У Маямі адкрылася выстава пад куратарствам беларуса Аляксея Барысёнка. Распыталі яго пра экспазіцыю і як увогуле здейснілася выстава на іншым кантыненце 

Навіна  |  30.07.2025

 У Маямі адкрылася выстава пад куратарствам беларуса Аляксея Барысёнка. Распыталі яго пра экспазіцыю і як увогуле здейснілася выстава на іншым кантыненце 

Навіна 
| 30.07.2025

25 ліпеня ў Voloshyn Gallery у Маямі адкрылася групавая выстава «A Planet on A Pin», куратарам якой выступіў беларускі даследчык і куратар Аляксей Барысёнак. Назва выставы адсылае да малавядомага ранняга фільма Фелікса Собалева «Узарваны світанак» (1965), які адлюстроўвае трывожныя ўяўленні эпохі халоднай вайны. Куратар звязвае гэты фільм з сённяшняй глабальнай нестабільнасцю, дзе планета разрываецца на часткі пад ціскам унутраных супярэчнасцяў. Распыталі Аляксея, як атрымалася здзейсніць гэту выставу ў камерцыйнай галерэі на іншым кантыненце і якую рэацыю па выніках чакаюць ад амерыканскай аўдыторыі.

ПАДЗЯЛІЦЦА:

Ідэя праекта ўзнікла пасля знаёмства Барысёнка з працай Лесі Васільчэнка «Хронасфера», прадстаўленай на яе выставе ў Осла. Гэта падштурхнула куратара да разважанняў пра планетарны маштаб часу, тэхнапалітыку і спадчыну савецкага ўяўлення пра навуку і будучыню. Праз сябра Аляксея Кучанскага ён адкрыў для сябе фільм Собалева, які і стаў канцэптуальнай асновай для будучай выставы.

— У выніку мы спрабавалі сабраць працы, што адлюстроўваюць розныя формы існавання на мяжы разбурэння. Так у выставу ўвайшлі акварэльныя малюнкі пра павуціннае і планетарнае светабачанне Кацярыны Лісавенка, даследаванні ў галіне тэхнапалітыкі і псіхалагічнай вайны у малюнках Веранікі Хапчанка і скульптурным жывапісы Ніны Хартман, уражлівы жывапіс Саны Шахмурадавай Танскай, а таксама гістарычныя працы Федара Цятэянiча, — кажа Барысёнак.

unnamed-3

Lesia Vasylchenko, Eagle Aviary at the Kyiv Zoo (Architects: V. Melnikova, V. Mykhailov, T. Lytvyn), 2024, Mixed Media, 25.4 x 25.4 x 10.2 cm. 10 x 10 x 4 in.

Паводле куратара, Voloshyn Gallery была натуральным выбарам для гэтай выставы: 

— Я ўжо даўно ведаю Voloshyn Gallery, і вельмі ўдзячны Максу і Юлі за запрашэнне. Галерэя працуе і ў Кіеве, і ў Маямі, таму натуральна, што выстава адбываецца тут, — адказвае куратар. — Гэта не класічная «летняя» экспазіцыя, як часта бывае ў камерцыйных галерэях. Яна значна змрочнейшая, бо тычыцца глабальных трывог, планетарнай нестабільнасці, экалагічнага і палітычнага крызісу.

unnamed-2

Veronika Hapchenko, automat, 2025, watercolor on paper, 51x36cm, , 20 1/8 x 14 1/8 in.

Пры гэтым Аляксей кажа, што спадзяецца на цікавасць з боку амерыканскай аўдыторыі. Да і для многіх мастачак гэта дэбют у ЗША — нават для Ніны Хартман, якая сама з Маямі, але жыве ў Нью-Ёрку, гэта першая выстава ў яе горадзе.

— Выстава на іншым кантыненце — гэта вельмі цікавы і каштоўны досвед. Я ўжо крыху ведаю кантэкст ЗША і разумею некаторыя яго асаблівасці. У Маямі, напрыклад, дамінуе дэкаратыўнае, камерцыйна арыентаванае сучаснае мастацтва, і менавіта таму праграма Voloshyn Gallery выглядае тут вельмі смела і палітычна выразна — без кампрамісаў, — падкрэслівае куратар. — Наша выстава звязаная з планетарнымі тэмамі, але яна таксама наўпрост адлюстроўвае тое, што адбываецца ў нашым рэгіёне. Ад дронавай вайны да экстракцыі мінералаў — усё гэта мае глабальныя наступствы.

чб biennale-matter-od-art-c-carolina-frank-1115-1920x копия

Аляксей Барысёнак — куратар, даследчык, які цяпер жыве і працуе ў Вене. Ён з'яўляецца ўдзельнікам мастацка-даследчай групы Problem Collective і працоўнай ініцыятывы Work Hard! Play Hard!. Піша пра мастацтва і палітыку для розных часопісаў, каталогаў і онлайн-платформаў, такіх як e-flux Journal, L’Internationale Online, Partisan, Springerin, Paletten і многіх іншых. Быў стыпендыятам Vera List Center у Нью-Ёрку, а разам з Каталін Эрдёдзі сукураваў Біенале Matter of Art у Празе (2024).

Перадрук матэрыялу або фрагментаў матэрыялу магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.

Калі вы заўважылі памылку ці жадаеце прапанаваць дадатак да апублікаваных матэрыялаў, просім паведаміць нам.

Чытаць таксама:

Беларуская сінагога адрадзілася ў Парыжы. VR-праект Цэнтра беларуска-яўрэйскай спадчыны стаў часткай пастаяннай экспазіцыі Musée d'Art et d'Histoire du Judaïsme
Навіна, 17.07.2025 | БЕЛАРУСЬ
«Грац па памеры і рытме вельмі падобны да Гародні»: Цемра пра досвед працы ў мастацкай рэзідэнцыі і стаўленне аўстрыйцаў да беларускіх творцаў
Інтэрв'ю, 11.07.2025 | СУЧАСНАЕ МАСТАЦТВА
«Яго фірмовыя “пыскі” можна крута спалучыць з Пікніком». Каманда Letucień пра тое, навошта буйному мерапрыемству працаваць з мастацтвам
Інтэрв'ю, 29.05.2025 | БЕЛАРУСЬ

КАНТАКТЫ

САЧЫЦЕ ЗА НАМI

INSTAGRAM       TELEGRAM       TIKTOK       FACEBOOK       YOUTUBE

© Chrysalis Mag, 2018-2026
Выкарыстанне матэрыялаў або фрагментаў матэрыялаў
магчыма толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. 

КОНТАКТЫ

СЛЕДИТЕ ЗА НАМИ

INSTAGRAM       TELEGRAM       TIKTOK       FACEBOOK       YOUTUBE

© Chrysalis Mag, 2018-2024
Использование материалов или фрагментов материалов
возможно только с письменного разрешения редакции.