Беларуска атрымала «Оскар» сучаснай фатаграфіі. Саша Вялічка цяпер адна з пераможцаў Foam Talent'26
Беларуска атрымала «Оскар» сучаснай фатаграфіі. Саша Вялічка цяпер адна пераможцаў Foam Talent'26
Навіна | 26.03.2026
Беларуская фатографка Саша Вялічка стала адной з 15 выбраных талентаў міжнароднай праграмы Foam Talent 2026. Яе праект «Выклік на дыван» (Called to the Carpet) будзе прадстаўлены на выставе ў Амстэрдаме гэтым летам.

ПАДЗЯЛІЦЦА:
Перамога ў Foam Talent традыцыйна лічыцца адным з самых значных этапаў у кар'еры маладых фатографаў, бо гэтая біенале адкрывае аўтарам доступ да сусветнай прафесійнай супольнасці. Сёлета арганізатары атрымалі амаль тры тысячы заявак з усяго свету. Сярод іх абралі толькі 15 пераможцаў.
Са слоў арганізатараў працы Сашы Вялічка вылучыліся моцнай візуальнай мовай і глыбінёй выказвання. Цяпер яе статус пераможцы Foam Talent'26 прадугледжвае ўдзел у маштабнай выставе ў музеі Foam у Амстэрдаме, публікацыю ў адмысловым нумары Foam Magazine і прэзентацыю ў фондзе Deutsche Börse Photography Foundation у Франкфурце. Акрамя экспазіцый, праграма прапануе аўтарам ментарскую падтрымку і магчымасць наўпроставай камунікацыі з вядомымі і найбольш уплывовымі куратарамі і крытыкамі свету фатаграфіі.

Фотаздымкі праекта «Called to the Carpet» Сашы Вялічка / выявы ўзяты з асабістай старонкі мастачкі / 2025.
Праект «Called to the Carpet» даследуе механізмы біяпалітычнага кантролю ў дачыненні да беларускіх жанчын, асуджаных пасля 2020 года. Назва твора адсылае да практыкі выкліку да начальства для пакарання. У першай частцы праекта мастачка працуе з турэмнымі фотаздымкамі жанчын (mugshots), якія яна пераплятае ў дываны. Гэтыя партрэты наўмысна размытыя і абстрагаваныя, што сімвалізуе спробу сістэмы сцерці асобу і ператварыць вязняў у безаблічную масу.
Выбар тэхнікі ткацтва для праекта таксама не выпадковы. Гістарычна ў Беларусі ткацтва лічылася жаночай працай, а ў савецкі і постсавецкі час насценныя дываны былі сімвалам утульнасці і бяспекі. Сёння гэты вобраз набывае трагічны кантэкст.
«Called to the Carpet» будзе экспанавацца ў Амстэрдаме з 6 чэрвеня па 28 жніўня 2026 года.

Фотаздымкі працэсу стварэння дываноў з праекта «Called to the Carpet» Сашы Вялічка / выявы ўзяты з асабістай старонкі аўтаркі / 2025.
Перамога ў Foam Talent'26 стала чарговым важным крокам у прафесійнай біяграфіі Сашы Вялічка, чые працы ўжо не раз адзначаліся на міжнародным узроўні. Нагадваем, што раней мастачка станавілася лаўрэаткай такіх значных узнагарод, як Grand Jury Prize на фестывалі Les Boutographies і прэмія SEEEU Photo Essay Award у Токіа. Таксама Вялічка з'яўляецца лаўрэатркай польскай прэміі імя Конрада Пустолы, стыпендыяткай праграм горада Варшавы і Нацыянальнага цэнтра культуры (Gaude Polonia).

Саша Вялічка — мастачка са Слоніма, якая даследуе палітычную эміграцыю, постпраўду і траўмы. Яе міждысцыплінарная мастацкая практыка сканцэнтравана на фатаграфіі і камп'ютэрным праграмаванні.
Саша Вялічка мае ступень магістра радыёфізікі, выпускніца школы сучаснай фатаграфіі «Fotografika» і стыпендыяльнай праграмы «Gaude Polonia» (Польшча). Яна таксама з'яўляецца лаўрэатам прэміі памяці Конрада Пустолы. Саша стала першай беларускай, што атрымала гэту ўзнагароду.
Instagram
Перадрук матэрыялу або фрагментаў матэрыялу магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.
Калі вы заўважылі памылку ці жадаеце прапанаваць дадатак да апублікаваных матэрыялаў, просім паведаміць нам.

Чытаць таксама: