У Вільні датэрмінова закрылі выставу пра Халакост праз танцы сярод мастацкіх прац. Музей кажа пра ўзаемнае непаразуменне

Навіна  |  26.05.2025

У Вільні датэрмінова закрылі выставу пра Халакост праз танцы сярод мастацкіх прац. Музей кажа пра ўзаемнае непаразуменне

Навіна 
| 26.05.2025

У Віленскім беларускім музеі датэрмінова закрылі выставу «Горкія зёлкі» мастачкі Марыі Гвардзейцавай, прысвечаную памяці пра Халакост. Прычына — канфлікт паміж мастачкай і музеем наконт выкарыстання прасторы: у дні працы выставы ў зале праходзілі іншыя падзеі — танцы, лекцыі і аўкцыён — што прывяло да дэмантажу часткі прац. Звярнуліся да абодвух бакоў канфлікта.

ПАДЗЯЛІЦЦА:

Выстава «Горкія зёлкі», адкрыццё якой было прымеркавана да «Ночы музеяў», мелася працягвацца ў Віленскім беларускім музеі цягам месяца. Аднак ужо праз некалькі дзён пасля адкрыцця мастачка прыняла рашэнне яе спыніць. У каментары для Chrysalis Mag яна патлумачыла, што сітуацыя ў зале не дазваляла забяспечыць належныя ўмовы для захавання далікатных інсталяцыі, звязанай з траўматычнай гістарычнай памяццю.

— Я зыходзіла з меркавання, што музей як інстытуцыя разумее асаблівасці працы з тэматыкай памяці, асабліва ў выпадку праектаў, звязаных з Халакостам. На жаль, мне не было паведамлена, што ў гэтай жа прасторы цягам дня і вечара плануюцца паралельныя мерапрыемствы, — распавядае мастачка. — Першы сігнал аб парушэнні экспазіцыйнага рэжыму ўзнік ужо за гадзіну да адкрыцця: у зале, дзе віселі мае працы, праходзіла лекцыя. Наведвальнікі сядзелі на крэслах пад інсталяцыяй, датыкаліся да аб'ектаў, ставілі рэчы побач з экспанатамі.

photo_2025-05-27 14.48.27

— Прастора не была падрыхтавана да прыёму публікі ў рамках выставы. Пасля, адразу пасля афіцыйнага адкрыцця выставы, без пераходу, у той жа зале прайшоў аўкцыён. Паколькі праграма «Ночы музеяў» працягвалася да вечара, я ненадоўга пакінула залу. Вярнуўшыся праз 40 хвілін, я заспела танцавальнае мерапрыемства, падчас якога частка работ была знята, астатнія хісталіся, а адна з іх літаральна сарвалася з мацавання. Я паспела яе злавіць, — дзеліцца Марыя. — Гэта быў той момант, калі я звярнулася да дырэктаркі музея. Яна прынесла прабачэнні, патлумачыўшы, што не была ў курсе канцэпцыі праекта. Мяне гэта па-чалавечы ўразіла. Працы былі ўсталяваныя за два дні да адкрыцця, і ўся прастора візуальна сведчыла аб тэматыцы, якая патрабуе асаблівай беражлівасці.

Гвардзейцава падкрэслівае, што ўсе тэхнічныя патрабаванні — у тым ліку асаблівасці падвесу, далікатнасць матэрыялаў і тэмы — былі ўзгоднены загадзя пісьмова. Яна адзначае, што пасля першага інцыдэнту музей даў запэўніванні: інсталяцыя будзе захоўвацца без умяшання, а ўсе будучыя падзеі будуць адпавядаць тэхнічным абмежаванням праекта. Аднак праз некалькі дзён яна атрымала відэа, на якім у зале зноў адбывалася рэпетыцыя — з танцамі і песнямі, а працы зноў былі дэмантаваныя і стаялі на падлозе. У гэты момант было прынята канчатковае рашэнне пра закрыццё.

— Гэта было няпростае, але адзіна магчымыя рашэнне. Некаторыя працы патрабуюць цішыні. І калі яна немагчымая — самы паважлівы крок — сыходзіць, — падкрэсліла мастачка ў сваім допісе ў Instagram.

photo_2025-05-27 14.48.36

Мы таксама звярнуліся ў музей па каментар. Там нам паведамілі, што аўтарка выставы разлічвала на ўмовы, якія яны не здолелі забяспечыць. 

— Падчас выставы ў той жа залі адбываліся іншыя рэгулярныя і/або загадзя запланаваныя імпрэзы, па-за працоўным часам музею ладзіліся розныя рэпетыцыі, — кажуць прадстаўнікі Віленскага беларускага музея ім. Луцкевіча. — Падчас гэтых рэпетыцыя мы здымалі некаторыя з працаў, каб іх ненарокам не пашкодзілі, потым вешалі на месца ў арыгінальным парадку. Аўтарку закранула тое, што працы здымаліся ў непрацоўны час. Яе можна зразумець, бо працы фізічна далікатныя. Яна прапанавала, каб музей зменшыў колькасць запланаваных на месяц падзеяў у залі з 15 да трох. Мы не згадзіліся.

— Мы адчуваем жаль, бо разумеем, што для мастака скасаванне выставы ёсць значна буйнейшая страта, чым для галерэі, і працы мастачка са свайго боку ўклала непараўнальна больш. Мабыць, таксама нашая віна ў тым, што мастачка не ведала, якога тыпу інстытуцыя ёсць Віленскі беларускі музей, а мы сваячасова не патлумачалі ёй, наколькі актыўнае жыццё адбываецца ў нашай прасторы.

photo_2025-05-27 14.48.19

Што ў выніку?

Часткова «Горкія зёлкі» Марыі Гвардзейцавай яшчэ можна будзе ўбачыць у Вільні. Праект будзе паказвацца з 15 ліпеня ў Яўрэйскім музеі імя Гаона. У камернай прасторы інсталяцыя будзе прадстаўлена часткова, але гледачам будзе прадстаўлены поўны фільм, зняты на месцах пахаванняў, і некалькі батанічных аб’ектаў і калажэй, якія раней паказвалі ў музее Луцкевіча.

Таксама супрацоўнікі музея Луцкевіча паведамілі, што пасля канфлікту распрацавалі новы дакумент, які рэгламентуе выкарыстанне залы. Па іх словах, новая дамова прадугледжвае, што ў прасторы паралельна з выставамі адбываюцца іншыя мерапрыемствы, і што экспанаты павінны мантавацца такім чынам, каб не перашкаджаць агульнаму раскладу.

Усе матэрыялы ўзяты з асабістых архіваў мастачкі.

Перадрук матэрыялу або фрагментаў матэрыялу магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.

Калі вы заўважылі памылку ці жадаеце прапанаваць дадатак да апублікаваных матэрыялаў, просім паведаміць нам.

Чытаць таксама:

ARSIF. Расказваем пра новую мастацкую фундацыю і іх выставу пра беларускую ідэнтычнасць у Берліне
Інтэрв'ю, 05.04.2025 | BELARUS
Як зразумець Алеся Пушкіна? Раскладаем па палічках творчую біяграфію выбітнага мастака
Веды, 22.05.2025 | СУЧАСНАЕ МАСТАЦТВА
Ганна Мядзведзева атрымала галоўны прыз трыенале сучаснай керамікі і шкла ў Даніі. Паразмаўлялі з ёй пра нечаканую перамогу і «Восеньскі краявід»
Інтэрв'ю, 19.10.2024 | СУЧАСНАЕ МАСТАЦТВА

ПАДТРЫМАЦЬ        КАНТАКТЫ

САЧЫЦЕ ЗА НАМI

INSTAGRAM       TELEGRAM       TIKTOK       FACEBOOK       YOUTUBE

© 2026 Chrysalis Mag. Усе правы абаронены.

ПАДТРЫМАЦЬ        КАНТАКТЫ

САЧЫЦЕ ЗА НАМI

INSTAGRAM       TELEGRAM       TIKTOK       FACEBOOK       YOUTUBE

© 2026 Chrysalis Mag. Усе правы абаронены.