Твор з гісторыяй Салігорска трапіў у шорт-ліст буйной берлінскай арт-прэміі — «Людзі солі» Уладзіміра Грамовіча на Neuköllner Kunstpreis

Навіна | 21.02.2026
Уладзімір Грамовіч увайшоў у лік васьмі намінантаў на значную мастацкую берлінскую прэмію. Беларус трапіў у шорт-ліст Neuköllner Kunstpreis-2026 з інсталяцыяй пра гісторыю Салігорска з металу, косаў, вады і калія. Распавядаем, што за праца і дзе зараз яе можна пабачыць.

ПАДЗЯЛІЦЦА:
Узнагарода Neuköllner Kunstpreis ўручаецца ўжо ў дзясяты раз. Дзякуючы вялікай колькасці майстэрняў і мастацкіх прастораў у берлінскім раёне Нойкёльн, дэпартамент культуры Германіі адзначае значнасці гэтага месца для сучаснай арт-сцэны. Падаць заяўку на гэту прэмію могуць усе мастакі, якія жывуць або маюць студыю ў гэтым раёне.

Уладзімір Грамовіч. «Людзі солі» на біенале «Matter of Art». Фота: hramovich.com
Сёлета прафесійнае журы абрала намінантаў з сотняў мастакоў, у лік якіх увайшоў мастак Уладзімір Грамовіч. Беларус трапіў у шорт-ліст з інсталяцыяй «Людзі солі», якая ўяўляе сабой фантан з незвычайнымі элементамі, звязанымі з гісторыяй Салігорска. У сваёй працы Грамовіч звяртаецца да гісторыі горада, знакамітага сваімі салянымі шахтамі, і праз вобраз фантана злучае розныя гістарычныя перыяды, пераасэнсоўвае форму і значэнне звычайных прадметаў.
— Намінацыя, безумоўна, з’яўляецца важнай адзнакай маёй творчасці і наогул працы за апошнія пяць год вымушанай эміграцыі, — каментуе Грамовіч. — І сама праца сваёй тэмай і зместам ёсць асэнсаваннем не толькі майготпрыватнага вопыту, але і вопыту супольнасці, і гісторыі Беларусі. У «Людзях солі» я працягваю гістарычныя паралелі праз, XIX, ХХ і XXI стагоддзе. Так што з’яўленне гэтай працы і гісторыі ў міжнародным кантэксце стала важнай дзеяй.

Інсталяцыя «Людзі солі», зробленая з металу, косаў, помпаў, вады, марганцоўкі, калія і знойдзеных прадметаў, распавядае пра два паўстанні ў Беларусі. Грамовіч адсылае гледача да двух гістарычных выпадкаў: з аднаго боку, калі рабочыя абвясцілі забастоўку супраць дзяржаўнага і паліцэйскага гвалту, а з іншага — калі яны ж выступілі супраць каланіяльнага панавання Расійскай імперыі. Мастак звязвае гэтыя барацьбы і тое, як яны з цягам часу былі забытыя.
— Паглядзець на сябе, на нас у вельмі моцнай выставе разам з мастакамі з усяго свету дае надзею і сілы на наступныя працы, сілы не збочваць і ісці далей, — кажа мастак.
Цяпер твор можна паглядзець у Берліне разам з працамі іншых намінантаў у Galerie im Saalbau. Выстава з ім будзе цягнуцца да 19 красавіка.

Уладзімір Грамовіч — беларускi мастак, выпускнік Беларускай акадэміі мастацтваў. Праз мастацкія практыкі даследуе савецкае мінулае і сучасную рэальнасць Беларусі. Вывучаючы архіўныя дакументы, аб'екты візуальнай культуры мінулага стагоддзя, сумяшчае ў працах убачаныя вобразы з фотакаляжам, манахромнымі малюнкамі і элементамі стрыт арта.
Перадрук матэрыялу або фрагментаў матэрыялу магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.
Калі вы заўважылі памылку ці жадаеце прапанаваць дадатак да апублікаваных матэрыялаў, просім паведаміць нам.

Чытаць таксама: