У Нацыянальнага мастацкага музея новая кіраўніца. Цяпер пасаду генеральнай дырэктаркі займае Ірына Мацяс

Навіна | 08.11.2025
Міністэрства культуры паведаміла аб прызначэнні Ірыны Мацяс генеральным дырэктарам Нацыянальнага мастацкага музея. Да гэтага часу яна з 2021 года кіравала Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа

ПАДЗЯЛІЦЦА:
Ірына Мацяс — выпускніца Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, дзе таксама скончыла магістратуру па спецыяльнасці «Музейная справа і ахова помнікаў гісторыі і культуры». Яна мае ступень магістра гуманітарных навук і 18 гадоў працавала ў музеі Максіма Багдановіча, дзе прайшла шлях ад малодшага навуковага супрацоўніка да загадчыцы аддзела.

Ірына Мацяс / Фотаздымак Міністэрства культуры Беларусі / 2025
На новым пасту Ірына Мацяс змяніла Ганну Конанаву — мастачку і былую прарэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, якая ўзначаліла музей улетку 2023 года замест Уладзіміра Пракапцова.

Перадрук матэрыялу або фрагментаў матэрыялу магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.
Калі вы заўважылі памылку ці жадаеце прапанаваць дадатак да апублікаваных матэрыялаў, просім паведаміць нам.

Чытаць таксама: