Працу беларускай мастачкі Алены Рабкінай паказваюць у харвацкім Музеі сучаснага мастацтва. Што за праца? І як яна туды трапіла?

Навіна  |  27.05.2025

Працу беларускай мастачкі Алены Рабкінай паказваюць у харвацкім Музеі сучаснага мастацтва. Што за праца? І як яна туды трапіла?

Навіна 
| 27.05.2025

8 траўня ў Музеі сучаснага мастацтва ў Загребе адчынілася выстава The Art of Resistance. Сярод удзельнікаў ёсць і беларуска — Алена Рабкіна, заснавальніца культурніцкай арганізацыі ARSIF. Распыталі ў мастачкі ўсё пра працу і выставу, якую яшчэ можна пабачыць жыўцом да канца чэрвеня.

ПАДЗЯЛІЦЦА:

Музей сучаснага мастацтва ў Загребе (Muzej suvremene umjetnosti, MSU) стаў пляцоўкай для прэзентацыі вынікаў міжнароднага праекта The Arts of Resistance — шматмесячнай мастацкай і даследчай лабараторыі, прысвечанай тэмам антыфашызму і супраціву. У экспазіцыі пад назвай Umjetnost otpora прадстаўлены працы маладых мастакоў з розных краін, сярод якіх — беларуска Алена Рабкіна.

Работа Алены «Другі камень» створана ў 2025 годзе з выкарыстаннем шкла, металу і каменя. Паводле задумы, яна даследуе механізмы эскалацыі гвалту і нянавісці, абапіраючыся на тэорыю разбітых вокнаў. Мастачка звяртаецца да гледача з пытаннем: у якім моманце мы самі становімся саўдзельнікамі?

— Гэта праца стала вынікам васьмімесячнай мастацкай даследчай лабараторыі. Гэты досвед дазволіў мне глыбока зазірнуць на сучасную палітычную сітуацыю і абмяняцца поглядамі з іншымі мастакамі, — распавядае Рабкіна. — Цягам лабараторыі ў мяне паўстала некалькі канцэпцый, але ў выніку я выбрала менавіта гэту працу, таму што яна, на мой пагляд, найболей дакладна адлюстроўвае наш час — з узростам ультраправых рухаў, з маёй асабістай пазіцыяй мігранткі і прадстаўніка ўражанай групы.

The Second Stone_Elena Rabkina

Алена Рабкіна / «The Second Stone» / шкло, метал, камень / 2025. Фотаздымак з выставы Art of Resistance Музея сучаснага мастацтва Загрэба, Харватыя (MSU) 

Яна падкрэслівае, што канцэпцыя працы нарадзілася з асабістых перажыванняў і спроб знайсці свой спосаб супраціву.

— Мы робімся лёгкай мішэнню, і ўзровень прыняцця нянавісці — проста выяўны. Адзіным магчымым шляхам я ўбачыла стварэнне ўсвядомленасці, спробу данесці да гледачоў адчуванне рэальнасці і звярнуць іх увагу на тое, што адбываецца, — тлумачыць мастачка.

Для Рабкінай удзел у выставе ў MSU — значны прафесійны этап. Музей сучаснага мастацтва ў Загребе — адзін з найбуйнейшых культурных інстытутаў Харватыі.

— Магчымасць выставіцца ў Музеі сучаснага мастацтва ў Заграбе стала для мяне неверагодным досведам — у тым ліку і таму, што я апынулася ў атачэнні іншых мастакоў з па-сапраўднаму моцнымі працамі. Мы змаглі з'яднаць нашы галасы і стварыць агульны імпульс у адказ на сённяшнюю складаную палітычную сітуацыю, — адзначае яна.

Выстава The Art of Resistance будзе адкрыта для наведвальнікаў да 21 чэрвеня 2025 года.

Усе матэрыялы ўзяты з асабістых архіваў мастачкі.

Перадрук матэрыялу або фрагментаў матэрыялу магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.

Калі вы заўважылі памылку ці жадаеце прапанаваць дадатак да апублікаваных матэрыялаў, просім паведаміць нам.

Чытаць таксама:

ARSIF. Расказваем пра новую мастацкую фундацыю і іх выставу пра беларускую ідэнтычнасць у Берліне
Інтэрв'ю, 05.04.2025 | BELARUS
Як зразумець Алеся Пушкіна? Раскладаем па палічках творчую біяграфію выбітнага мастака
Веды, 22.05.2025 | СУЧАСНАЕ МАСТАЦТВА
Ганна Мядзведзева атрымала галоўны прыз трыенале сучаснай керамікі і шкла ў Даніі. Паразмаўлялі з ёй пра нечаканую перамогу і «Восеньскі краявід»
Інтэрв'ю, 19.10.2024 | СУЧАСНАЕ МАСТАЦТВА

КАНТАКТЫ

САЧЫЦЕ ЗА НАМI

INSTAGRAM       TELEGRAM       TIKTOK       FACEBOOK       YOUTUBE

© Chrysalis Mag, 2018-2026
Выкарыстанне матэрыялаў або фрагментаў матэрыялаў
магчыма толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. 

КОНТАКТЫ

СЛЕДИТЕ ЗА НАМИ

INSTAGRAM       TELEGRAM       TIKTOK       FACEBOOK       YOUTUBE

© Chrysalis Mag, 2018-2024
Использование материалов или фрагментов материалов
возможно только с письменного разрешения редакции.