Наталля Дораш
Наталля Дораш
Падборка | ФОТА

Біяграфія:
Наталля Дораш (1953–2025) — беларуская фотамастачка з Гродна.
Наталля нарадзілася 30 сакавіка 1953 года ў Гродна. Яе бацька быў кадравым афіцэрам, таму сям’я часта пераязджала. У прыватнасці, сем гадоў сям’я пражыла ў польскай Легніцы.
Яна пачала фатаграфаваць на бацькоўкі «Зеніт», але яе дзед меў сваю хатнюю лабараторыю ў Гродна, і Наталля ёй карысталася як спадкаемца.
Сваім настаўнікам у фотажуралістыцы Наталля называла фатографа «Гродненской правды» Віктара Косціна, які шмат чаму яе навучыў. Але вялікі ўплыў на аўтарку аказалі ў свой час фотаздымкі літоўца Антанаса Суткуса, якія дазволілі ўбачыць тое, фатаграфія пачынаецца задоўга да таго, як фатограф націсне на затвор.
Акрамя «Гродненской правды», творца шмат гадоў працавала фотакорам у Гродна ў абласной газеце буданікоўкоў. Тут яна зрабіла сваю знакавую серыю жанчын-будаўнікоў.
З цікавостак: яна служыла тэлефаністкай у палку сувязі. У 1990-я падпрацоўвала карыкатурысткай, малюнкі Дораш друкаваліся ў «Вожыку».
Мужа Наталлі Дораш пасвяцілі ў святары ў 1980-я: ён сышоў з былой службы, вырашыўшы прысвяціць сваё жыццё Богу. Так фатографка стала матушкай. Нельга сказаць, што ёй далёкая была тэма царквы, у сям’і фотажурналісткі бабуля служыла псаломшчыцай у сельскіх храмах. У 1990-я Наталля Дораш стала рэдактарам газеты «Гродненские епархиальные ведомости».
Наталля пераехала ў вёску Букча на Палессі, радзіму яе мужа, яшчэ пасля шлюбу, у 1970-я. Можна сказаць, што яна вяла летапіс гэтага месца. Вядомыя яе фотаздымкі мясцовых жыхароў, якія аўтарка рабіла на працягу дзесяцігоддзяў. Іх аўтарка сабрала ў вядомую серыю «Палешукі».
Наталля Дораш любіла і шмат здымала свой родны горад — Гродна. Яна ўвесь час фатаграфавала краявіды сваёй вёскі і дзялілася імі ў сацсетках. Без перабольшання можна сказаць, што фатаграфія была яе ладам жыцця. Нават за два дні да яе сыходу на яе старонцы ў Фейсбуку можна знайсці фотаздымак з яе традыцыйным подпісам «Да заўтра».
Мастачка ўваходзіць у плеяду знаных беларускіх фатографаў «старой школы».
Адукацыя:
Наталля Дораш скончыла журфак БДУ у Мінску.
Крынiцы:
• Facebook Profile — Natallia Dorash
• Беларускае грамадскае аб'яднанне фатографаў
Перадрук матэрыялаў або іх фрагментаў магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.
Калі вы заўважылі памылку або хочаце прапанаваць дапаўненне да апублікаваных матэрыялаў, просім паведаміць нам.
.
ПАДЗЯЛІЦЦА:
Падобныя аўтары
Падобныя аўтары