Творчасць беларускіх мастакоў на вокладках музычных альбомаў

Падборка  |  БЕЛАРУСЬ  |  СУЧАСНАЕ МАСТАЦТВА  |  10.12.2020

Напэўна, ніхто не будзе спрачацца: візуал для музычнага альбома — гэта як ягонае аблічча: заўдзячваючы яму, музыку можна «паглядзець», прадбачыць яго асноўны кірунак і тэматыку яшчэ да пачатку праслухоўвання. Так, вокладку для альбома нельга назваць проста мастацкім дадаткам. Гэта даўно асобна выдзеленая сфера мастацкай ілюстрацыі — нездарма Grammy уручае асобную прэмію ў намінацыі «Лепшая ўпакоўка альбома» (Best Recording Package).

Мы сабралі ў матэрыяле беларускіх мастакоў-аўтараў вокладак для альбомаў розных музычных гуртоў і выканаўцаў.

ПАДЗЯЛIЦЦА:

На вокладцы: праца Яны Галушкінай

Усе выявы ўзятыя з асабістых архіваў мастакоў.

Перадрукоўка матэрыялу або фрагментаў матэрыялу магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.

Калі вы заўважылі памылку або хочаце прапанаваць дадатак да апублікаваных матэрыялах, просім паведаміць нам.

Covers-ll (1)

Лёша Лімонаў

Графічны дызайнер Лёша Лімонаў ужо неаднаразова станавіўся героям журналісцкіх матэрыялаў, выклікаючы зацікаўленасць крэатыўным дызайнам здавалася б звычайных бытавых рэчаў, такіх як, напрыклад, мачалка альбо маскі для сну. Таксама Лёша вядомы рэдызайнам лагатыпа Нацыянальнага мастацкага музея.

Зацікавіў ён такім чынам і расейскую рэп-групу «Каста» — для іх Лімонаў зрабіў вокладку альбома «Четырёхглавый орёт». Цікавы факт — 12 гадоў таму Лёша ўжо рабіў вокладку для «Касты», але ў якасці вучэбнага задання пад час навучання ў Гомелскім мастацкім вучылішчы.

Covers-ks (1)

Кася Сырамалот

Дызайнерка інтэр’ераў, фатографка, стваральніца кнігі The Belarus Book, арт-дырэктарка парталаў 34mag — Кася Сырамалот таксама візуалізоўвала альбомы беларускіх музыкаў. У прыватнасці, яна зрабіла фотаграфічныя вокладкі альбомаў Лявона Вольскага «Грамадазнаўства», Release Your Mind соўл-гурту Dee Tree;  акрамя таго, у графічным стылі быў зроблены візуал для РСП і хіп-хоп праекта Jah#ponica.

Covers-vsh (1) (1)

Усевалад Швайба

Акрамя мастацкай і выкладчыцкай дзейнасці Усевалад Швайба таксама з’яўляецца салістам і арт-дырэктарам менскага камернага аматарскага хору Salutaris. Мастак зрабіў вокладкі для трох рэлізаў калектыва — дзвюх альбомаў беларускай народнай песні ў сучаснай апрацоўцы «Туман Ярам» і «Соль Зямлі», а таксама зборніка царкоўных песнапенняў.

Знаёмыя з творчасцю Усевалада адразу пазнаюць ў іх своеасаблівую манеру пісьма, сумяшчэнне жывапіснай і графічнай тэхнік, уласцівае яму імкненне да тэматыкі славянскай міфалогіі.

Covers-ac (1)

Ганна Крук

Са слоў Ганны, новы альбом «Дай Дарогу!» «Под вой собак» павінен быў выйсці ў жніўні, адпаведна, і вокладка была зусім іншая, але цяперашні варыянт найбольш дарэчны і доўгачаканы. У ім мастачцы атрымалася змясціць сімвалы і дзеючых асоб падзей апошніх месяцаў у нашай краіне.

Дэбютам для Ганны ў якасці музычнай афармляльніцы стаў вясновы сінгл Макса Каржа  — «Малолетка».

