Беларускаму мастаку ў Польшчы далі два гады ўмоўна за мурал з «зігуючым» Іланам Маскам

Навіна | 29.11.2025
Беларускага стрыт-арта мастака Максіма ў Варшаве прысудзілі да двух гадоў умоўнага пакарання за графіці з выявай Ілона Маска, які робіць жэст, забаронены ў Польшчы. Малюнак з’явіўся ў студзені на сцяне дома на вуліцы Эміліі Плятэр — непадалёк ад месца, дзе, паводле чутак, амерыканскі мільярдэр нібыта набываў апартаменты.

ПАДЗЯЛІЦЦА:
Па рашэнні суда, акрамя ўмоўнага тэрміну, Максіму забаранілі праводзіць мастацкія акцыі і прызначылі штраф — 160 злотых (крыху больш за 40 долараў).
Максім у судзе віны не прызнаў і настойваў, што не меў намеру наносіць шкоду маёмасці. Па яго словах, звычайна ён абірае ўжо забруджаныя месцы для сваіх стрыт-прац. Беларус таксама распавёў суду, што падчас затрымання варшаўскія паліцэйскія абыходзіліся груба, а падчас допыту паліцыя прымяняла псіхалагічны ціск і абвінавачвала яго ў «прапагандзе фашызму» і «непавазе да польскай гісторыі».

Графіці, за якое судзілі беларуса / выява са старонкі мастака.
Таксама беларус прасіў ацэньваць свой учынак як акт мастацтва і падкрэсліваў, што яго важна ўзгадваць праз кантэкст. Гэты стрыт-арт Максім зрабіў у студзені, калі ў інтэрнеце шмат абмяркоўвалі неадназначны жэст Ілана Маска як прадстаўніка урада ЗША і чуткі пра тое, што амерыканскі мільярдэр купляе апартаменты ў Варшаве.
Пасля прысуду мы звярнуліся да мастака па каментар.
— Адчуваю сябе як быццам падманутым, амбівалентна, — адказаў Максім. — Нібыта жыву ў цывілізаванай дэмакратычнай краіне, але суд першай інстанцыі выносіць рашэнне, якое нагадвае стыль Расіі або Беларусі і забірае мае правы. Будзе апеляцыя, але пакуль не размаўляў з адвакатам.

Перадрук матэрыялу або фрагментаў матэрыялу магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.
Калі вы заўважылі памылку ці жадаеце прапанаваць дадатак да апублікаваных матэрыялаў, просім паведаміць нам.

Чытаць таксама: