the line

«The Line» — гэта медыяпраект пра жанчын у беларускім мастацтве, іх бачнасць, памяць і голас.
Яго ідэя паўстала з нашага мінулага тэкста «Жанчыны беларускага мастацтва: наша мінулае і сучаснасць», дзе мы рабілі першую спробу адказаць на даўнішняе пытанне Лінды Нохлін «Чаму не было вялікіх мастачак?» з беларускай перспектывы. Зразумеўшы яшчэ ў 2022 годзе, што ахапіць жаночую тэму адным тэкстам немагчыма, мы і задумалі гэты праект. Цяпер мы працягваем гэтую тэму літаральна і сімвалічна.

Праект «The Line» складаецца з трох інтэрв’ю з сучаснымі аўтаркамі і двух аналітычных артыкулаў, прысвечаных прадстаўленню жанчын у мастацтве: у музейных экспазіцыях і ў гістарычнай перспектыве ад савецкага перыяду да сёння.

Наша мэта захаваць адбітак імёнаў, гісторый і досведаў выбітных беларускіх жанчын у нашым культурным полі. Менавіта таму «The Line»  — гэта не проста медыяпраект, а наша спроба намаляваць яўную, хоць пакуль і перарывістую, лінію беларускага жаночага арт-света і пакінуць яе як дасяжны архіў.

Паліна Ю., галоўная рэдактарка Chrysalis Mag
лістапад 2025

аналітыка копия
Chrysalis Mag Logo-v1

 

 

ПАДТРЫМАЦЬ        КАНТАКТЫ

 

САЧЫЦЕ ЗА НАМI

INSTAGRAM       TELEGRAM       TIKTOK       FACEBOOK       YOUTUBE

 

© 2026 Chrysalis Mag. Усе правы абаронены.

  

 

 

ПАДТРЫМАЦЬ        КАНТАКТЫ

 

САЧЫЦЕ ЗА НАМI

INSTAGRAM       TELEGRAM       TIKTOK       FACEBOOK       YOUTUBE

 

© 2026 Chrysalis Mag. Усе правы абаронены.