Covers-vts (1)

Уладзімір Цэслер

З ліку выбітных мастакоў Анемпадыстаў зусім не адзіны, хто прыклаў руку да візуальнага афармлення альбомаў NRM — вядомы баларускі мастак і дызайнер Уладзімір Цэслер у свой час аформіў візуал для альбому «Д.П.Б.Ч.» (2013). Агулам, працы мастака можна ўбачыць на вокладках многіх беларускіх выканаўцаў, такіх як Зміцер Вайцюшкевіч, NAKA, KRIWI, Аляксей Шадзько.

Прыхільнікі савецкага і расейскага рок-гурту «Машина времени» ведаюць Цэслера як даўняга творчага сябра музыкаў — некалі музыкі ўпадабалі майкі з правакатыўнымі надпісамі Цэслера, што менавіта і зрабіла больш вядомым іх супрацоўніцтва. Мастак зрабіў некалькі вокладак для альбомаў гурту, а таксама для сольнага праекта лідара групы Андрэя Макарэвіча. 

Covers-nm (1)

Надзея Макеева

Стваральніца, куратарка і ідэйны натхняльнік праекта Chrysalis Mag — мастачка-ілюстратарка Надзея Макеева. Коміксы, графіка для вэб-сайтаў, ілюстрацыі для журналаў, візуальныя эфекты для мабільных дадаткаў — гэта толькі асноўнае, чым займалася і займаецца зараз Надзея. Яна таксама з’яўляецца аўтарам візуалу як для айчынных, так і для замежных выканаўцаў.

Калі казаць пра замежжа, Надзея стварыла вокладку для бельгійскага інструментальнага гурту The Black Buoy Project, дэбютнага альбома амерыканскіх хардкоршчыкаў Goodbye June, а таксама EP Surfing Jam амерыканскай электроннай каманды Eloustik Tok у калабарацыі з Лаўрам Бяржаніным (DJ Laurel). 

З айчынных выканаўцаў — вокладка сінгла «Немею» магілёўскай рок-групы Nizkiz; адразу тры альбома пост-рок групы з Наваполацка Detroit Hills — Worldplace, Delight, Memory. Асобнае месца займаюць працы для гуртоў «Кассиопея» і «Петля Пристрастия» — Надзея зрабіла адразу некалькі вокладак для гэтых сумежных грутоў.

Covers-ma (1)

Міхал Анемпадыстаў

Міхала Анемпадыстава можна адзначыць за многія выдатныя рэчы — за паэзію для «Народнага альбома» і іншых шматлікіх беларускіх выканаўцаў, за ягоныя фотаздымкі «Колеры Беларусі», культаралагічную і асветніцкую дзейнасць. Але ў першую чаргу, як уласна і вызначаў сябе Анемпадыстаў, ён быў мастаком, дызайнерам. Міхал з’яўляецца аўтарам вядомых лагатыпаў, плакатаў, графічных малюнкаў.

Мастак таксама далучыўся да стварэння дызайну для дзвюх альбомаў піянераў беларускай рок-музыкі NRM, а таксама для аднаго з праектаў Лявона Вольскага «Крамбамбуля».

Covers-do (1)

Doctor Oy

Стрыт-арт мастак, графік, ілюстратар. Ягоныя працы — вядомыя ўсім менчукам муралы на сценах у рамках Vulica Brazil, роспіс «Мануфактуры», будкі ў гастрадвары «Пясочніцы». Doctor таксама выкарыстоўвае графіку і інсталяцыі, займаецца распрацоўкай паштовак і налепак.

Doctor Oy дапаўняе кола масткоў, якія працавалі над візуалам для Nizkiz, ягонага аўтарства — вокладка альбому «Сіноптык». Яшчэ адна праца — для сольнага праекта гукарэжысёра Вадзіма Раманава «Комитет гуны благости» — альбом «Энергия солнца». 

Супрацоўнічае з рэп-выканаўцам Бакеем, аформіў для яго альбом Nagchampa і два сінглы — «Сын подруги твоей мамы» і «Бабки».

Covers-yag (1)

Яна Галушкіна

Мастачка-ілюстратарка з Брэста Яна Галушкіна зараз жыве і працуе ў Польшчы. У працы аддае перавагу тыражнай графіцы і лічбавай ілюстрацыі, эксперыментуе з камбінацыямі акварэлі, камп’ютарнай графікі і адбіткаў рук.

З музычных ілюстрацый першая і пакуль што адзіная праца Яны — вокладка «Обещай вернуть те дни» рамантык-рок гурту «Минимум дистанции».

Covers-pl (1)

Павел Лабурдаў

Мастак і музыка Павел Лабурдаў ужо станавіўся героем матэрыялу Chrysalis Mag. Адметная рыса творчасці Паўла — паяднанне выяўленчага мастацтва з музычным складнікам: запісваючы пад мастацкі твор музыку, Павел стварае цэласны непадзельны арт-вобраз. Таксама мастак займаецца канцэпт-артам, супрацоўнічае з рознымі ігравымі кампаніямі.

Павел аформіў пласцінку для магілёўскага музычнага праекта «Обаяние невовлеченности» — «Внутри».

Covers-vts-25 (1)

Алекс Чумак

Дарэчы, пра Алекса — удзельнік менскай авант-поп групы «СОЮЗ», паралельна з гэтым займаецца дызайнам афіш і постэраў для гурту, і не толькі для іх. Аляксей зрабіў вокладку альбома «Крайности» нью-вэйв групы «Второй этаж поражает»; вокладку After Midnight для праекта Young and Dramatic, а таксама візуал зусім нядаўняга рэліза «Выключить сны»  для гурта «Полиэфир».

На мынулым месяцы выйдзе сборнік беларускіх выканаўцаў Long Play Belarus, у якім прыйнялі ўдзел музыкі беларускай альтэрнатыўнай сцэны. Візуал для альбома, а таксама персанальныя вокладкі для ўдзельнікаў зборніка таксама зрабіў Аляксей (персанальныя — ва ўзаемадзеянні з мастачкай Уллянай Дулкінай).

Covers-m (1)

Наталля Куніцкая (Mustelide)

Беларуская індзі-электрошчыца Mustelide вобраз незвычайнай і адкрытай да эксперыментаў музыкі намагаецца ўвасабляць не толькі ў сваіх тэкстах і музыцы, але таксама і ў візуальным афармленні сваіх альбомаў. Пры чым у адным з іх Наталля стварае візуал самастойна (Secret), а ў Ginseng Woman музыкантка залучае свайго калегу і па сумяшчальніцтве графічнага дызайнера Алекса Чумака.

Covers-ds (1)

Дзіма Ску

Калі вызначаць афішу як асобны мастацкі жанр, сярод беларускіх ілюстратараў трэба вылучыць плённасць Дзімы Ску — вялікае мноства ягоных постэраў і афіш вы бачылі дакладна. 

Сярод вялікай колькасці работ на рахунку Дзімы ёсць і музычныя аздабленні, як для ўласных музычных праектаў, так і для мноства беларускіх выканаўцаў. Сярод іх — Zui, Naviband, Akute (V, Reaĺnaść i sny), «Без Билета», Trubetskoy, і шмат іншых.

Covers-kf (1)

Каця Fler

Каля двух тыдняў таму ў галерэі «Вільнюс» завяршылася выстава 01, адной з удзельніц якой была мастачка і фатограф Каця Fler. Каця эксперыментуе з рознымі мастацкімі кірункамі — зараз займаецца канцэпт-артам, працуе ў алейным жывапiсе; акрамя гэтага, выкладае маляванне маленькім дзецям, таксама працуе ў жанры мастацкай фатаграфіі.

Каця шмат супрацоўнічае з музыкантамі, пераважна метал-групамі: для пост-металістаў NEBULAE COME SWEET яна зрабіла вокладку альбома It Is Not The Night That Covers You; 11 — для гурту The Scene of My Hope; для метал-праекта Cawka 34 - Klikushi; яшчэ адна праца была зроблена для Challenger Deep — Irreversible.

Covers-mp (1)

Міця Післяк

У свой час гэты Міця Післяк стаў вядомым дзякуючы свайму дызайну для кававай шкляначкі з McDonald's; а калі загугліць ягонае імя ці прозвішча, адразу ўзнікае слова «Луч». 

Ад дызайна інтэр’ераў да муралаў і стрыт-арта — у апошнім адметнасцю Міці стала стварэнне менавіта графічных стрыт-вобразаў, як, напрыклад, з рэпрадукцыяй карціны Хруцкага.

Таксама Міця займаецца ілюстрацыяй — стварае стыкерпакі для Viber, вобразы прыроды для LSTR. І, у прыватнасці, вокладку для альбома RITMODELIKA дуэта Push'n'pull.

Covers-vts-23 (1)

Хрысціна Іванцова

Апошні альбом Dee Tree All is 111 — дэбют для Хрысціны як ілюстратаркі музычных альбомаў (візуал зроблены ў суаўтарстве з фатографам Максімам Шуміліным). Дагэтуль мастачка працавала над постэрамі для серыі канцэртаў класічнай музыкі ў «Корпусе», распрацоўвала лагатып для кіеўскага кампазітара Paulo Kalazzi, ілюстрацыі для кніг, у тым ліку вядомых беларускіх аўтараў. Захапляецца графікай, у творчасці выкарыстоўвае тэхнікі эстампа, літаграфіі.

Covers-vts-22 (1)

Вадзім Багрый

Зноў ж такі, вяртаючыся да NIZKIZ — у канцы чэрвеня музыкі выпускаюць сінгл Правілы. Да выхаду кліпа, прысвечанага пратэстам у Беларусі, шмат хто ўжо паспеў паслухаць аўдыёверсію, упрыгожаную візуалам Вадзіма Багрыя

Для Вадзіма гэта першая праца — у асноўным мастак займаецца 2D-артам, канцэптам-мастацтвам, мультыплікацыйнымі творамі.

Covers-vts-23 (1)

Улада Юрчанка

Сфера дзейнасці мастачкі даволі шырокая — Улада стварае ілюстрацыі і вокладкі для кніг, кінапостэры, займаецца вэб-дызайнам, распрацоўвае анімацыю для сваіх работ.

З музычных афармленняў дэбютная праца Улады — сінгл прадакшн-студыі  і музычнага электроннага дуэта ToneTwins — «Ближе».

Covers-cow (1)

Cowek

Лідскі мастак Яўген Мацюта (Cowek) выразна выдзяляецца сярод іншых мастакоў як этнанакіраванай тэматыкай твораў, так і манерай іх перадачы. Таксама як і Doctor Oy, актыўна займаецца стрыт-артам — ягоныя муралы можна ўбачыць на вуліцах Мінска, Гомеля, Магілёва, ды іншых гарадоў Беларусі і краін бліжэйшага замежжа.

Фальклорная накіраванасць творчасці Яўгена знайшла сваё адлюстраванне і ў тых альбомных афармленнях, якія ён зрабіў для зборніка калядных песень «Каляда» ад соўл-калабарацыі Vibeclub, а таксама  альбома «Проста вер» гурту «Мерада».

ПАДЗЯЛIЦЦА:

Падобныя матэрыялы

Псіхалогія пратэстнага мастацтва: інтэрв'ю з арт-тэрапеўтам
Iнтэрв'ю, 12.10.2020 | СУЧАСНАЕ МАСТАЦТВА | БЕЛАРУСЬ
Алесь Пушкін — аблічча беларускага перфарматыўнага мастацтва
Iнтэрв'ю, 6.11.2020 | СУЧАСНАЕ МАСТАЦТВА | БЕЛАРУСЬ
Галерея современного искусства «Ў» объявляет о закрытии
Арт-пространство, 29.10.2020 | БЕЛАРУСЬ | СОВРЕМЕННОЕ ИСКУССТВО

 

 

КАНТАКТЫ

 

САЧЫЦЕ ЗА НАМI

INSTAGRAM       TELEGRAM       TIKTOK       FACEBOOK       YOUTUBE

 

© Chrysalis Mag, 2018-2024
Выкарыстанне матэрыялаў або фрагментаў матэрыялаў
магчыма толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. 


 

 

 

 

 

 

КОНТАКТЫ

 

СЛЕДИТЕ ЗА НАМИ

INSTAGRAM       TELEGRAM       TIKTOK       FACEBOOK       YOUTUBE

 

© Chrysalis Mag, 2018-2024
Использование материалов или фрагментов материалов
возможно только с письменного разрешения редакции.