхто не выйдзе, думаў, што Лукашэнка выпусціць Бабарыку і яны будуць разам Канстытуцыю распрацоўваць. А людзі не прыпынілі хадзіць — ні Ціханоўская, ні той жа Бабарыка не ўплываюць так моцна. А пасля апошніх падзей народ яшчэ больш раззлаваўся. Здавалася б — пасадзілі тысячы, але яшчэ больш выйшла. 

У мяне самога рукі свярбяць — немагчыма глядзець на гэта, калі кагалам бягуць на людзей. І самае жахлівае — я бы таксама пабег біць гэтых АМАПаўцаў, магчыма з гарачкі б і ўдарыў, вось што ёсць заразлівае ў натоўпе. Галоўнае, каб нікога не забіць, каб не паказвалі па БТ. Страшна, калі гіне бацька пяцярых дзяцей з боку пратэстоўцаў, але калі загіне АМАПавец, бацька трох дзяцей — гэта называецца квіты. І тады ўвесь гэты прыгожы мастацкі чын кансалідацыі абнуліцца да банды. Калі зрабілі гэтую выставу з QR-кодамі, я прыйшоў туды і кажу: «Сябры мае! Вось убачыце — нашы выбары запамятаюць праз заарыштаваную Еву». Зараз я лічу — калі будуць гінуць дзясяткі людзей, як з боку пратэстоўцаў, так і сілавікоў, «Ева» будзе здавацца кветачкамі.

 – Якія працы апошняга часу Вам спадабаліся найбольш, якія маглі б выдзеліць?

– Вельмі люблю працы Цэслера. Потым гэтыя народныя рэчы. Працы па тэме тэатра Янкі Купалы:

Георгій Ліхтаровіч — серыя «Вокны».  Дзівосны канструктывізм і статычнасць!

Серыя «Вокны».  Дзівосны канструктывізм і статычнасць!

Серыя «Вокны».  Дзівосны канструктывізм і статычнасць!

Серыя «Вокны».  Дзівосны канструктывізм і статычнасць!

Серыя «Вокны».  Дзівосны канструктывізм і статычнасць!

image17

«Перагорнуты беларускі сцяг»

image7 (1)

Уладзімір Цэслер — «Ментск»

pushkin-frames-24 (1)

«Марк Шагал — і ты шагай» / плакат

image29-4 (1)

«Марк Шагал — і ты шагай» / плакат

Апошнія працы Алеся Марачкіна

Апошнія працы Алеся Марачкіна

Апошнія працы Алеся Марачкіна

Апошнія працы Алеся Марачкіна

image8

Надзя Саяпіна — «Ева з кветачкай»

pushkin-frames10 (1)

Вокладка Guardian Weekly, прысвечаная Беларусі vs вокладка ДзяржЗМІ (Мінскай праўды) / жнівень 2020

– З якога моманту ў Вашым жыцці пачаўся шлях да перформансу, прычым палітычнага? Хто ўклаў Вам ідэі беларускага тады, у 1980-я?

– Я, звычайны хлопец, у 83 годзе заканчваю Рэспубліканскую школу-інтэрнат музыкі і выяўленчага мастацтва імя Ахрэмчыка (цяпер — Парнат). Я, тады абсалютна апалітычны чалавек, чытаю кнігі, малюю, хачу паступіць у Тэатральна-мастацккі інстытут. Мяне пастаянна перавучвалі на рускую мову, смяяліся з маёй беларушчыны. Але ў нас былі старшакласнікі, на якіх мы хацелі раўняцца. І быў у нас настаўнік — Пётр Пятровіч Шарыпа, ён ужо тады нам даваў інфармацыю пра БНР. Мы гэта ўспрымалі як дзеці, несур’ёзна. І ўжо потым, навучаючыся у інстытуце, у 88-89 гадах, дзякуючы «Талацэ», таму ж Сакалову-Кубаю, які даў Ластоўскага пачытаць, Дуж-Душэўскага, я і прыйшоў да гэтага. 

На чацвёртым курсе інстытута ў нас была тэма: «Беларусь сацыялістычная». Было заданне — зрабіць эскіз на тэму сацыялістычнай Беларусі. Тады, у часы перабудовы, гэта была такая свабода! Мы ўжо ведалі, што была БНР, і зрабілі на гэту тэму эскіз — бел-чырвона-белы сцяг, нам таксама давалася архітэктурная сітуацыя, і мы павінны былі штосьці накрэсліць. І нармальна — паставілі «4» (па 5-бальнай сістэме). То бок, успрымалася гэта не як крамола, а як гістарычная рэч. 

Але калі настаў той момант, калі я зрабіў плакаты і пайшоў у рэктарат: «Я хачу зрабіць хадзячую выставу» — у нас жа перабудова, і плакаты гэтыя, дарэчы, я і хацеў у падножжа помніку Леніна пакласці. Тады рэктар забараніў мне: «Ты што, нас пакараюць», тады яшчэ функцыянаваў КПСС. А я парушыў ягоную забарону, вырашыў дзейнічаць сам. Мяне выклікалі ў пракуратуру Мінска, далі афіцыйнае папярэджанне «аб недапушчальнасці здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў». Я распісаўся — і ўсё роўна пайшоў, я абсалютна легкадумна да гэтага ставіўся. Узяў гэтыя плакаты, міліцыя ўжо чакала мяне, арышт рыхтавалі.

Першая акцыя на 25 Сакавіка (Дзень Волі) у савецкім Менску / архіўнае відэа / 1989

Заўваж — унутры тэатральна-мастацкага інстытута студэнтам дазвалялася ў сваіх працах маляваць гістарычныя з‘явы, такія, як БНР, а ўжо на вуліцы рэктар забараняе. Унутры была свабода, больш таго — калі мяне арыштавалі, сабралі агульнаінстытуцкі і камсамольскі сход, усіх 400 навучэнцаў, каб вырашыць — пакінуць мяне ў лавах інстытута, «ці годны Пушкін насіць званне савецкага студэнта», альбо выключыць мяне з лаваў ТМІ. Былi на гэтым пасяджэнні генерал-маёр Піскароў — загадчык УУС Мінгарвыканкама, сакратар партыйнай арганізацыі Першамайскага раёна, якому падпарадкоўваўся наш інстытут, сакратар партыйнай арганізацыі самога ТМІ, рэктар. Да таго ж і ў прэсе актыўна раздзьмухвалася. Тады я выступіў (лепшая абарона — гэта напад), некалькі акцёраў — яны самыя свабодныя студэнты, любяць красавацца, увайшлі ў ролю. Паставілі на галасаванне — усе паднялі рукі за тое, каб пакінуць мяне! Але Гаўрыла Вашчанка кажа мне: «Усё роўна трэба прыдумаць нейкае пакаранне». А я быў старастай группы 4 гады — і мяне знялі з гэтай пасады.

pushkin-frames9 (1)

– Хто з’явіўся для Вас натхняльнікам ідэй перформансу?

– Калі гаварыць пра гісторыю перформансу, першыя, у каго мы вучыліся, былі Людміла Русава і Ігар Кашкурэвіч. Я быў сведкам іх перформанса «Пахаванне Малевіча», на 80-годдзе з дня яго смерці, бачыў іхнія супрэматычныя перформансы. Я з імі сябраваў, сябрую і зараз, але, на жаль, Русавай няма ўжо 10 год. А з Ігарам Кашкурэвічам я рабіў выставу. Я тады меў адну з першых прыватных галерэяў у Віцебску, на працягу 7 год, стварыў яе на свае грошы і грошы дыяспары. Куратарам тады быў Міхал Баразна, цяперашні рэктар Акадэміі Мастацтваў — цяперашні чырвона-зялёны чыноўнік, які выгнаў Зою Белахвосцік (Пасля запісу інтэрв’ю, за ўдзел у акцыях пратэсту, загадам рэктара БДАМ М.Баразной былі адлічаны трое студэнтаў Акадэміі, яшчэ двум далі вымову). А мы прыдумлялі тады розныя рэчы, ён пісаў артыкулы, мы сябравалі. У нас нават быў кантракт, які не скасаваны дагэтуль — ён з’яўляецца куратарам першай прыватнай галерэі сучаснага мастацтва ў Віцебску (у 1993, з моманту адкрыцця, і да 1997).

Людміла Русава — перформанс «Пасля» / галерэя «Шостая лінія», Мінск / 1997

Дарэчы, калі казаць пра ўплыў — Марына Абрамовіч зараз мае вельмі вялікі ўплыў на мяне. 

Марына Абрамовіч і Улай — перформанс «У прысутнасці мастака» / 2010

– Вашы мроі «пра Беларусь без жыдоў і камуністаў» — якія ж погляды ў Вас былі тады, і, ў прыватнасці, чым было выклікана такое выказванне?

– Глядзі, гэтыя хітрыя КДБшнікі, якія прыйшлі да мяне ў камеру пасля перформанса на 71-ю гадавіну БНР, узгадалі маю прамову на Вальным сойме моладзевых суполак у Вільні мінулай восенню. А як як раз афармляў там сцэну, зрабіў сімвал, падпісаў па-літоўску 'Už mūsų ir jūsų laisvę' («За нашу і вашу свабоду»). Як дэлегат ад БДТМІ я меў выступ, а перад гэтым, начытаўшыся «Памяць», «Бягун» (тагачасныя антысеміцкія газеты), кажу: «Чаму ва ўсіх рэвалюцыях вельмі шмат жыдоў? Як толькі мы свае беларускія шляхі пачынаем набіваць — яны тут жа з’яўляюцца. Можа гэтыя жыды з камуністамі і вінаватыя ў тым, што ў нас атрымалася з Савецкай уладай? Мару пра Беларусь без жыдоў і камуністаў!». Усе апладуюць, па інэрцыі. Пасля мяне выходзіць Пазняк, называе мяне правакатарам, засланцам КДБ, маўляў, тут сядзяць журналісты, зараз раздрукуюць па ўсім СМІ. Ён і запрапанаваў: «Давайце ўсім соймам асудзім яго выступ, гэта не наш чалавек і не наша рашэнне». Яны і вырашылі мяне асудзіць.

Тым не менш, «Праўда» надрукавала артыкул, маўляў, не абышлося без смажаных фактаў: «Студэнт Пушкін, у чорнай форме, выступіў з антысеміцкай прамовай». Гэта маментальна растыражавалі, шмат лістоў прыходзіла ў рэктарат. Праз паўгады, вясною, пасля майго перформанса, журналіст «Савецкай Беларусі» Яўген Крыжаноўскі дамаляваў яшчэ больш: «Гэта ж той самы Пушкін, які казаў — беларус, бей жыдоў і камуністаў” (матэрыял мае назву «Пена на хвалях перабудовы»).

А ўжо ў 2000-х, калі «Наша Ніва» рабіла матэрыял пра мяне, я сказаў, што ўжо мару пра жыццё і з тымі жыдамі, і з камуністамі. Жыццё ж не палепшылася, калі з’ехалі жыды і камуністы не ва ўладзе, пры гэтай дыктатуры толькі пагоршылася, свабоды ўсё менш і менш. Я мару аб плюралістычнай Беларусі, дзе шмат нацынальнасцяў, шмат партый, ад антысеміцкіх поглядаў сваіх зараз я, канешне, адмаўляюся — гэта нашы бліжэйшыя саюзнікі. Габрэйская культура — сярод нас: гэта і мовазнаўца Зміцер Саўка, Аляксандр Памідораў, Рыгор Барадулін, Змітрок Бядуля, шмат з габрэяў падтрымліваюць цяпершані пратэстны рух. 

– Як паўплывала армія, служба ў Афганістане?

– Вельмі паўплывала. Па сутнасці, трапіў я туды з-за майго дурнога жарта. На перасыльным пункце ў Ташкенце падпалкоўнік задаў мне пытанне: «Радавы Пушкін, у вас у дакументах напісана, што Вы скончылі першы курс Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. Вы — мастак?». Я падумаў тады — калі я скажу, што я мастак, мяне змусяць маляваць Леніна і ўсякае такое. Я сказаў, што я актор. Ён так раззлаваўся! Раз актор — тады палявая пошта, вайсковая частка 70419. 

Служыў я ў Кундузе, у 181 верталётным палку. Камандзір палка быў у мяне Герой Савецкага Саюза тады яшчэ падпалкоўнік Пісьменны. Мая пасада: «Механік па ўзбраенні Мі-8, Мі-24». Пасля дэмабілізацыі, у 1986 годзе, менавіта тады — я перастаў баяцца! Я вельмі пацыфістычны чалавек, супраць гэтай ваеншчыны. Сваёй службай прынцыпова не ганаруся, нікому свае фота адтуль не паказваю. Я адмовіўся ад усіх дзяржаўных узнагарод, у мяне ў вайсковым білеце гэта нават прапісана. Я перастаў баяцца — усіх гэтых мянтоў, КДБшнікаў, бо ў Афганістан я пайшоў яшчэ зусім хлапчуком, а там ужо наглядзеўся ўсяго — мы грузілі шмат параненых…

Самае прыемнае — у 2012 годзе я працаваў у Сынкавічах на рэстаўрацыі, ка мне прыходзіць прапаршчык і кажа: «Я ўжо цяпер святаром стаў, у Ружанах!». І выяўляецца, мой полк пасля вываду войск у 1989 годзе быў пераведзены ў Ружаны, і зараз там 181-я верталётная база. Ён даў мне фільм пра мой полк, даў значок і шаўрон, форму лётнага складу — я іх цяпер берагу.

pushkin-frames8 (1)

– «Гной для прэзідэнта» — як Вы ставіцеся да таго, калі пра Вас ў асноўным ведаюць ці ўзгадваюць праз гэтую акцыю (асацыююць Вас, пры тым, што гэта не адзіны Ваш перформанс)?

– Канешне! 5 год правіў чалавек, і ўжо бачна было, як ён згвалціў Канстытуцыю і дапісаў сабе лішніх 2 гады. У 1999 годзе Саюз мастакоў — адзіны творчы саюз, прадстаўнік якога зрабіў ясны і выразны пасыл — мы цябе не вызнаем, вось табе гаўно: за тое, што ты нас згвалціў і нахіліў, зрабіў рабамі. Я — свабодны чалавек, раблю, як магу. Я не падрываюся, я веру ў Бога, а тады як раз ішла чачэнская вайна, і не патрэбна было ніякіх узрыўчатак, гранатаў. Тым больш, быў прэцэдэнт — хтосьці там стрэліў з грузавіка, таму нікога не падпускалі. Таму я вырашыў спрабаваць з тачкай, скласці туды навоз, закаціць і высыпаць — і, нібы рытуал вуду, пранізаць віламі.

Алесь Пушкiн — «Падарунак прэзідэнту» / перформанс / 1999

Думаю, на яго гэта паўплывала, як мінімум было непрыемна. Уявіце — ў цябе 5 год прэзідэнцтва, цябе ўсе віншуюць. Змянілі канстытуцыю, два гады прыўласніў — усё добра, абы ты кіраваў намі. А тут табе гаўна прыносяць. Можа гэта не вельмі скромна з майго боку, але ж колькі шуму тады было! Я ж і ў «дурцы» ляжаў, вырашылі — раз жанаты, значыць здаровы, сябра Саюза мастакоў! На судзе, дарэчы, адвакатам у мяне быў Віктар Пятроў-Хруцкі, заснавальнік фестывалю перформансаў «Навінкі». Суддзя тады быў Сяргей Хрыпач, зараз суддзя Канстытуцыйнага суда, асоба высокага рангу, разам з Лукашэнкам траву касіў. Суд 2 дні быў — ён выслухаў эспертаў, праваабаронцаў. Як вынік, паставіў Хруцкаму пытанне: «Ці павінен мастак пры правядзенні мастацкага перформанса улічваць дзеючае заканадаўства?» Ён адказаў «так», і я атрымаў умоўны тэрмін па артыкуле за хуліганства.

– Ці не было Вам крыўдна за тое, што Вашы акцыі, магчыма, не атрымалі дастатковай увагі, як і ўвогуле тыя ідэі, якія Вы ўкладвалі ў іх? Як Вам жылося пад час такога грамадскага ступара цягам 20 год?

– Так, тады ў яго падтрымка была і мяне ніхто не зразумеў — з маёй мамай прыпынілі размаўляць. Я ішоў па Бабру, і на мяне плявалі: «Каб цябе на тым свеце вазіла, як ты нашаму прэзідэнту гной вазіў». У той жа час быў суд, мяне не закапалі, не знішчылі, але з тых пор афіцыйныя ўлады мне нічога не замаўлялі, пра мяне нічога не пісалі — усе афіцыйныя публікацыі па мастацтву з маім імем былі толькі да 1999 года, пасля пра мяне ўвогуле выкраслілі ўсе ўзгадванні, што б я нi зрабіў добрага ці дрэннага.

Перформансы А. Пушкіна. Беларусь / док. фільм / 1989 - 2000 гг.

Так, гэта быў 1999, калі я зрабіў такі перформанс, а зараз, у 2020 — тысячы малюнкаў, тысячы мастакоў на мітынгах. Такія плакаты (прабачце мяне ўвесь працоўны клас) не намалюе ляснік, ці з МТЗ, гэта малююць людзі з густам.

У 2012 годзе, калі быў у зняволенні, я зрабіў серыю працаў, якія потым увайшлі ў «Турэмны альбом», выдадзены праваабарончым цэнтрам «Вясна». Там ёсць і Арт-Сацьяграха. Што гэта значыць — рабіце мірныя пратэсты, будзьце інтэлігентнымі і адукаванымі, і нават сябрам Саюза мастакоў. У ім заклік: смелыя, творчыя, інтэлігентныя людзі — хадзіце і пратэстуйце! І ва ўлады апускаюцца рукі — гэта ж не злачынцы, не хуліганы, гэта інтэлігенцыя, якая ўзбагачвае гэтую краіну.

Для мяне, напэўна, зараз — самыя лепшыя мае часы за апошнія два дзясяткі гадоў. Раней мяне ніхто ўспрымаць не хацеў, праз маю пазіцыю. У вёсцы ніхто і размаўляць не хацеў, асабліва ў двухтысячныя. Толькі за апошнія пяць год сітуацыя пачала зрушвацца з месца. А дагэтуль я пачуваў сябе даволі прыгнечаным.

pushkin-frames7 (1)
DSC_9488__ (1)

– Гісторыя роспісу з Філарэтам і Лукашэнкам — гэта таксама перформанс? Наколькі гэта было дарэчным у той момант — рабіць роспіс жывых людзей?

– Ёсць такое лукаўства — я зрабіў эскзіз, крыху падмануў благачыннага Крупскага раёна, і на ім было незразумела, дзе і хто намаляваны, можна было ўявіць каго заўгодна (другi кадр галерэi):

Фрагмент роспісу i роспіс з Філарэтам і Лукашэнкам у Бобрскай царкве. Бобрская царква да пажару i пасля

Мы пачалі працу ў 1997 годзе. Вынікі яе карысталіся вялізнай папулярнасцю — прыязджалі журналісты з РТР, TV-Polonia, з украінскіх каналаў, потым ім гэта ўсё паднабрыдла. Але царкву гэтую не вельмі ахоўвалі — як вынік, яны яе і спалілі. Чаму я так думаю? Святару набрыдла такая ўвага і рэпутацыя, на яго так насядалі! Тым больш расследванне было засакрэчанае — я напісаў зварот у МНС, яны мне адказалі: «Мы не ўпаўнаважаныя вам адказваць, хто вы такі». Потым яны адбудавалі храм, але ўжо накрылі пластмасай, павесілі ў ім ікону цара Мікалая II. Я пытаўся ў святара, дзеля чаго гарэў храм — каб тут была Расея? Зараз там белыя сцены, а тады там былі натуральныя роспісы, энкаўстыка.

Дагэтуль, на чацвертым курсе інстытута, мы былі ў Вялікім Ноўгарадзе, глядзелі роспіс Знаменскага сабора, дзе іканапісцы яшчэ ў XVII стагоддзі малявалі падобныя вобразы грэшнікаў.  Потым я гэта ўзгадаў, калі рабіў эскіз, і так як ніхто не глядзеў, я намаляваў як захацеў. Пасля таго, як журналісты сталі прыязджаць, фрэску замалявалі — прыехаў Коржыч (протаіерэй Мікола Коржыч — тадышні сакратар БПЦ),  глава адміністрацыі раёна; святар ніякім чынам не абараняў царкву, не сказаў, мне хто гэты роспіс замалёўваў. 

Бабулі ў вёсцы казалі, маўляў, з-за мяне нашу царкву не распісваюць, столькі шуму — ад Брэста да Курыл. Ясная рэч, царква гарэла з-за мяне, маёй грэшнай смеласці.

Каб гэтая царква прастаяла яшчэ 40 год (да 2036) — можна было б падаваць дакументы на царкву як гісторыка-культурную каштоўнасць, ставіць пад ахову дзяржавы. Гэтая царква і яе роспіс — знакавая падзея для Бобра, вёскі, якая існуе ўжо пяць стагоддзяў.

– Чаму Вы жывяце ў Бобры, ці не было ніколі жадання з’ехаць у Менск, іншую краіну?

– Дагэтуль я жыў у Віцебску, гэта мой самы любімы горад — я сябра Віцебскага саюза мастакоў, патрапіў туды па размеркаванні ў мастацкі камбінат, працаваў там на працягу сямі гадоў. Я нават калі даваў анатацыю да Гельсінборгскай выставы Ales Pushkin Belarus Today, назваў сябе прадстаўніком Віцебскай школы.

Пасля пачатку гэтай задушлівай лукашэнкаўскай саветызацыі я вырашыў пераехаць у Бобр, там і ажаніўся, узяўся за галаву — мне было тады 32 гады. І тут ёсць такі парадокс — калі б не Лукашэнка, я б застаўся такім багемным мастаком, нежанатым, памёр бы ад СНІДу. А калі ён прыйшоў да ўлады, тут бацькі як раз і кажуць: «Бярыся, сынку, за галаву, дзесьці трэба ўжо і хатку купіць, і нас дагледзець, ажаніцца ў канцы канцоў, закончыць роспіс царквы». Я і пагадзіўся.

Алесь Пушкін — «Дзень Волі ў Бабры 2017» / перформанс / 2017

Дэпутат у Бабры ламае «Пагоню» і топча карціну Пушкіна

– Як вы сябе ўяўляеце, што будзе з Вамі ўмоўна праз 5 год — дзе і над чым Вы будзеце працаваць, ці будзе патрэба ў перформансах?

– Я зараз увогуле думаю пра кіно. Кудзіненка хоча здымаць, я нават прыдумаў сцэнар паўнаметражнага фільма — калі б толькі яго можна было зрэжысіраваць. Ён будзе на аснове матэрыяла з Крупскага раёна. Я ўжо дасягнуў такога ўзросту і фактуры, што я мог бы сыграць не толькі мастака, бандыта, ці змагара, а ўжо сталага чалавека. Хацелася б рэалізаваць сцэнар свайго паўнаметражнага фільма «Песні зязюляў у свеце ценяў», пра атамана Моніча.

Тэатр — гэта таксама мая любоў. Я ставіў «Караля Ліра» з Валерыем Маслюком, «Фрэкен Жулі» Стрынберга з Антонам Грышкевічам, у Віцебскі перыяд — «Палкоўніку ніхто не піша» Маркеса.

 

Калі рэзюмаваць наша інтэрв’ю, магу сказаць: мастацтва — гэта жыццё, contemporary art — гэта найбольш ярка выяўленыя і па-мастацку абыграныя жыццёвыя сітуацыі. Ці то суд, цi то затрыманне, жыццё, рэжысура сваёй выставы. Можна проста нешта выставіць, але гэта будзе нецікава, але можна нешта зрэжысіраваць, зрабіць такую ўнутраную дынаміку развіцця падзей, з перформансамі, каб вельмі моцна прагрымець. 

Ведаеш, у чым вастрыня моманту? Мы заўтра ідзем на гэты марш і не ведаем, чым гэта скончыцца. Мы ўсе заміраем, калі глядзім навіны ў панядзелак — колькі людзей заарыштавана, што адбывалася ў раёнах — гэта самае непасрэднае і нечаканае.

Самае лепшае ў contemporary art — цэльна пражытае жыццё: цікавае, прынцыповае, сумленнае, у згодзе са сваімі ідэямі.

ПАДЗЯЛIЦЦА:

Падобныя матэрыялы

Что такое плагиат? Разбираемся на примере «Осеннего Салона»
Мнение, 28.10.2020 | СОВРЕМЕННОЕ ИСКУССТВО | БЕЛАРУСЬ
Нина, как Вы можете быть такой смелой?
Фото, 2.10.2020 | СОВРЕМЕННОЕ ИСКУССТВО | БЕЛАРУСЬ
Псіхалогія пратэстнага мастацтва: інтэрв'ю з арт-тэрапеўтам
Iнтэрв'ю, 12.10.2020 | СУЧАСНАЕ МАСТАЦТВА | БЕЛАРУСЬ

 

 

КАНТАКТЫ

 

САЧЫЦЕ ЗА НАМI

INSTAGRAM       TELEGRAM       TIKTOK       FACEBOOK       YOUTUBE

 

© Chrysalis Mag, 2018-2024
Выкарыстанне матэрыялаў або фрагментаў матэрыялаў
магчыма толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. 


 

 

 

 

 

 

КОНТАКТЫ

 

СЛЕДИТЕ ЗА НАМИ

INSTAGRAM       TELEGRAM       TIKTOK       FACEBOOK       YOUTUBE

 

© Chrysalis Mag, 2018-2024
Использование материалов или фрагментов материалов
возможно только с письменного разрешения редакции.