Галерея современного искусства «Ў» объявляет о закрытии

Галерея современного искусства «Ў» объявляет о закрытии

Арт-пространство  |  БЕЛАРУСЬ  |  СОВРЕМЕННОЕ ИСКУССТВО  |  29.10.2020

Галерея современного искусства «Ў» закрывается. Выставка «Кранальная дыстанцыя», которая начнется в «Ў» c 29 октября, 19:00, продлится уже в пространстве «Вершы». В этом году галерея отметила свое одиннадцатилетие. Стартовав в 2009 году на Независимости 37а, она стала одним из главных центров культурной жизни Минска. В 2018 году «Ў» переместилась на Октябрьскую, 19 и организовывала масштабные выставочные проекты как беларусских авторов, так и международные.

123141556_389608732177279_7736104776487213840_n

«Закрыццё праекта звязана са зменай партнераў: з ліку акцыянераў юрыдычных асоб выходзяць Валянціна Кісялёва, Ганна Чыстасердава, Аляксандр Васілевіч і Надзея Зелянкова. Валянціна — сузаснавальнік праекта, кіруючы патнер, дырэктар і куратар галерэі. Ганна — сузаснавальнік праекта, кіруючы патнер, арт-дырэктар галерэі.
Аляксандр — адзін з ініцыятараў і сузаснавальнікаў праекта ужо больш за 2 месяцы знаходзіцца пад вартай і прызнаны палітычным вязнем. Надзея далучылася да каманды галерэі ў 2010 годзе ў якасці дырэктара па развіцці, і пазней стала адным з партнёраў. Адзін з сузаснавальнікаў і партнёраў Галерэі “Ў” и “Ў бара” — Валянцін Лосеў — працягне свой удзел у новым праекце на Кастрычніцкай, 19.

Валянціна Кісялёва: “Закрыццё праекта мае шмат прычын, і рашэнне, прынятае заснавальнікамі — вельмі складанае. Але цяпер час перамен і мы верым, што ўсе змены да лепшага! Галерэя годна выканала сваю місію і рэалізавала шмат выдатных праектаў. Дэвіз, які мы калісьці прыдумалі, — “мастацтва і безумоўная любоў” — гэта той рытм, які, я спадзяюся, сугучны біццю і ў вашых сэрцах. Вялікі дзякуй усім, хто быў з намі гэтыя гады! Да новых сустрэч і праектаў”.

Ганна Чыстасердава: “Наша дзейнасць, і нават больш — жыццё, на працягу апошніх 11 год падаравала велізарную колькасць выдатных сяброў і партнёраў, неверагодны досвед і зрабіла сучаснае беларускае мастацтва бачным не толькі ў краіне, але і за яе межамі. Закрыццё праекта — цяжкае рашэнне, але я веру, мастацтва і безумоўная любоў заўжды перамагаюць”.

Надзя Зелянкова: “Тут жылі нашы сябры, знаёмыя і незнаёмыя цудоўныя людзі. Тут нараджалася сяброўства, любоў і новае жыццё. З галерэяй усё будзе добра: рана ці позна, так ці інакш, праект нарадзіцца ізноў”».

ПОДЕЛИТЬСЯ:

Похожие новости

Похожие новости

Что такое плагиат? Разбираемся на примере «Осеннего Салона»
Мнение, 28.10.2020 | СОВРЕМЕННОЕ ИСКУССТВО | БЕЛАРУСЬ
Осенний салон 2020
Интервью, 15.10.2020 | СОВРЕМЕННОЕ ИСКУССТВО | БЕЛАРУСЬ

 

 

КАНТАКТЫ

 

САЧЫЦЕ ЗА НАМI

INSTAGRAM       TELEGRAM       TIKTOK       FACEBOOK       YOUTUBE

 

© Chrysalis Mag, 2018-2024
Выкарыстанне матэрыялаў або фрагментаў матэрыялаў
магчыма толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. 


 

 

 

 

 

 

КОНТАКТЫ

 

СЛЕДИТЕ ЗА НАМИ

INSTAGRAM       TELEGRAM       TIKTOK       FACEBOOK       YOUTUBE

 

© Chrysalis Mag, 2018-2024
Использование материалов или фрагментов материалов
возможно только с письменного разрешения редакции.