Надзея Хадасевіч-Лежэ
Падборка | МАСТАКI БЕЛАРУСКАГА МIНУЛАГА
ПАДЗЯЛIЦЦА:
Надзею можна назваць мастаком не толькі па яе творчасці — самое жыццё Надзеі Лежэ можна назваць сапраўды мастацкім. Неверагодна, як дзяўчына, са шматдзетнай сям’і гандляра казённай гарэлкі ў казённай лаўцы, без базавай адукацыі, у 15 гадоў трапляе спачатку на навучанне да Уладзіслава Страмінскага ў Смаленску, а потым і ў Казіміра Малевіча у Віцебску.
У гэты перыяд яна знаёміцца з працамі Фернана Лежэ, і ставіць сабе за мэту любой цаной прыехаць у Парыж. У 17 гадоў, амаль без нічога, Надзея прыязджае спачатку ў Варшаву, дзе паступае ў Акадэмію Мастацтваў у Варшаве. Пазней, яна ўсё ж такі накіроўваецца ў Парыж, дзе знаёміцца з Лежэ, праз некаторы час становіцца яго асістэнткай, а праз 20 год — і жонкай.
Усе выявы ўзятыя з Wikipedia i агульнадаступных крыніц
Перадрук матэрыяла магчымы толькі з дазволу рэдакцыі
Ужо пасля смерці мужа яна разварочвае актыўную дзейнасць па стварэнню музея Лежэ — найбуйнейшага ў свеце збору створаных за паўстагоддзя работ мастака, каб пасля перадаць яго дзяржаве.
Таленавіты арганізатар, Лежэ ўмела прывярнуць да сабе ўвагу, распіярыць з нечуваным размахам — уладкаваныя ёю выставы карысталіся вялікім поспехам.
Але, не гледзячы на ўсю авантурнасць сваёй натуры, шматразовых пераездаў, у беднасці і раскошы — Надзея ніколі не забывала, хто яна і адкуль. Заўдзячваючы сваім сувязям, уменню іх набываць, і ніколі не губляць, у перыяд жалезнай заслоны Хадасевіч трапляе ў родныя мясціны ў 1959 годзе. Але, не толькі ў гэтым праяўлялася яе неабыякавасць да сваёй краіны. У сталіцу СССР Надзея Лежэ прывозіць знакамітую Джаконду, арыгіналы прац Пікаса.
У Беларусі мастачка мае яшчэ больш грандыёзныя планы — стварэнне Музея Музеяў ў Віцебску. Дзеля гэтага яна даруе 387 факсімільных рэпрадукцый, шэдэўраў сусветнага жывапісу, некаторыя з іх пабываюць у найдалейшых куточках Беларусі, вёсках, раённых музеях. Таксама яна падарыла Нацыянальнаму мастацкаму музею калекцыю злепкаў з Луўра, кераміку Пабла Пікаса, эстампы Фернана Лежэ. Некаторыя з гэтых прац дагэтуль захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Сувораўскім вучылішчы. Шкада — шмат з ідэяў Хадасевіч так і засталіся нерэалізаванымі.
Акрамя сваёй неверагоднай энергетыкі, працавітасці, мэтанакіраванасці, Надзея Хадасевіч-Лежэ была яшчэ і выдатны мастак, графік, мазаіст. Некаторыя яе працы мы прадстаўляем вашай увазе.
Падобныя матэрыялы
FOLLOW US
INSTAGRAM TELEGRAM TIKTOK FACEBOOK YOUTUBE
© Chrysalis Mag, 2018-2024
Reprinting of materials or fragments of materials
is allowed only with the written permission