У Аўстрыі пакажуць 225 кг беларускай глебы і шкляны флакон-«насенне» з экстрактам зямлі. Усё гэта — новы праект мастачкі Цемры «ZIAMLIAČKA»  

Навіна  |  18.02.2026

У Аўстрыі пакажуць 225 кг беларускай глебы і шкляны флакон-«насенне» з экстрактам зямлі. Усё гэта — новы праект мастачкі Цемры «ZIAMLIAČKA» 

Навіна 
| 18.02.2026

19 лютага ў Kunsthaus Graz (Грац, Аўстрыя) адкрываецца персанальная выстава мастачкі Цемры «Ziamliačka» («зямлячка» — тая, што з той самай зямлі, прым.). Праект асэнсоўвае траўму выгнання, спалучаючы асабістую трагедыю страты дому з глабальным кантэкстам вымушанай міграцыі. У цэнтры экспазіцыі — 225 кг глебы, вывезенай з месца, дзе стаяў родавы дом мастачкі ў Беларусі. З гэтай зямлі метадам анфлеражу* мастачка здабыла пах, што стаў для яе эсэнцыяй памяці і сімвалам апоры і вяртання суб'ектнасці.

ПАДЗЯЛІЦЦА:

*Метад анфлеражу — гэта старадаўні парфумерны метад атрымання высокакасных эфірных алеяў. Праз яго пах глебы пераносіцца ў тлушчавую аснову, пасля фіксуецца ў спірце.

Выстава паказваецца ў Needle, шкляной прасторы Kunsthaus Graz, якая патрабуе канцэнтрацыі і не пакідае лішняга фону. У ёй своеасаблівы курган беларускай зямлі на фоне аўстрыйскіх гор ўспрымаецца як беларуская гара, а флакон з пахам зямлі выглядае як крохкі контрапункт да гэтай вагі.

— Каб я магла стварыць гэты праект, мая маці выкапала 225 кілаграмаў зямлі з участку, дзе стаяў наш родавы дом. Цяпер там толькі пустэча. Гэтая зямля перасекла межы з вялікім высілкам, у абмежаваных умовах, — распавядае мастачка. — Так што «Ziamliačka» гэта мой рытуал блізкасці з тым, што страчана. Праз анфлераж я вяртаю сабе сакральную прастору, здабываю пах з зямлі, прымушаючы тлушч і этанол увабраць яго — як след таго, чаго нельга адняць. Гэты экстракт стаў формай маёй памяці і супольнай маўклівай малітвай мігрантаў па ўсім свеце за зямлю, якая больш іх не трымае.

ziamliacka-poster-photo

Здымак для праекта «Ziamliačka» беларускай мастачкі Цемры / аўтарства фота Ганна Шот / 2025.  

На адкрыцці выставы 19 лютага а 18:00 Цемра прадставіць перформанс, звязаны з праектам. У Грацы мастачка заспявае паэтычна-меланхалічнае выкананне беларускай калыханкі.

Выстава з беларускай глебай будзе працаваць у Kunsthaus Graz да 15 сакавіка. Куратаркі праекта — Alexandra Trost і Katia Huemer.

ziamliacka 11

Беларуская глеба, прывезеная з Беларусі / здымак з асабістага архіву мастачкі / 2025. 

Дар’я Семчук (Цемра) ч:б

Дар'я Сямчук, вядомая гледачу пад псеўданімам Цемра, — беларуская мастачка родам з Гродна. У сваёй творчасці яна даследуе тэмы траўмы, памяці, ідэнтычнасці і трансфармацыі як на асабістым, так і на калектыўным узроўні.

Практыка Цемры заключаецца ў стварэнні тэкстураваных, тактыльных паверхняў з дапамогай гіпсавых бінтоў, смалы, алейнай фарбы, пастэлі і лаку на палатне. Кожны пласт нагадвае аб ране або шнары, ператвараючы палатно ў пачуццёвае цела. Дзякуючы гэтай матэрыяльнай мове, мастачка адкрывае прастору, дзе траўма можа быць прызнана і дзе можа пачацца клопат.

Цяпер мастачка жыве і працуе ў Варшаве (Польшча).

Здымак на вокладцы аўтарства Ганны Шот.

Сайт.

Instagram.

Перадрук матэрыялу або фрагментаў матэрыялу магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.

Калі вы заўважылі памылку ці жадаеце прапанаваць дадатак да апублікаваных матэрыялаў, просім паведаміць нам.

Чытаць таксама:

«Сакральнае мёртвае» або як маляваныя дываны становяцца часткай нашай паўсядзённасці? Падрабязна разбіраем працы Максіма Осіпава
Крытыка, 29.12.2025
Мы доўга гэтага чакалі — у беларускай арт-супольнасці з’явілася выдавецтва сусветнага ўзроўню са спецыалізацыяй на мастацтве. Паразмаўлялі з ТАМАКА
Інтэрв'ю, 24.12.2025
Арт-кніга Everybody Dance! выдавецтва ТАМАКА трапіла ў спіс найлепшых новых фотакніг свету паводле British Journal of Photography
Навіна, 22.12.2025

КАНТАКТЫ

САЧЫЦЕ ЗА НАМI

INSTAGRAM       TELEGRAM       TIKTOK       FACEBOOK       YOUTUBE

© Chrysalis Mag, 2018-2026
Выкарыстанне матэрыялаў або фрагментаў матэрыялаў
магчыма толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. 

КОНТАКТЫ

СЛЕДИТЕ ЗА НАМИ

INSTAGRAM       TELEGRAM       TIKTOK       FACEBOOK       YOUTUBE

© Chrysalis Mag, 2018-2024
Использование материалов или фрагментов материалов
возможно только с письменного разрешения редакции.