Фатографам ужо год не плацяць ганарары за выставу. Разбіраемся, што адбылося і як мастакі могуць абараніць сябе ад падобнага
Меркаванне | СУЧАСНАЕ МАСТАЦТВА | 27.03.2024
Роўна год таму ў Латвіі прайшла выстава "KREATĪVĀ REVOLŪCIJA. MINSKA 2020" (“Крэатыўная рэвалюцыя. Мінск 2020”). На ёй сабралі працы розных беларускіх аўтараў, каб расказаць латвійскай публіцы пра падзеі 2020-га. Праўда, за год некаторым аўтарам гэтак і не заплацілі абяцаных ганарараў. Расказваем пра канфлікт і разам з юрыстам разбіраемся, як мастак можа засцерагчы сябе ў падобнай сітуацыі.
UPD. Тэкст быў абноўлены 11 ліпеня 2024 года.
На днях на старонцы аднаго з удзельнікаў выставы, фатографа Яўгена Атцецкага з'явіўся допіс пра тое, што ён нарэшце атрымаў ганарар за выставу: «467. Праз такую колькасць дзён я нарэшце атрымаў свой ганарар за выставу ў Юрмале. Пра гэты выпадак і сваю барацьбу я пісаў пару месяцаў таму. Па словах арганізатара з беларускага боку на правядзенне выставы спатрэбілася больш грошай, чым яны закладалі, таму вырашылі сэканоміць, як звычайна, на аўтарах (свой ганарар, вядома, атрымалі). Асабліва цікава ў гэтай гісторыі, што гаворка была пра вельмі невялікія грошы — 180 еўра. Такскама смешна, што напрыканцы мы яшчэ нават паспелі папрыпірацца: 180 еўра - гэта бруднымі ці чыстымі? Амаль паўтары гады чалавек не плоціць ганарар, і намагаецца нават у такіх абставінах урваць капеечку.
Дзякуй усім, хто падтрымліваў мяне ў гэтай справе», — дадаў фатограф.

На днях на старонцы аднаго з удзельнікаў выставы, фатографа Яўгена Атцецкага з'явіўся допіс пра тое, што ён нарэшце атрымаў ганарар за выставу: «467. Праз такую колькасць дзён я нарэшце атрымаў свой ганарар за выставу ў Юрмале. Пра гэты выпадак і сваю барацьбу я пісаў пару месяцаў таму. Па словах арганізатара з беларускага боку на правядзенне выставы спатрэбілася больш грошай, чым яны закладалі, таму вырашылі сэканоміць, як звычайна, на аўтарах (свой ганарар, вядома, атрымалі). Асабліва цікава ў гэтай гісторыі, што гаворка была пра вельмі невялікія грошы — 180 еўра. Такскама смешна, што напрыканцы мы яшчэ нават паспелі папрыпірацца: 180 еўра - гэта бруднымі ці чыстымі? Амаль паўтары гады чалавек не плоціць ганарар, і намагаецца нават у такіх абставінах урваць капеечку. Дзякуй усім, хто падтрымліваў мяне ў гэтай справе», — дадаў фатограф.
Роўна год таму ў Латвіі прайшла выстава "KREATĪVĀ REVOLŪCIJA. MINSKA 2020" (“Крэатыўная рэвалюцыя. Мінск 2020”). На ёй сабралі працы розных беларускіх аўтараў, каб расказаць латвійскай публіцы пра падзеі 2020-га. Праўда, за год некаторым аўтарам гэтак і не заплацілі абяцаных ганарараў. Расказваем пра канфлікт і разам з юрыстам разбіраемся, як мастак можа засцерагчы сябе ў падобнай сітуацыі.
UPD. Тэкст быў абноўлены 11 ліпеня 2024 года.
На днях на старонцы аднаго з удзельнікаў выставы, фатографа Яўгена Атцецкага з'явіўся допіс пра тое, што ён нарэшце атрымаў ганарар за выставу: «467. Праз такую колькасць дзён я нарэшце атрымаў свой ганарар за выставу ў Юрмале. Пра гэты выпадак і сваю барацьбу я пісаў пару месяцаў таму. Па словах арганізатара з беларускага боку на правядзенне выставы спатрэбілася больш грошай, чым яны закладалі, таму вырашылі сэканоміць, як звычайна, на аўтарах (свой ганарар, вядома, атрымалі). Асабліва цікава ў гэтай гісторыі, што гаворка была пра вельмі невялікія грошы — 180 еўра. Такскама смешна, што напрыканцы мы яшчэ нават паспелі папрыпірацца: 180 еўра - гэта бруднымі ці чыстымі? Амаль паўтары гады чалавек не плоціць ганарар, і намагаецца нават у такіх абставінах урваць капеечку.
Дзякуй усім, хто падтрымліваў мяне ў гэтай справе», — дадаў фатограф.
ПАДЗЯЛІЦЦА:
Сцісла пра выставу
25 сакавіка 2023 года ў Юрмале (Латвія), у прасторы Art Station Dubulti адкрылася выстава, прысвечаная беларускаму пратэсту. Сярод яе ўдзельнікаў, якія пад сваім імем выстаўлялі працы, былі фатографы Яўген Атцецкі і Яўген Ярчак і мастакі Уладзімір Цэслер і Ганна Мядзведзева. Браць удзел мастакоў у выставе запрашаў беларускі актывіст Дзяніс Давыдаў. Ён жа, паводле слоў Яўгена Атцецкага, у час узгаднення ўмоў супрацы ў ліставанні абяцаў ганарар за выставу ў памеры 180 еўра.
Пра падрабязнасці выставы і падзей пасля яе мы даведаліся ад Яўгена Атцецкага, пераказваем сцісла. Фатограф распавёў, што адкрыццё 25 сакавіка прайшло паспяхова, але пасля яго было пару месяцаў цішыні з боку арганізатараў. У сярэдзіне траўня Атцецкі зноў пачаў пытацца пра ганарар, але спачатку адказу не атрымаў. Далей раптам высветлілася, што з ганарарам ёсць праблемы. Быццам бы ў галерэі скарацілі бюджет, таму на аўтараў няма грошай.
У ліпені Дзяніс Давыдаў кажа фатографу, што дамовіўся з галерысткай і ў праекта будзе дадатковае фінансаванне. Але час ідзе і пытанне не вырашаецца. Ужо восенню 2023 Давыдаў прапануе правесці дадатковую выставу, каб заплаціць ганарары, але потым зноў знікае. Як распавядае Яўген Атцецкі, ён яшчэ рабіў спробы камунікаваць з Дзянісам Давыдавым, але па выніку нічога не змянілася. Тады фатограф вырашыў апублічыць кейс, каб іншыя аўтары ведалі пра такое супрацоўніцтва.
Сцісла пра выставу
25 сакавіка 2023 года ў Юрмале (Латвія), у прасторы Art Station Dubulti адкрылася выстава, прысвечаная беларускаму пратэсту. Сярод яе ўдзельнікаў, якія пад сваім імем выстаўлялі працы, былі фатографы Яўген Атцецкі і Яўген Ярчак і мастакі Уладзімір Цэслер і Ганна Мядзведзева. Браць удзел мастакоў у выставе запрашаў беларускі актывіст Дзяніс Давыдаў. Ён жа, паводле слоў фатографаў, у час узгаднення ўмоў супрацы ў ліставанні абяцаў ім ганарар за выставу ў памеры 180 еўра.
Пра падрабязнасці выставы і падзей пасля яе мы даведаліся ад Яўгена Атцецкага, пераказваем сцісла. Фатограф распавёў, што адкрыццё 25 сакавіка прайшло паспяхова, але пасля яго было пару месяцаў цішыні з боку арганізатараў. У сярэдзіне траўня Атцецкі зноў пачаў пытацца пра ганарар, але спачатку адказу не атрымаў. Далей раптам высветлілася, што з ганарарам ёсць праблемы. Быццам бы ў галерэі скарацілі бюджет, таму на аўтараў няма грошай.
У ліпені Дзяніс Давыдаў кажа фатографу, што дамовіўся з галерысткай і ў праекта будзе дадатковае фінансаванне. Але час ідзе і пытанне не вырашаецца. Ужо восенню 2023 Давыдаў прапануе правесці дадатковую выставу, каб заплаціць ганарары, але потым зноў знікае. Як распавядае Яўген Атцецкі, ён яшчэ рабіў спробы камунікаваць з Дзянісам Давыдавым, але па выніку нічога не змянілася. Тады фатограф вырашыў апублічыць кейс, каб іншыя аўтары ведалі пра такое супрацоўніцтва.
Што адбылося з ганарарамі? Каментары арганізатараў
Для таго, каб разабрацца ў сітуацыі, мы звярнуліся да арганізатараў выставы — дырэктаркі арт-прасторы Art Station Dubulti у Юрмале Інгі Штэмайне і арганізатара з беларускага боку і аўтара ідэі экспазіцыі Дзяніса Давыдава.
Першым пунктам адказу на нашы пытанні дырэктарка Art Station Dubulti у Юрмале Інга Штэмайне напісала, што “ні з якімі фатографамі не гаварыла і ніякіх абяцанняў па аплаце не давала”. Такую рэакцыю мы атрымалі, калі задалі пытанне са спасылкай на гісторыю Яўгена Ярчака. Раней фатограф расказаў у Facebook, што спрабаваў звязацца з галерэяй па пытанні аплаты ганарару. Ён напісаў Інзе Штэмайне, але яму не адказалі (да сваёй гісторыі фатограф таксама прыклаў скрыншот паведамлення). Ярчак таксама паспрабаваў звязацца з прасторай праз іх афіцыйныя старонкі і трэціх асоб, якія з імі супрацоўнічаюць у Латвіі. У выніку дырэктарка прасторы заблакавала беларускага фатографа. У дыялогу з намі Ярчак дадаткова падкрэсліў, што асноўныя прэтэнзіі з яго боку да дырэктара галерэі і яе манеры камунікацыі.
Тым не менш, для нашага тэксту галерэя пракаментавала пытанні бюджэту і патлумачыла сітуацыю вялікім перавыдаткам сродкаў:
— Я выразна прапанавала бюджэт Дзянісу Давыдаву, але ён дасылаў усё новыя і новыя файлы, таму бюджэт у рэшце рэшт перавысіў 12 тысяч і дайшоў да 18 тысяч з-за друку малюнкаў. Гэта 1/2 майго гадавога бюджэту вытворчасці, і праз гэта я перапланавала свой год, каб працягнуць праграму, — адказала нам дырэктарка прасторы Art Station Dubulti Інга Штэмайне. — Ніякія матэрыялы — малюнкі, тэксты або банеры — не былі дасланыя беларускім бокам. Усё, што было неабходна для пабудовы экспазіцыйнага аповеду мы павінны былі надрукаваць у Латвіі. Адзіны прадмет экспазіцыі, які быў дасланы, — гэта кераміка Ганны Мядзведзевай.
Што адбылося з ганарарамі? Каментары арганізатараў
Для таго, каб разабрацца ў сітуацыі, мы звярнуліся да арганізатараў выставы — дырэктаркі арт-прасторы Art Station Dubulti у Юрмале Інгі Штэмайне і арганізатара з беларускага боку і аўтара ідэі экспазіцыі Дзяніса Давыдава.
Першым пунктам адказу на нашы пытанні дырэктарка Art Station Dubulti у Юрмале Інга Штэмайне напісала, што “ні з якімі фатографамі не гаварыла і ніякіх абяцанняў па аплаце не давала”. Такую рэакцыю мы атрымалі, калі задалі пытанне са спасылкай на гісторыю Яўгена Ярчака. Раней фатограф расказаў у Фэйсбук, што спрабаваў звязацца з галерэяй па пытанні аплаты ганарару. Ён напісаў Інзе Штэмайне, але яму не адказалі (да сваёй гісторыі фатограф таксама прыклаў скрыншот паведамлення). Ярчак таксама паспрабаваў звязацца з прасторай праз іх афіцыйныя старонкі і трэціх асоб, якія з імі супрацоўнічаюць у Латвіі. У выніку дырэктарка прасторы заблакавала беларускага фатографа. У дыялогу з намі Ярчак дадаткова падкрэсліў, што асноўныя прэтэнзіі з яго боку да дырэктара галерэі і яе манеры камунікацыі.
Тым не менш, для нашага тэксту галерэя пракаментавала пытанні бюджэту і патлумачыла сітуацыю вялікім перавыдаткам сродкаў:
— Я выразна прапанавала бюджэт Дзянісу Давыдаву, але ён дасылаў усё новыя і новыя файлы, таму бюджэт у рэшце рэшт перавысіў 12 тысяч і дайшоў да 18 тысяч з-за друку малюнкаў. Гэта 1/2 майго гадавога бюджэту вытворчасці, і праз гэта я перапланавала свой год, каб працягнуць праграму, — адказала нам дырэктарка прасторы Art Station Dubulti Інга Штэмайне. — Ніякія матэрыялы — малюнкі, тэксты або банеры — не былі дасланыя беларускім бокам. Усё, што было неабходна для пабудовы экспазіцыйнага аповеду мы павінны былі надрукаваць у Латвіі. Адзіны прадмет экспазіцыі, які быў дасланы, — гэта кераміка Ганны Мядзведзевай.
Фотаздымак беларускага фатографа Яўгена Атцецкага, аднаго з удзельнікаў выставы. Фота мае ілюстратыўны характар.
Мы таксама задалі галерэі асобнае пытанне з нагоды ганарараў для фатографаў і ці бачаць яны са свайго боку развязак дадзенай сітуацыі. На гэта Інга адказала, што галерэя выплачвае ганарары мастакам толькі ў выпадку, калі ён ці яна прыязджае на выставу і праводзіць там імпрэзы:
— З самага пачатку мы дамовіліся пра куратарскія ганарары для беларускага боку і для мастачкі, якая прыязджае праводзіць экскурсію. Як я ўжо казала, усе прадметы экспазіцыі (акрамя керамікі) мы павінны былі вырабляць у Латвіі, бо фотаздымкі не дасылаліся. Я не магу аплаціць гэтыя надзіва запатрабаваныя выдаткі з маіх прыватных ганарараў, таму што я працавала ў мінулым годзе з вельмі нізкім даходам, і я адначасова з'яўляюся куратарам усіх выстаў і адміністратарам/даследчыкам <...>. Можа SUPOLKA (гаворка пра прадстаўнікоў дыяспары ў Латвіі, арганізатараў выставы з беларускага боку, прім.рэд.) бачыць магчымасць сабраць бюджэт на фота?
Пасля каментара ад Art Station Dubulti, мы звярнуліся і да арганізатара з беларускага боку — Дзяніса Давыдава. Ён таксама як і Інга Штэмайне спаслаўся на перавыдатак сродкаў пасля друку і дэталёва распісаў, як гэты перавыдатак паўстаў:
— Уся экспазіцыя стваралася ў працэсе — была ідэя, разуменне пра што расказаць і на чым акцэнтаваць. Таму з ідэі проста фатаграфій развешаных на сценах перайшлі да маштабных пано, друку на гафраваным кардоне, манументальнай галерэі пратэставых сцягоў на вокнах фасада. Адчувалі актуальнасць тэмы — дадаваліся новыя панэлі. Купляўся дадатковы антураж. Аўтары і перакладчыкі суправаджальных тэкстаў раздзелаў экспазіцыі, разумеючы важнасць праекта, працавалі як валанцёры. Без ганарару выстаўляліся і арыгіналы пратэстных прац беларускай мастачкі. Пры першапачатковай камунікацыі з фатографамі ўзнагарода не была абавязковай умовай выкарыстання матэрыялу, а "па магчымасці", што зафіксавана ў асабістым ліставанні. Але ў гэты цяжкі час хацелася падтрымаць беларускіх фатографаў. Праект атрымаўся маштабны, меў высокія ацэнкі прадстаўнікоў латвійскай прэсы і заканадаўчай улады. Выстава доўжылася 2 месяцы і была цалкам дармовай для наведання, як і ўсе праводжаныя падтрымныя імпрэзы.
Далей Давыдаў таксама расказаў нам, што ўсе працы трэба было надрукаваць у Латвіі і першапачаткова меркаваны бюджэт быў перавышаны. Як ён кажа, “у дадзенай сітуацыі, на жаль, падтрымаць фатографаў ужо не ўяўлялася магчымым”.
— Ужо маёй асабістай ініцыятывай, па папярэднім узгадненні з фатографамі, з гатовымі матэрыяламі быў распрацаваны план турнэ па гарадах Латвіі і Балтыі і пададзены заявы на новае фінансаванне праекта з зафіксаванай сумай ганарару кожнаму фатографу, які ўдзельнічае ў выставе, — расказаў арганізатар. — Бо тэма экспазіцыі дагэтуль застаецца актуальнай і запатрабаванай, асабліва ў балтыйскіх рэгіёнах, дзе моцны ўплыў расійскай прапаганды. Я маю поўнае паразуменне сітуацыі, якая адбылася, з галоўным фатографам экспазіцыі — Яўгенам Ярчаком — і аб спосабе яе вырашэння. Яўген Атцецкі да 11 сакавіка быў таксама згодзен на гэтыя ж умовы.
Пасля фразы пра тое, што заявы на фінансаванне былі пададзены, мы паспрабавалі ўдакладніць пра тэрміны вырашэння канфлікту з ганарарамі. У рэдакцыі выказалі здагадку, што раз заявы пададзены, то павінны існаваць прыкладныя тэрміны іх разгляду, а значыць пытанне з фінансаваннем можа мець нейкія часовыя рамкі. На ўдакладняльнае пытанне мы атрымалі наступные:
— Я адказаў у рамках сваёй кампетэнцыі, бо не з'яўляўся менеджарам праекта. У час правядзення выставы мы неаднаразова адсылалі прэс-рэлізы з інфармацыяй пра выставу па ўсіх беларускіх медыя, але практычна ўсе выданні праігнаравалі. Таму дзякуем за такую пільную цікавасць праз год. Але хочацца адзначыць, што пры належным асвятленні і далейшае пасоўванне развязвалася б значна хутчэй. Цяпер ужо мною асабіста праект падаецца на конкурснае фінансаванне як новы — захавана канцэпцыя, але адаптавана пад сучасныя рэаліі. Пры атрыманні фінансавання — складаю дамовы.
Хочам асобна заўважыць, што Chrysalis Mag не атрымоўваў прэс-рэлізаў пра выставу ў Юрмале. З намі таксама не спрабавалі звязацца праз нашы сацсеткі або асабістыя кантакты падчас правядзення выставы.
Фотаздымак беларускага фатографа Яўгена Атцецкага, аднаго з удзельнікаў выставы. Фота мае ілюстратыўны характар.
Як мастаку сябе засцерагчы ў падобнай сітуацыі? Меркаванне юрысткі
Гісторыю з ганарарамі мы папрасілі пракаментаваць юрыстку Марыю Колесаву-Гудзіліну. Як яна кажа, нават нягледзячы на адсутнасць дамовы паміж фатографамі і арганізатарамі выставы ў сітуацыі можа быць развязак.
— Выстава здарылася, працы правіселі ў галерэі і гэтаму ёсці фота- і відэа-пацверджанні. Па праўдзе кажучы, мне незразумела, як арганізатар можа сысці ад гэтай гісторыі. Разлік у ёй, мабыць, на вельмі маленькі ганарар для аўтараў. У большасці сваёй людзі не сталі б ім займацца і марнаваць дадатковы час. Калі палічыць у гадзінах, то фатограф ужо выдаткаваў іх больш, чым трэба. Гэтым і карыстаюцца такія малабюджэтныя праекты. Тым не менш, фатографы могуць тут выбраць розныя трэкі вырашэння канфлікту: напісаць прэтэнзію, дачакацца, што на яе адкажуць, і потым ісці ў суд ці ў паліцыю.
Прэтэнзія
— Спачатку трэба напісаць афіцыйную прэтэнзію арганізатарам. Пад гэтым я маю на ўвазе ліст на электронную пошту з подпісам ці надрукаваны ліст на фізічны адрас, а не паведамленне ў Facebook. Facebook гэта, вядома, выдатна. Для некага спрацоўвае і напісаць пост, але, на жаль, у дыяспаральных беларускіх арганізацый, якія яшчэ не пражылі дзесяцігоддзя ў Еўропе, адсутнічае інстытут рэпутацыі. Іх не палохаюць пасты ў Facebook, таму што пройдзе, умоўна, паўгода і ўсе забудуцца пра выпадак. Так што я вельмі крытычна стаўлюся да пастоў, хоць і разумею, што падобныя публікацыі гэта ў тым ліку выйсце негатыўных эмоцый фатографаў, але ці пісалі яны разам з пастом пісьмовую прэтэнзію? Варта гэтым цяпер заняцца і паглядзець, што адкажуць арганізатары, таму што ў іх ёсць абавязанне адказваць на падобныя звароты.
Паліцыя
— Пасля прэтэнзіі можна напісаць у паліцыю. У адрозненне ад суда, гэта нічога не будзе каштаваць фатографам. У заяве слушней за ўсё будзе азначыць, што “мяне падманулі зламысна і ў арганізатара не было грашовых сродкаў, пра што ён сам кажа ў ліставанні”. Асабіста я б абірала гэты варыянт. Можа, гэта трошкі апрытомніць арганізатара.
Суд
— З судом трэба ўлічваць усе складанасці. Напрыклад, прыезд у Латвію, найманне адваката, аплата адваката. Так што, калі пачаць судзіцца, то фатографы выдаткуюць на разбор шмат уласных сродкаў і часу. А цігатовы яны на такое марнавацца? Яшчэ ж пытанне, як сума ў выніку спагніцца па выніку суда, ці ёсць грошы ў гэтага мігранта-арганізатара і на якіх падставах ён знаходзіцца ў Латвіі. Трэба разумець, што гэта гісторыя — доўгае змаганне, якое можа ў выніку нічога не прынесці. Але, я лічу, што людзей, якія карыстаюцца чужымі творамі мастацтва, аб'ектамі аўтарскага права, трэба караць. На жаль, мы бачым, што некаторыя грамадзяне Беларусі прыязджаюць на тэрыторыю Еўропы і задарма выкарыстоўваюць працу людзей. На мой пагляд, гэта вельмі сумная практыка.
Іншым аўтарам, якія разумеюць, што таксама трапляюць у падобную сітуацыю, Марыя Колесава-Гудзіліна прапануе доўга не чакаць вырашэння сітуацыі ад арганізатараў. Калі выстава прайшла, а вам гэтак і не выплацілі абяцанага ганарару, варта адразу пісаць афіцыйную прэтэнзію.
ПАДЗЯЛІЦЦА:
Падобныя тэксты