Людміла Русава — першаўзор беларускага перформанса ў выяўленчым мастацтве

Людміла Русава — першаўзор беларускага перформанса ў выяўленчым мастацтве

Падборка  |  МАСТАКI БЕЛАРУСКАГА МIНУЛАГА  |  ПЕРФОРМАНС

Пад час нашай размовы з Алесем Пушкіным на пытанне хто з'яўляецца для яго натхняльнікам у ягоных перформансах, мастак адразу назваў імя Людмілы Русавай. І гэта зусім невыпадкова — мастачка з’яўляецца піянерам перфарматыўнага мастацтва, аўтарам першага перформанса ў Беларусі. Яе не стала больш за 10 год таму, тым не менш, яе творчасць і надалей выклікае зацікаўленасць, жаданне адказаць на пытанні — чаму менавіта перформанс, як і дзеля чаго яны арганізоўваліся… Адказам на іх стане агульны малюнак таго, як развівалася беларускае нефармальнае мастацтва на рубяжы 80-х-90-х гадоў.

lr-1 (1) (1)

Людміла Русава разам са сваёй кнігай «Наскрозь»

ПАДЗЯЛIЦЦА:

Выяўленчае мастацтва ў 1970-я гады — час, калі нават паняцце авангардызму і нонканфармізму мела дакладна акрэсленыя рамкі, настолькі цэнзураванае становішча мела творчае асяроддзе ў той савецкі перыяд. Гэта выразна праявілася і ў жыцці Людмілы Русавай — адной з яе першых спробаў стварэння прац па ўласнаму бачанню насуперак усім. Тады, ужо навучаючыся ў тэатральна-мастацкім інстытуце, яна працавала над тэмамі, якія не ўкладваліся ў рамкі савецкага выяўленчага мастацтва: яна выстаяўляла малюнкі, абпаленыя агнём, часта аб’ектамі ейнай творчасці станаваіліся… сперамтазоіды і похвы (рус. — влагалище). Нават у сваёй выніковай дыпломнай працы, у эскізе роспісу на плафоне опернага тэатра Русава намалявала на щвесь плафон ледзь прыхаваную похву. І хаця пад час вучобы ей  месцамі ледзь атрымлівалася пазбегнуць адлічэння, янапрактычна  не атрымлівае ўвагі да сваёй творчасці, як сярод выкладніцкай супольнасці інстытута, так і асяроддзя класічных мастакоў агулам.

Далей — 15 гадоў афіцыйнай працы ў Барысаўскім камбінаце дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, паралельна з якім яе нефармальны творчы шлях набывае далейшае жыццё. Гэта і ўдзел на прцягу 10 год у нанканфармісцкім мастацкім руху г. Ленінграда, творчых аб’яднаннях «Плюраліс» і «Форма». Гэта і першы ў Беларусі мастацкі перформанс; у далейшым ейныя перформансы актыўна ажыццяўляюцца ў часы Перабудовы — працамі «Люстраны крыж ½», серыямі прысвечаных Казіміру Малевічаў перформансаў «Казімір-Малевіч-110», «Ажыўленне Казіміра», рэалізаваных у розных кутах былога СССР. У іх мастачка выходзіла із своесаблівай супрэматычнай труны, зробленай па аналогіі з сапраўднай дамавінай мастака — такім чынам, Русава намагалася аддаць даніну памяці мастаку, і прыцягнуць увагу да ягонай творчасці, забытай за савецкі перыяд.

  1. «Люстраны крыж ½» / фота: Ігар Кашкурэвіч
  2. «Уваскрашэнне Казіміра»
  3. Серыя перформансаў, прысвечаных Казіміру Малевічу

У 1990-я гады, ужо ў незалежнай Беларусі, Людміла Русава найбольш запамяталася сваім перформансам «Пасля» (1997), удзелам у першых чатырох фестывалях беларускага акцыянізму «Навінкі», выхадам сваёй кнігі-эксфрасіса «Наскрозь».

lr-7 (1)

Перформанс «Пасля» / фота: В. Юрчанка / галерэя «Шостая лінія» / Мінск / 1997

lr-8 (1)

«Гра ў лялькі» / 2000

Фрагмент перформансу 'Praecipitatio' / асістэнт: Аляксандр Зайцаў / Мінск / 1999

«Месца танцаў-2003» — апошні (медыя)перформанс, рэалізааны мастачкай. Доўгатрывалая хвароба не магла знізіць творчую інтэнсіўнасць Русавай, але не давала ўжо магчымасць перанесці гэта ў публічную плоскасць. Яна памерла 30 траўня 2010 ў Менску. За сваё жыццё Людміла Русава стварала і ўдзельнічала ў каля 100 мастацкіх выставах і канцэптуальных праектах.

Мастачка працавала ў жанры вобласці геаметрычнай абстракцыі, сама Русава вызначала сябе з большага як постструкталістка. Яе працы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, фонда Саюза мастакоў, музеі Zimmerli Art (ЗША), прыватных калекцыях Берліна, Вільні, Рыгі, Гданьска, Стакгольма.

Ірына Ануфрыева — «Замест танцаў» / перформанс / 2018

Дадзенае відэа - заключная частка з цыклу міні-лекцый аб мастацкіх праектах сучасных беларускіх мастачак праекта ARTONIST. Відэа прысвечана перформансу Ірыны Сялец «Замест танцаў», які як пазачасавай дыялог з легендай беларускага перформанса Людмілай Русавай, нагадвае нам пра важнасць ўсведамлення сілы адчужэння як інструмента пазнання самой (-ого) сябе.

Ірына Ануфрыева — незалежная танцор і харэограф, якая жыве ў Швецыі. З 2000 да 2004 года вучылася ў ЕГУ ў Мінску. У 2002-2003 гадах наведвала студыю пры тэатры ІнЖэст. З 2010 года па цяперашні час працуе як незалежная танцор і харэограф. Работы Ірыны былі прадстаўлены ў Bonniers Konsthall (Стакгольм, Швецыя), Fylkingen (Стакгольм, Швецыя), Atalante (Гётэборгу, Швецыя), Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (Мінск, Беларусь), Russian Look (Санкт-Пецярбург, Расія) і іншых пляцоўках і фестывалях.

Перформансы Людмілы Русавайі заўсёды закраналі сур’ёзныя і складаныя тэмы быцця, смерці і ўваскрашэння, рэлігійныя аспекты, асабістыя тэмы. Людзі з блізкага акружэння мастачкі заўсёды вызначалі яе тэатральнасць і эксцэнтрычнасць, як у творчасці, так і ў жыцці — быццам бы яна ўся была прасякнутая адным суцэльным перформансам. Але і разам з тым сучаснікі адзначалі яе незвычайную працаздольнасць, нават да апошніх дзён яе жыцця, нягледзячы на хваробу. Увогуле, мастацтва для Русавай — заўсёды нешта большае за побыт, палітыку і соцыюм… гэта рэчаіснасць, з уласнымі правіламі і законамі.

lr-9 (1) (1)
  1. Патрэт сяброўкі
  2. Партрэт Ігара Кашкурэвіча
lr-10 (1)
  1. Без назвы
  2. «Майстэрня мастака»
lr-11 (1) (1)

«Рэквіем»

Photo1-305 (1)

Бiяграфiя:
Людміла Русава (1 чэрвеня 1954 - 30 травеня 2010) — вядомая беларуская мастачка, адна з ключавых прадстаўнікоў беларускага перформансу. Жыла і працавала ў Менску.

Аўтар першага пэрформансу ў Беларусі.

Ўдзельніца выстаў з 1979 (больш за 100 выстаў і канцэптуальных праектаў).

Адукацыя:
1969-1973 — Мінскае мастацкае вучылішча імя. А. Глебава (у Леаніда Дубаря і Альгерда Малішэўскага);

1974-1979 — Беларускi дзяржаўны тэатральна-мастацкi інстытут (на аддзяленні манументальна-дэкаратыўнага мастацтва ў Гаўрылы Вашчанкі і Уладзіміра Стальмашонка).

 

 


Наступныя крыніцы былі выкарыстаны пры падрыхтоўцы матэрыялу: pARTisan, Kalektarartdic.ru«Игра в куклы. Replay»delaemvmeste.bygender-route.org

Перадрукоўка матэрыялу або фрагментаў матэрыялу магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.

Калі вы заўважылі памылку або хочаце прапанаваць дадатак да апублікаваных матэрыялах, просім паведаміць нам.



 

ПАДЗЯЛIЦЦА:

Падобныя матэрыялы

Падобныя матэрыялы

Надзея Хадасевіч-Лежэ
Падборка | МАСТАКI БЕЛАРУСКАГА МIНУЛАГА
Алесь Пушкін — аблічча беларускага перфарматыўнага мастацтва
Iнтэрв'ю, 6.11.2020 | СУЧАСНАЕ МАСТАЦТВА | БЕЛАРУСЬ
Язэп Драздовіч
МАСТАКI БЕЛАРУСКАГА МIНУЛАГА

 

 

 

CONTACTS

 

FOLLOW US 

INSTAGRAM       TELEGRAM       TIKTOK       FACEBOOK       YOUTUBE

 

© Chrysalis Mag, 2018-2024
Reprinting of materials or fragments of materials
 is allowed only with the written permission

 

 

 

 

 

 

 

 

CONTACTS

 

FOLLOW US 

INSTAGRAM       TELEGRAM       TIKTOK       FACEBOOK       YOUTUBE

 

© Chrysalis Mag, 2018-2024
Reprinting of materials or fragments of materials
 is allowed only with the written permission