Беларускае мастацтва ў чэрвені: біенале, выставы, калекцыі і кніжныя ўзнагароды. Вялікі агляд месяца

Навіна | 15.07.2026
Чэрвень для беларускага мастацтва атрымаўся шчыльным: беларускія мастакі і мастачкі з’яўляліся ў праграмах міжнародных біенале, фотафестываляў і кніжных конкурсаў, у Мінску адкрываліся новыя выставы і пляцоўкі, а некалькі праектаў вярталі ў поле ўвагі спадчыну, архівы і мастацкія калекцыі. У навінавы агляд месяца ад Chrysalis Mag увайшлі не ўсе падзеі, але тыя, якія падаюцца найбольш важнымі для разумення актуальнага стану беларускай мастацкай сцэны.

ПАДЗЯЛІЦЦА:
Хто перамог на «Арт-Мінск 2026»? Знаёмыя імёны і шырэйшы спіс аўтараў і аўтарак
У Мінску абвясцілі пераможцаў фестывалю мастацтва «Арт-Мінск 2026» і адкрылі калектыўную выставу іх прац – Postscriptum. У праект увайшлі мастакі і мастачкі, якія атрымалі найбольшую падтрымку гледачоў і журы: гран-пры журы атрымала Таццяна Уласавец, гран-пры гледачоў ужо ў сёмы раз – Алеся Скарабагатая.
Асобны фокус выставы складае шырэйшы спіс аўтараў і аўтарак, адзначаных у розных намінацыях. Сярод іх Вікторыя Старавойтава, Таццяна Чарных, Валерый Стратовіч, Алег Міхайлаў, Лізавета Пастушэнка, Усевалад Швайба, Ілья Гічан, Валерыя Бірало, Piloroma, Анастасія Чадзій, Паліна Белая, Юлія Цярэшка, Людміла Землякова, Мар’яна Карповіч, Анастасія Уласавец, Антон Борзды, Анастасія Дубач, Мікалай Качановіч, Канстанцін Бычко, Graph Calligraph і іншыя.

Праца Алесі Скарабагатай, якая ўдзельнічала ў «Арт-Мінск-2026» - «Пірог для бабулі» / холст, алей / 2026 / выява ўзята з сайта artcenter.by.
Спецыяльны прыз журы атрымалі Андрэй Савіч, Аляксандр Трускоўскі і Канстанцін Вашчанка. Асобныя дыпломы куратара атрымалі Антон Шаппо, Кірыл Орсік, Анна Плотнікава, Аляксандр Шаппо, Юлія Дранец, Юрый Несцерук, Фёдар Шурмялёў, Анна Амбросава, Таццяна Савік, Кацярына Афоніна і Яўгенія Цвяткова.
Куратарам фестывалю стаў Аляксандр Зінкевіч, выставу Postscriptum курыруе Кацярына Янкоўская. Экспазіцыя праходзіць у ZAL#2 на вуліцы Казлова, 3, працы пераможцаў і іншых удзельнікаў можна набыць праз Artcenter.by.
У Мінску новая музейная пляцоўка? У ГЦ «Арена Сити» адчынілі «Музей наіўнага мастацтва»
У Мінску адкрыўся Музей наіўнага мастацтва. Новая пляцоўка пачала працу з выставы Ігара Ермакова і заяўляе, што будзе паказваць як вядомых аўтараў, так і самавукаў без прафесійнай адукацыі. Для мінскай мастацкай сцэны гэта можа стаць заўважнай падзеяй. Раней, у аналітычным аглядзе пра інклюзію ў гісторыі беларускага сучаснага мастацтва, платформа Kalektar звяртала ўвагу: інсітныя, або наіўныя, мастакі і мастачкі без прафесійнай адукацыі часта заставаліся па-за цэнтральным мастацкім наратывам.

Фотаздымак з сацсетак Музея наіўнага мастацтва / 2026.
У беларускім кантэксце былі асобныя спробы працаваць з гэтым полем, прыгадаем праект «Бязмежнікі», які адбыўся ў галерэі «Ў» і сацыяльны праект «Краіна Оз» супрацоўніцы псіха-неўралагічнага пансіона. Таму адкрыццё музея выглядае як важны жэст, але патрабуе рамкі: важна, як пляцоўка будзе тлумачыць сам тэрмін «наіўнае мастацтва», працаваць з рознымі аўтарамі і выбудоўваць кантэкст вакол экспазіцый.
Збор Белгазпрамбанка зноў пакажуць публічна
У ліпені пасля доўгага перапынку ў галерэі плануецца вяртанне да публічнага паказу карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка. Гэта адно з найважнейшых прыватных і карпаратыўных мастацкіх збораў у Беларусі: яго ядро складаюць працы мастакоў Парыжскай школы, звязаных з беларускімі землямі, у тым ліку Марка Шагала, Хаіма Суціна, Восіпа Любіча, Пінхуса Крэменя, Міхаіла Кікоіна, Шрагі Царфіна і Восіпа Цадкіна. У калекцыі таксама ёсць творы Льва Бакста, Валентыя Ваньковіча, Сімяона Полацкага і іншых аўтараў.

Марк Шагал - «Зялены пейзаж» / холст, алей / з калекцыі Белгазпрамбанка.
Вяртанне калекцыі да публічнага паказу важнае перадусім як аднаўленне доступу. Сіла гэтага збору ў тым, што ён збірае разам імёны сусветнага мастацтва, звязаныя з беларускімі землямі, і дазваляе бачыць гісторыю беларускага мастацтва не як ізаляваную нацыянальную лінію, а як частку шырэйшага еўрапейскага руху: Парыжскай школы, авангарду і мастацкай міграцыі ХХ стагоддзя.
Да 130-годзя Алены Кіш яе маляванкі паказваюць у Мінску
У галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася выстава «Маляваная душа», прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння Алены Кіш.

Маляваны дыван (маляванка) аўтарства Алены Кіш.
У экспазіцыі прадстаўленыя маляваныя дываны з фондаў музея-запаведніка «Заслаўе», у тым ліку працы самой Кіш, а таксама творы Язэпа Драздовіча, Фёдара Сухавілы, Ніканора Зосіка, безыменных вясковых майстроў і сучасныя інтэрпрэтацыі маляванкі. Выстава працуе да 31 жніўня.
Official. Unofficial. Belarus.: беларускі кантэкст на Венецыянскай біенале
У Венецыі праходзіць 61-я Міжнародная мастацкая выстава La Biennale di Venezia, адна з галоўных падзей сусветнага сучаснага мастацтва. Сёлета біенале працуе з 9 мая да 22 лістапада, а асноўная куратарская выстава мае назву In Minor Keys. Паралельна з ёй у Венецыі адбываюцца нацыянальныя павільёны і іншыя праекты, якія фармуюць шырэйшы кантэкст біенале.

Здымак з беларускай выставы на Венецыянскай біенасе - Official. Unofficial. Belarus. Выява ўзята са старонкі выдання artreview.com. Аўтарства здымка: Dasha Trofimova.
Побач з асноўнай праграмай прадстаўлены праект Official. Unofficial. Belarus. Ён праходзіць у Chiesa di San Giovanni Evangelista, гістарычнай царкве XV стагоддзя, цяпер яна выкарыстоўваецца як прастора для выстаў, культурных падзей і канферэнцый. У апісаннях праекта сярод удзельнікаў і ўдзельніц мастацкай часткі згадваюцца Сяргей Грыневіч, Уладзімір Цэслер, Вольга Падгайская і Расмус Мунк. Аўдыячастку дапаўняюць галасы міжнародна вядомых акторак і актораў: Джыліян Андэрсан, Джуда Лоў, Стывена Фрая і Джааны Ламлі.
Official. Unofficial. Belarus. працуе як імерсіўная мультымедыйная інсталяцыя, у якой злучаюцца візуальнае мастацтва, гук, прастора, пах, смак і фізічны досвед гледача. Ад самага пачатку, праект стаў падставай для разнастайных размоў і абмеркаванняў у беларускім мастацкім полі. У гэтым выпадку важна зафіксаваць і сам факт прысутнасці беларускага кантэксту на адной з галоўных міжнародных біенале, і маштаб зробленай працы. Праект атрымаў вялікую ўвагу міжнароднай арт-прэсы. Так The Art Newspaper уключыла яго ў сваю падборку найлепшых павільёнаў 61-й Венецыянскай біенале і асобна адзначыла як best “unofficial” pavilion, а ArtReview паставіў Official. Unofficial. Belarus. у агляд заўважных пазавыставачных праектаў біенале.

Sergey Grinevich, Daniella Kaliada, Natalia Kaliada MBE, and Olga Podgayskaya, 2026. Photo: Francesco Barasciutti.
У афіцыйнай праграме Manifesta 16 Ruhr сёлета ўдзельнічае беларуска Марына Напрушкіна
У Рурскім рэгіёне Германіі адкрылася Manifesta 16 Ruhr, адна з буйных еўрапейскіх біенале сучаснага мастацтва. Manifesta працуе як вандроўная біенале: кожны яе выпуск адбываецца ў новым горадзе або рэгіёне і звязвае мастацкую праграму з мясцовым кантэкстам. Тэма гэтага году звязаная з пераасэнсаваннем пустых царкоўных будынкаў як прастор для супольнага жыцця, сустрэч, фізічнага дабрабыту і грамадскага ўзаемадзеяння. У праграме больш за 100 удзельнікаў і ўдзельніц; частка праектаў створаная спецыяльна для гэтага выпуску.

Для беларусаў Manifesta 16 адметна ўдзелам Марыны Напрушкінай — беларускай мастачкі, якая, па меркаванні куратаркі Антаніны Сцебур, з’яўляецца адной з найбольш важных мастачак не толькі для беларускага кантэксту, але і ў міжнародным маштабе. Месцам рэалізацыі праекта мастачкі стала Gethsemane-Kirche (Бохум), пабудаваная ў 1947-1950 гадах. У сваёй працы Напрушкіна асэнсоўвае ролю працоўных мігрантаў, якія, сярод іншага, падтрымлівалі прамысловасць у рэгіёне, прылеглым да Рура.
Сёлета біенале праходзіць з 21 чэрвеня да 4 кастрычніка ў Дуйсбургу, Эсэне, Гельзенкірхене і Бохуме.
Беларускі кантэкст у праграме чэшскай Biennale Matter of Art 2026
У Чэхіі адкрылася Biennale Matter of Art 2026 – міжнародная біенале сучаснага мастацтва, якая працуе з выставачнай формай, палітычнымі, сацыяльнымі і гістарычнымі працэсамі. Сёлета біенале праходзіць у Празе і Пардубіцах: адкрыццё адбылося 11 чэрвеня, а асноўныя выставачныя пляцоўкі пачалі працу з 12 чэрвеня.
У праграме 2026 года прадстаўлены 49 мастакоў, мастачак і калектываў з 20 краін. З беларускім кантэкстам у праграме звязаная праца Руфіны Базловай і праекта Stitchit.

Асобны фокус у праграме біенале звязаны з #ZaramovanovBelorusku, серыяй з 678 ручных вышывак, створаных у 2021-2025 гадах. У гэтым праекце ручная вышыўка і візуальная мова беларускай арнаментыкі становяцца вялікай калектыўнай формай. Гэта маштабны тэкстыльны праект, у якім выявы складаюцца ў агульную візуальную структуру. Паўтарэнне, рытм і час, укладзеныя ў кожную вышыўку, становяцца часткай самой працы: асабістыя жэсты збіраюцца ў калектыўную форму, дзе ручная тэхніка працуе як спосаб захавання і перадачы досведу.
Нагадаем, што гэта ўжо другі раз, калі беларусы ўдзельнічаюць у чэшскай Biennale Matter of Art. Дэбют састаяўся ў мінулую эдыцыю біенале, калі са-куратарам галоўнай выставы стаў беларус Аляксей Барысёнак. Таксама ў мінулы раз на выставе можна было пабачыць працы нашых мастакоў: Уладзіміра Грамовіча, Вольгі Сасноўскай і групы eeefff (Дзіна Жук і Мікалай Спесіўцаў).
Таня Арцімовіч атрымала прэстыжную еўрапейскую ўзнагароду Igor Zabel Award 2026
Беларуская даследчыца мастацтва Таня Арцімовіч атрымала прэстыжную еўрапейскую ўзнагароду ў сферы мастацтва Igor Zabel Award 2026. Гэта адна з заўважных міжнародных узнагарод для аўтараў, куратараў і даследчыкаў, якія працуюць з тэорыяй культуры і візуальным мастацтвам Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропы.

Журы адзначылапрацу Арцімовіч з сучасным беларускім мастацтвам, перформансам і гістарычным авангардам, а таксама ўвагу да беларускага мастацкага кантэксту ўнутры краіны і ў дыяспары. Сёлета мы таксама выпусцілі вялікае інтэрв’ю з даследчыцай. Прачытаць яго можна на старонках Chrysalis Mag.
Саша Вялічка і беларуская фатаграфія на міжнародных фестывалях
Гэтае лета стала асабліва заўважным для беларускай фатографкі Сашы Вялічкі. Яе праекты, звязаныя з беларускім досведам, памяццю, медыя і візуальнай маніпуляцыяй, адначасова з’яўляюцца на некалькіх міжнародных пляцоўках. У Лодзі ў межах Fotofestiwal 2026 Вялічка прадстаўляе персанальную выставу Called to the Carpet у Камяніцы Гілярэга Маеўскага. Куратарка выставы – Арыяна Рынальда.
Праект працягвае працу Вялічкі на мяжы фатаграфіі, архіва, інсталяцыі і новых медыя: у ім тканыя партрэты на дыванах становяцца матэрыяльным носьбітам памяці і спосабам гаварыць пра тое, як асабісты досвед можа захоўвацца ў рэчах, фактурах і хатняй прасторы. У чэрвені яе працы таксама прадстаўленыя ў Амстэрдаме ў межах Foam Talent 2026, а праект State of Denial удзельнічае ў асноўнай праграме Athens Photo Festival у Benaki Museum.

Паралельна Вялічка выступае і як куратарка будучай выставы Historie w ukryciu ў Galeria Promocyjna ў Варшаве: цяпер адкрыты open call для аўтараў і аўтарак беларускага паходжання, чые працы звязаныя з асабістымі або калектыўнымі гісторыямі, што часта застаюцца нябачнымі.
Фотакніга пра беларускую спадчыну ўвайшла ў польскія шорт-лісты як найлепшая кніга году
Лодзь у гэтым кантэксце важная не толькі праз асобную выставу Вялічкі. У межах фестывалю таксама з’явіўся беларускі фотакніжны кантэкст: Ruiny Białorusi / Ruins of Belarus архіва VEHA ўвайшлі ў шорт-ліст конкурсу Fotograficzna Publikacja Roku 2026. Кніга прысвечаная беларускай архітэктурнай спадчыне і яе слядам у сямейных, прыватных і публічных архівах. У выданне ўвайшлі здымкі замкаў, касцёлаў, цэркваў, сінагог, мячэцяў, ратушаў і іншых будынкаў. Некаторыя з іх яшчэ стаяць у стане руіны, іншыя ўжо зніклі з ландшафту і засталіся ў фатаграфіях, успамінах і лакальных гісторыях.

Таксама выданне атрымала ганаровую адзнаку ў катэгорыі «Мастацтва» конкурсу «Найпрыгажэйшыя польскія кнігі 2025 / Najpiękniejsze Polskie Książki 2025».
Юлія Германовіч атрымала LensCulture Critics’ Choice Award 2026
Беларуская фатографка Юлія Германовіч атрымала LensCulture Critics’ Choice Award 2026 за працу Condition. У 2026 годзе пераможцаў выбіралі 19 міжнародных экспертаў і экспертак у сферы фатаграфіі, музеяў, медыя і візуальнай культуры. Працу Германовіч выбрала Rhea Combs, куратарка і музейная даследчыца, якая ў 2021-2026 гадах была дырэктаркай куратарскага аддзела і галоўнай куратаркай Smithsonian National Portrait Gallery у Вашынгтоне. У сваім каментары яна адзначыла, што здымак перадае ўнутраны стан праз вобраз назапашанай фізічнай цяжкасці і нечаканай прасторы для дыхання.

Персанальную выставу Алы Савашэвіч пра жаночую працу і цела можна паглядзець у музеі Уроцлава
У Этнаграфічным музеі ва Уроцлаве праходзіць персанальная выстава Алы Савашэвіч «Twoje ciało to pole pracy». У экспазіцыі творы мастачкі сустракаюцца з аб’ектамі народнай культуры з музейнай калекцыі. Ідэя гэтай выставы ўзнікла падчас працы Савашэвіч з калекцыяй Этнаграфічнага музея ў межах яе доктарскага даследавання. Тады стала відаць, што яе аб’екты ўваходзяць у дакладны дыялог з музейнай калекцыяй, асабліва з рэчамі і інструментамі, звязанымі з паўсядзённай сельскай працай жанчын.

Савашэвіч паходзіць з беларускай вёскі і шмат гадоў працуе з тэмай жаночай працы, свядома выбірае тэхнікі, што патрабуюць часу і фізічнага высілку: салому, метал, ільняную пражу, працэсы распрамлення, вычэсвання, злучэння і паўтарэння. Спецыяльна для ўроцлаўскай выставы яна стварыла працу «Pole kłosów». Выставу суправаджае асобная публікацыя і шырокая праграма падзей: куратарскія і аўтарскія туры, сустрэчы, лекцыі і майстар-класы, якія пашыраюць тэмы выставы за межы экспазіцыі
MALDZIS прадставіць у Варшаве малюнак знакамітага уражэнца Гродна — Восіпа Любіча
Ініцыятыва MALDZIS набыла на аўкцыёне ў Ізраілі малюнак Восіпа Любіча «Рабочыя».Працу прадставяць у Варшаве на сустрэчы з мастацтвазнаўцам і куратарам Дзмітрыем Салодкім. Сустрэча будзе прысвечаная самой працы, біяграфіі Любіча і вяртанню ў беларускі кантэкст імёнаў, якія доўгі час былі больш вядомыя ў еўрапейскай гісторыі мастацтва, чым у Беларусі.

Твор “Рабочыя” Восіпа Любіча, гуаш на паперы, 1920-я годы. Фота: Таццяна Капітонава
Нагадваем, што ініцыятыва MALDZIS працуе з вяртаннем беларускай культурнай спадчыны, пошукам, набыццём і актуалізацыяй імёнаў, мясцін і артэфактаў, звязаных з Беларуссю. Сёлета яны таксама выкупіла на польскім аўкцыёне 30 літаграфій Напалеона Орды: 19 з іх прысвечаныя краявідам і архітэктурным помнікам на тэрыторыі сучаснай Беларусі, астатнія звязаныя з сучаснымі Літвой, Украінай і Польшчай.
Ініцыятыва Open Muzej пачынае працу над зборнікам пра беларускае мастацтва
Даследчыцы і даследчыкі, куратаркі і куратары, мастацтвазнаўцы і крытыкі пачынаюць працу ў межах даследчай лабараторыі Open Muzej «Рэвізія і збор беларускага мастацтва 2015-2025», арганізаванай разам з Амбасадай культуры.

Лабараторыя прысвечаная мэпінгу заўважных імёнаў, падзей, практык і феноменаў беларускага мастацтва апошняга дзесяцігоддзя. Важны тут і сам факт open call: беларускі мастацкі працэс фіксуецца, апісваецца і збіраецца ў прафесійны даследчы фармат. Вынікам працы стануць аналітычныя і крытычныя тэксты для будучага зборніка.
У Берліне прэзентавалі кнігу-каталог Sense of Safety
У Берліне прэзентавалі англамоўную кнігу-каталог Sense of Safety. Art in a Time of War, якая выйшла ў выдавецтве Distanz.

Выданне працягвае міжнародны арт-праект Sense of Safety, які ў 2024 годзе адбыўся ў YermilovCentre у Харкаве і быў падрыхтаваны antiwarcoalition.art разам з Амбасадай культуры. Выстава аб’яднала больш за 30 украінскіх і міжнародных мастакоў і мастачак і стала часткай шырэйшай сеткі Bridges of Solidarity з падзеямі ў розных краінах. Праект працаваў з тэмамі бяспекі, вайны, уразлівасці і салідарнасці ў горадзе, які жыве пад пастаяннай пагрозай абстрэлаў. Кніга збірае дакументацыю, тэксты і візуальныя матэрыялы гэтага праекта.
Выходзіць кніга Максіма Жбанкова пра «ШокінгКульт»
Культуролаг і кінакрытык Максім Жбанкоў рыхтуе кнігу «ШокингКульт. Книга перемен» у выдавецтве «Мяне Няма». У зборнік увайшлі выбраныя тэксты аднайменнага аўтарскага YouTube-праекта, прысвечанага аналізу сацыякультурных працэсаў пасля 2020 года. Паводле выдавецтва, наклад чакаецца ў пачатку ліпеня 2026 года.

Арт-бук Rattus Sapiens атрымаў бронзу European Design Awards
Арт-бук беларускай фатографкі Марыі Карнеенка «Rattus Sapiens» атрымаў бронзу European Design Awards 2026 у катэгорыі Artistic Catalogue Layout. Кнігу выдала незалежнае беларускае выдавецтва TAMAKA, дызайн зрабіла польская дызайнерка Ania Nałęcka-Milach, тэксты напісала Таццяна Заміроўская.

«Rattus Sapiens» пачынаецца з простага зруху оптыкі: што, калі побач з намі заўсёды існавала іншая разумная цывілізацыя, якую мы бачылі толькі праз страхі, забабоны і гарадскія міфы? Карнеенка працуе з фатаграфіяй, калажам, скульптурай і ілюстрацыяй, збіраючы свет пацучай нары як лабірынт намёкаў, паўпраўдаў і квазінавуковых доказаў. Пачытаць падрабязней пра выданне, а таксама агулам выдавецтва ТАМАКА можна на нашых старонках.
Беларуска-габрэйскі цэнтр запусціў збор на настольную гульню «Штэтл»
Цэнтр беларуска-габрэйскай культурнай спадчыны запусціў на Kickstarter збор на выданне настольнай гульні «Штэтл», прысвечанай гісторыі габрэйскіх мястэчак на тэрыторыі Беларусі. За візуальны сусвет новай настолкі адказваў Васіль Грыно — сучасны мастак, які доўгі час працаваў для Disney и Vulica Brazil.Праект ужо падрыхтаваны да друку, а краўдфандынг патрэбны для выпуску першага накладу.

У гульні ўдзельнікі развіваюць сваё мястэчка, збіраюць супольнасць, будуюць дамы і праходзяць праз падзеі, звязаныя з жыццём шматэтнічнай Беларусі. Асновай праекта сталі архіўныя матэрыялы, гістарычныя прататыпы і спроба перакласці размову пра габрэйскую спадчыну ў фармат культурнай настолкі.
З’явіўся новы падкаст пра сучаснае мастацтва – беларускія дзеячы культуры запусцілі «Сучарт»
Падкаст пра сучаснае мастацтва ў беларускім і міжнародным кантэксце з’явіўся на YouTube. У пілотным выпуску вядоўцы, галоўная рэдактарка Chrysalis Mag, арт-журналістка Паліна Юргенсон і міждысцыплінарная мастачка і куратарка Святлана Петушкова, абмяркоўваюць магчымую знаходку невядомай карціны Язэпа Драздовіча, Далі ў Мінску і падробкі ў беларускіх музеях.
Паглядзець падкаст ужо магчыма на аднайменным канале, а пачытаць пра новы праект падрабязней — на старонках 34mag.

Аўтарка тэксту: Ліза Маслёнчанка
Перадрук матэрыялу або фрагментаў матэрыялу магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.
Калі вы заўважылі памылку ці жадаеце прапанаваць дадатак да апублікаваных матэрыялаў, просім паведаміць нам.

Чытаць таксама: