Дызайнерка Алена Карпілава: «Сучаснае ювелірнае мастацтва – гэта пра свабоду»

Інтэрв'ю  |  22.09.2025

 

 

 

 

Дызайнерка Алена Карпілава: «Сучаснае ювелірнае мастацтва – гэта пра свабоду»


Інтэрв'ю 
| 17.09.2025

Імя Алены Карпілавай нячаста гучыць у беларускіх медыя, хаця яе ювелірныя і архітэктурна-адукацыйныя праекты прыцягваюць увагу і здабываюць цёплы прыём па абодва бакі Атлантычнага акіяна. Алена – куратарка, дызайнерка, аўтарка міжнародных выданняў пра мастацтва і сузаснавальніца Школы архітэктурнага мыслення – выбітнага праекта нефармальнай дзіцячай адукацыі. Для 34mag Паліна Юргенсон паразмаўляла з мастачкай, якая цяпер жыве ў Партугаліі, пра сферу, што практычна не існуе ў Беларусі, пра дамашнюю выставу з халадніком у межах Лісабонскага біенале і пра гістарычны для беларусаў удзел у дзвюх Венецыянскіх біенале запар.


Перадрукоўваем тэкст 34mag на беларускай мове без зменаў і дадаем да яго пераклад на англійскую.

Імя Алены Карпілавай нячаста гучыць у беларускіх медыя, хаця яе ювелірныя і архітэктурна-адукацыйныя праекты прыцягваюць увагу і здабываюць цёплы прыём па абодва бакі Атлантычнага акіяна. Алена – куратарка, дызайнерка, аўтарка міжнародных выданняў пра мастацтва і сузаснавальніца Школы архітэктурнага мыслення – выбітнага праекта нефармальнай дзіцячай адукацыі. Для 34mag Паліна Юргенсон паразмаўляла з мастачкай, якая цяпер жыве ў Партугаліі, пра сферу, што практычна не існуе ў Беларусі, пра дамашнюю выставу з халадніком у межах Лісабонскага біенале і пра гістарычны для беларусаў удзел у дзвюх Венецыянскіх біенале запар.

Перадрукоўваем тэкст 34mag на беларускай мове без зменаў і дадаем да яго пераклад на англійскую.

ПАДЗЯЛІЦЦА:

Першыя вырабы, першыя публікацыі

— Як становяцца ювелірамі ў Беларусі?

— Калі б у нас было нейкае месца з ювелірнай адукацыяй, то я, напэўна, адразу пачынала б як ювелір. Але ювелірнай справы як сфармаванага напрамку ў Беларусі не існуе, а тым больш – сучаснага, са сваім стылем, ці хаця б як від мастацтва, што развіваецца. Праз гэта я доўгі час уяўляла сябе класічным мастаком – абсалютна не прыкладным да сучаснасці.

Але маленькія ўпрыгожанні з палімернай гліны, якую прывозіла з Літвы, я пачала рабіць яшчэ ў 2006 годзе. Тады ж я пачала адносіць свае каляровыя вясёлыя вырабы ў «Падземку», якой кіравалі Ганна Чыстасердава з Валянцінай Кісялёвай [пазней – стваральніцы галерэі сучаснага мастацтва «Ў». – заўв. 34]. І яны нават прадаваліся! Такая была студэнцкая падпрацоўка, увесь прыбытак ад яе ішоў, натуральна, на фарбы, бо я вучылася на жывапісе.

З часам я больш сур'ёзна звяртала ўвагу на ювелірную справу, стала чытаць галоўныя сусветныя рэсурсы па тэме. Успамінаю пра гэта з усмешкай. Жыццё — цікавая штука: калісьці я пачынала як чытач Art Jewelry Forum — галоўнага віртуальнага выдання ў свеце сучаснай ювелірнай справы, — а цяпер я іх аўтар.

Пішу для розных ювелірных выданняў і раблю розныя праекты. У ліпені выйдзе праект-квест для дзяцей, які мы ствараем з маім калегам Into Niilo для Музея брыльянтаў у Антверпене DIVA. У сярэдзіне чэрвеня я была ў якасці запрошанага члена журы ў бельгійскім Хасэлце на прэзентацыі работ магістраў спецыяльнасці «Сучасная ювелірная справа». Проста цяпер пішу паралельна тры тэксты.

Першыя вырабы, першыя публікацыі

— Як становяцца ювелірамі ў Беларусі?

— Калі б у нас было нейкае месца з ювелірнай адукацыяй, то я, напэўна, адразу пачынала б як ювелір. Але ювелірнай справы як сфармаванага напрамку ў Беларусі не існуе, а тым больш – сучаснага, са сваім стылем, ці хаця б як від мастацтва, што развіваецца. Праз гэта я доўгі час уяўляла сябе класічным мастаком – абсалютна не прыкладным да сучаснасці.

Але маленькія ўпрыгожанні з палімернай гліны, якую прывозіла з Літвы, я пачала рабіць яшчэ ў 2006 годзе. Тады ж я пачала адносіць свае каляровыя вясёлыя вырабы ў «Падземку», якой кіравалі Ганна Чыстасердава з Валянцінай Кісялёвай [пазней – стваральніцы галерэі сучаснага мастацтва «Ў». – заўв. 34]. І яны нават прадаваліся! Такая была студэнцкая падпрацоўка, увесь прыбытак ад яе ішоў, натуральна, на фарбы, бо я вучылася на жывапісе.

З часам я больш сур'ёзна звяртала ўвагу на ювелірную справу, стала чытаць галоўныя сусветныя рэсурсы па тэме. Успамінаю пра гэта з усмешкай. Жыццё — цікавая штука: калісьці я пачынала як чытач Art Jewelry Forum — галоўнага віртуальнага выдання ў свеце сучаснай ювелірнай справы, — а цяпер я іх аўтар.

Пішу для розных ювелірных выданняў і раблю розныя праекты. У ліпені выйдзе праект-квест для дзяцей, які мы ствараем з маім калегам Into Niilo для Музея брыльянтаў у Антверпене DIVA. У сярэдзіне чэрвеня я была ў якасці запрошанага члена журы ў бельгійскім Хасэлце на прэзентацыі работ магістраў спецыяльнасці «Сучасная ювелірная справа». Проста цяпер пішу паралельна тры тэксты.

Elena Karpilova

Алена Карпілава / фотаздымкі з асабістай старонкі мастачкі і аўтаркі / 2025.

— Што змянілася, калі вы яшчэ ў Беларусі адкрылі для сябе міжнародныя ювелірныя выданні?

— Я вельмі захацела, каб мяне нехта навучыў працаваць з металам! Але аказалася, што дамагчыся гэтага ў Беларусі зусім няпроста. Я хадзіла да розных ювеліраў, прасіла павучыцца і выслухоўвала кучу адмоваў кшталту «Ой не, навошта вам гэта? Адзін дзень паглядзіш – і больш не прыйдзеш». Цяпер я разумею, што для ювеліраў, як і для ўсіх, хто валодае нейкім майстэрствам, вельмі важна не проста за грошы кагосьці павучыць, а працягваць культуру чаляднікаў.

Тады я пачала працаваць з пластыкам і альтэрнатыўнымі матэрыяламі і завяла асабістую старонку ў Instagram, каб дзяліцца фотаздымкамі ўласных вырабаў і цікавымі працамі аўтараў з усяго свету, а таксама расказваць пра тое, што мяне натхняе. Ніякай выгады з блога ў мяне не было, я проста хацела дзяліцца цікавым і вучыцца.

— Калі персанальны блог перарос у тэксты для найбуйнейшых міжнародных медыя?

— У 2022 годзе. Тады я шмат думала, чым магу дапамагчы сваім калегам ва Украіне, і мне прыйшла ідэя напісаць амерыканскаму сайту Art Jewelry Forum. Так і патлумачыла рэдактару, маўляў, разумею, што вы зусім мяне не ведаеце, але я б вельмі хацела зрабіць нешта карыснае для ўкраінскіх калег, падтрымаць іх і даць ім голас на міжнароднай сцэне, напісаўшы пра іх. Мая ідэя была ў тым, каб апублікаваць працы добрых ювеліраў на рэсурсе, які чытаюць усе, у тым ліку амерыканскія калекцыянеры. Такая рэклама мастакоў, якія пацярпелі, на пляцоўцы, дзе людзі рэальна купляюць.

Галоўная рэдактарка адказала мне ў той самы дзень: «Мы акурат самі думалі, што абсалютна нікога не ведаем ва ўкраінскім ювелірным асяроддзі. З радасцю прымем тэкст». Так я апублікавала свае першыя фотаэсэ. І працягнула пісаць.

Насамрэч першыя тэксты я публікавала яшчэ ў Беларусі ў часопісе «Мастацтва». Але менавіта пасля публікацыі ў міжнародным выданні пачала пісаць больш і нарэшце знайшла сваю мову выказвання ў ювелірным асяроддзі – тэарэтычную. Цяпер прафесары, рэдактары і ювеліры нават пытаюцца: «Лена, што ж ты не пісала раней?»

Я і цяпер пішу і ствараю візуальны кантэнт для Art Jewelry Forum. Рэсурс адкрыты для ўсіх, хто хоча публікавацца: кожны аўтар праходзіць аднолькавы працэс адбору камісіяй – нават самыя вядомыя тэарэтыкі сучаснай ювелірнай справы. Тры-чатыры разы на год у іх адкрыты конкурс і ўсе заяўкі разглядаюцца на роўных.

photo_2025-09-15 16.20.44

Алена Карпілава / фотаздымкі з асабістай старонкі мастачкі і аўтаркі / 2025.

Маленькія аб’екты з вялікімі сэнсамі

— Як ідуць справы з ювелірнай справай у Беларусі?

— Калі параўноўваць з суседнімі краінамі, напрыклад з Літвой, дзе ёсць нават фестываль сучаснай ювелірнай справы – Metalofonas, то ў Беларусі амаль нічога няма, зеро. Існуюць адзінкі, якія гэтым займаюцца. Напрыклад, Дар'я Луцкевіч і яе брэнд Label D. Яна выкарыстоўвае дрэва 5000-гадовага дуба – матэрыял з вялікай гісторыяй і сімволікай -- і ўдзельнічае ў міжнародных фестывалях. Але рухаць цэлую сферу самастойна ці парай чалавек немагчыма. Ды і сучаснае ювелірнае мастацтва – гэта пра свабоду, пра стварэнне аб'ектаў з наратывам. У Беларусі ў любой сферы з падобнымі сэнсамі і ідэямі цяпер складана.

— Пры гэтым у нас ёсць мастакі, якія пераходзяць са сваёй звыклай сферы працы (напрыклад, жывапісу) у ювелірную справу, хоць і не пазіцыянуюць сябе прадстаўнікамі гэтага мастацтва. Чаму так?

— Таму што гэты занятак даступны і прыемны. Ювелірны аб'ект можна зрабіць за кароткі час – дзень, тыдзень, месяц, у адрозненне ад скульптуры або архітэктуры, якія патрабуюць значна больш часу і рэсурсаў. Тут ты сваімі рукамі ствараеш якасную, прыгожую рэч, якую можна паказаць, прадаць ці выставіць. Гэта вельмі натхняе.

І гэта можа быць асабліва каштоўна для тых, хто не можа дазволіць сабе вялікія палотны дома. Дапусцім, я на эміграцыі хачу купіць працу Насці Рыдлеўскай, але як мастачка яна часта працуе з вялікімі фарматамі – маскамі ці карцінамі. Як сябе запэўніць, што зможаш такую працу перавезці, калі раптам спатрэбіцца? Тут і прыдаюцца выдатныя брошкі Анастасіі. Яны – маленькія, але вельмі значныя аб'екты мастацтва.

Вырабы Алены Карпілавай.

Біенале ў кватэры

— У межах Лісабонскай біенале вы стварылі выставу пра пражыванне досведу міграцыі. Як нарадзіўся гэты праект?

— Калі я пераехала ў Партугалію, я адразу пачала актыўна знаёміцца з мясцовай арт-сцэнай, з мастакамі і куратарамі, якіх ведала раней ці толькі чытала пра іх. Адначасова стала ездзіць на найбуйнейшы фестываль ювелірнага мастацтва ў Мюнхен. Менавіта там арт-дырэктарка Лісабонскай біенале Марта Кошта Раіш анансавала тэму наступнага мерапрыемства – «палітычныя ўпрыгожванні». Мы былі знаёмыя, і я запрасіла яе на гарбату, каб абмеркаваць ідэю выставы, якая ў мяне тады ж узнікла.

Я хацела зрабіць выставу пра вымушаную міграцыю, і пасля майго пітчу арт-дырэктарка біенале сказала: «Табе не трэба падавацца на конкурс, ты – у справе, для нас будзе гонар мець твой праект у праграме». Так потым і нарадзіўся «L’étrangère».

Мне было цікава падысці да тэмы як куратар, а не як аўтар. І хоць адзін свой выраб я таксама паказала, ды гэта было для мяне не так важна.

— Як падбіралі ўдзельнікаў?

— Я адразу ведала, каго хацела запрасіць. Гэта былі ювеліры, якія ў розныя перыяды і з розных прычын вымушана эмігравалі са сваіх краін. З большасцю я была знаёмая асабіста, з кімсьці – толькі ў ліставанні. Некаторыя былі сапраўднымі зоркамі ў сферы, але іх біяграфіі не ведаў амаль ніхто. Я збірала інфармацыю пра іх і пісала лісты наўпрост: «Раблю выставу на тэму вымушанай міграцыі. Мне здаецца, гэта неяк звязана з вамі». І чалавек раптам адказваў: «Так, вельмі звязана, вось мая гісторыя».

Акрамя прадастаўлення ювелірнага вырабу для выставы я прасіла кожнага ўдзельніка напісаць гісторыю. Гэта было абавязковай умовай. Але калі гісторыя занадта асабістая, можна было падрыхтаваць эсэ на тэму вымушанай міграцыі. Напрыклад, брала ўдзел дзяўчына з Ірана, якая даўно жыве ў Германіі, але яна адразу сказала, што не можа расказваць асабістае, бо ўсё яшчэ ездзіць у Іран, у яе там сваякі. Яна напісала выдатны абстрактны тэкст.

exhibition

Срыншот са старонкі сайта Алены Карпілавай. 

— І выстава адбывалася ў вас дома?

— Так. Калі я прэзентавала канцэпцыю, адразу сказала: «Хачу правесці выставу ў сябе дома». Гэта не было патрабаваннем біенале – гэта была мая ідэя. Я эмігрант, і жыву ў тыповай для эмігранта кватэры – здымнай, простай і сціплай. На такую складаную тэму, як вымушаная эміграцыя, дзіўна было б гаварыць у галерэйнай прасторы з белымі сценамі. Таму гэта была не проста выстава, а свайго кшталту досвед. Людзі прыходзілі, глядзелі, размаўлялі, а я частавала іх традыцыйным беларускім халадніком. Гэта быў момант шчырай камунікацыі, а не проста галерэйны паказ.

— Вам не было цяжка працаваць з такой тэмай, улічваючы ваш досвед пераезду?

— Не, мая эміграцыя – мой выбар. Напрыклад, адна з удзельніц бегла з Югаславіі падчас вайны ў 90-х, з шасцімесячным дзіцём на руках. Вось гэта – сапраўдная вымушаная эміграцыя. А мне было цікава даведвацца гісторыі людзей, працаваць з імі. Для мяне гэта быў збольшага прафесійны вопыт.

— Як рэагавалі наведвальнікі?

— Вельмі добра. Людзі казалі, што гэта было нечакана, асабліва на фоне іншых выстаў. Уявіце: яны ходзяць па галерэях, а тут раптам апынаюцца ў кватэры эмігранта з Беларусі, дзе ўсё па-хатняму. Кантраст моцны. Асабліва гэта ўражвала гасцей з зусім далёкіх краін, накшталт Аўстраліі ці Новай Зеландыі. Гэта была не проста выстава, а нешта новае для іх – занурэнне ў чыесьці асабістыя гісторыі і прастору. Гэта нешта душэўнае, большае за экспазіцыю.

L’étrangère Elena Karpilova

Фотаздымак з выставы Алены Карпілавай з яе выставы падчас Лісабонскай ювелірнай біенале / 2025.

Тэлемост

— А як праект трапіў у праграму Мюнхенскага ювелірнага тыдня?

— Арганізатары самі да мяне звярнуліся. Яны былі ў мяне дома на выставе ў Лісабоне – і ім спадабалася. Але каб прадставіць праект у Мюнхене, патрэбныя былі рэсурсы, і адразу ўзнікала пытанне: калі рабіць праект – то як? Я ж там не жыву, я не эмігрант, які здымае кватэру ў Мюнхене. Усю канцэпцыю трэба было перарабляць.

Да таго ж на момант фэсту ў Мюнхене ў мяне не было дакументаў, якія дазвалялі б выехаць з Партугаліі. Я зразумела гэта за чатыры месяцы да мерапрыемства. Спачатку знервавалася, але потым падумала, што абмежаванні даюць іншую форму свабоды і падштурхоўваюць да новых ідэй. Я зладзіла праект віртуальна.

Гэта быў своеасаблівы тэлемост. Ювеліры запісалі на аўдыя і відэа свае гісторыі эміграцыі, і пяць дзён запар у прамым эфіры Zoom я паказвала гэтыя гісторыі ўсім, хто хацеў далучыцца. Часам перарывала трансляцыю, размаўляла з віртуальнымі наведвальнікамі. Завітвалі людзі з Нямеччыны, Аўстраліі, Францыі і іншых краін. Віртуальныя наведнікі дзяліліся сваімі гісторыямі эміграцыі, мы абмяркоўвалі з імі ўбачаныя і пачутыя гісторыі ювеліраў. Гэта была вельмі душэўная і камерная прастора, як бы дзіўна гэта ні гучала ў адносінах да чагосьці віртуальнага.

— Было адчуванне, што праект спрацаваў?

— Так, мне вельмі спадабаўся такі фармат і я ўсім задаволеная. Як сказала мая сяброўка: «Гэта ідэальны фармат для інтравертаў, якім не камфортна наведваць выставы з натоўпамі людзей».

photo_2025-09-15 16.20.23

Фотаздымак Алены Карпілавай з яе выставы падчас Мюнхенскага ювелірнага тыдня / 2025.

Дзве Венецыі запар

— Акрамя ювелірнай справы, вы займаецеся нефармальнай адукацыяй для дзяцей. Раскажыце, калі ласка, пра вашу Школу архітэктурнага мыслення. 

— Школа – гэта даследчы праект, які складаецца з больш як 16 студый па розных тэмах: ад архітэктуры і сучаснага мастацтва да паліталогіі і эканомікі. Усе заняткі праходзяць у адной агульнай праграме, іх праводзяць спецыялісты-практыкі.

Уласна Школа архітэктурнага мыслення пачалася яшчэ ў Менску ў 2016 годзе. Тады мы з Аляксандрам Новікавым, сузаснавальнікам Школы, абмяркоўвалі нашу будучыню і будучыню краіны і зразумелі, што абодва хацелі б паўплываць на новае пакаленне, зрабіць нешта важнае і адукацыйнае. Мы абодва выкладалі, і ў 2016 годзе ўпершыню правялі летнюю сесію для дзяцей у Батанічным садзе. Аляксандр – з архітэктурнай экспертызай, я – з экспертызай мастака, мастацтвазнаўцы, педагога і метадолага. Так усё і пачалося.

— Як Школа выйшла на міжнародны ўзровень? 

— У нас ад пачатку не было мэты застацца ў межах Менска. Мы адразу пачалі шукаць па ўсім свеце канферэнцыі па дзіцячай архітэктурнай адукацыі, на якія маглі б падацца. Тады, амаль 10 гадоў таму, гэтая сфера толькі распачыналася, і мы адны з першых выступалі на розных форумах. У выніку пра нас сталі пісаць буйныя медыя, нас запрашалі супрацоўнічаць з арганізацыямі, нават намінавалі на ўзнагароды. Школа была прызнаная найлепшай міжнароднай арганізацыяй у 2022 годзе ў Лондане, у конкурсе Thornton Education Trust, які адзіны спецыялізуецца на даследаванні і заахвочванні ініцыятыў у архітэктурнай адукацыі для дзяцей і моладзі.

— Сярод вашых заслуг – удзел адразу ў двух Венецыянскіх біенале: мастацкай і архітэктурнай, самых гучных падзеях свету мастацтва. Як гэта адбылося? 

— Гэта доўгая і важная гісторыя для нас. Мы заўсёды хацелі ўдзельнічаць у біенале, таму ў 2020 годзе ўжо наладжвалі дамоўленасці з пяццю павільёнамі ад розных краін. Мы прыдумалі праект, адправілі ім канцэпт і ўсё ўзгаднілі. Але пачалася пандэмія, потым – іншыя ўсім вядомыя падзеі, было не да біенале.

І вось калі мы даведаліся тэму наступнай біенале мастацтва – «Foreigners Everywhere» [«Іншаземцы паўсюль»], – адразу зразумелі, што наш праект менавіта пра гэта. Мы ўсе – іншаземцы, як у літаральным сэнсе слова, так і ў метафарычным. Біенале праходзіла ў 2024 годзе, і на той момант Школа ўжо знаходзілася на эміграцыі і мы працавалі з дзецьмі-эмігрантамі. Наш праект называўся «Children Everywhere» [«Дзеці паўсюль»], і яго ідэя была ў тым, што дзеці – «часовыя іншаземцы» ў свеце дарослых. Нашыя вучні прыдумлялі вулічныя актыўныя гульні, у якія, па задумцы, мусілі ўключацца ўдзельнікі або наведнікі біенале. У выніку ў мастацкай біенале мы ўдзельнічалі па-за афіцыйнай праграмай, паралельна з усімі мерапрыемствамі на вуліцы Гарыбальдзі – галоўнай Мецы мастакоў падчас біенале.

everywhere1

Фотаздымкі Школы Архітэктурнага мысленне з Венецыянскай Біенале / 2025.

— Але ж і ў афіцыйную праграму вы таксама трапілі.

 — Так, гэта адбылося ўжо сёлета. Пасля досведу з мастацкай біенале мы вырашылі падаць свой праект і на архітэктурную. Куратар архітэктурнай біенале гэтага года Карла Раці, вядомы сваімі праектамі на стыку архітэктуры і тэхналогій, вырашыў вынесці ўсю экспазіцыю ў горад, зрабіць саму Венецыю лабараторыяй і аб'явіць оўпэн-кол для праектаў у асноўную праграму. Мы падаліся і прайшлі!

Мы ўдзельнічалі ў біенале афіцыйна і выступілі з лекцыяй у праграме канферэнцый. Рэалізавалі свой праект, таксама звязаны з гульнямі і ўзаемадзеяннем з горадам, на плошчы Сан Марка, у Джардзіні і ў павільёне Паўночных краін.

Характэрна, што мы падаваліся на чатыры гранты ад беларускіх ініцыятыў для ўдзелу ў біенале, каб хоць неяк падтрымаць дзяцей-удзельнікаў з Беларусі, якія з намі ездзілі, ды і нас саміх. Але мы не атрымалі ніякай падтрымкі. Нам адмаўлялі з фармулёўкай у духу «гэты праект няважны і ніяк не паўплывае ў доўгатэрміновай перспектыве на культуру Беларусі». Мая рэакцыя? Гучна рагатала ва ўвесь голас. Упершыню за ўсю гісторыю найпрэстыжнейшага архітэктурнага мерапрыемства ў свеце ў ім возьме ўдзел праект з беларускімі каранямі, з арганізатарамі-беларусамі, праект пра свабоду, пра інклюзію! Пакіну без каментароў кампетэнтнасць суддзяў тых грантавых беларускіх ініцыятыў. Мы справімся самі і галоўнае, што нас разумеюць і падтрымліваюць у свеце.

— Якія планы ў Школы цяпер?

— Хочам рухацца далей. У нас няма мэты рабіць праект вялізным, бо гэта часта цягне за сабой павярхоўнасць. Нам цікава працаваць з невялікай групай дзяцей, даваць глыбокія веды і паралельна рабіць значныя міжнародныя праекты. Мы будзем удзельнічаць і ў наступным біенале ў Венецыі. Яго тэма будзе «In Minor Keys» [«У мінорнай танальнасці»].

Мы працуем у Лісабоне і анлайн. Анлайн мы хацелі б працаваць з вялікай колькасцю дзяцей, бо гэта добры фармат не толькі для новых ведаў, але і для захавання кам'юніці, пошуку сяброў, сувязі адзін з адным. У лістападзе я буду даваць варкшоп пра беларускую традыцыйную архітэктуру і магчымыя спекуляцыі на гэтую тэму ў Бостане. Школа – гэта працэс і жывы арганізм. Яна мяняецца, і я мяняюся разам з ёй. Мы ўплываем адна на адну.

ElenaKarpilova

Алена Карпілава — аўтарка артыкулаў і кантэнту для Art Jewelry Forum. Заснавальніца і кіраўніца міждысцыплінарнага праекта «Школа архітэктурнага мыслення для дзяцей» (з 2016 года). Фіналістка прэміі імя Марыі Крысціны Берджэзіа 2024 года ад Асацыяцыі сучаснага ювелірнага мастацтва AGC Італія. Член AGC (Асацыяцыі сучаснага ювелірнага мастацтва). Стваральніца ювелірных вырабаў і аналітык.

З мая 2022 года жыве ў Лісабоне, Партугалія.

Instagram

Перадрук матэрыялу або фрагментаў матэрыялу магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.

Калі вы заўважылі памылку ці жадаеце прапанаваць дадатак да апублікаваных матэрыялаў, просім паведаміць нам.

 

Алена Карпілава — аўтарка артыкулаў і кантэнту для Art Jewelry Forum. Заснавальніца і кіраўніца міждысцыплінарнага праекта «Школа архітэктурнага мыслення для дзяцей» (з 2016 года). Фіналістка прэміі імя Марыі Крысціны Берджэзіа 2024 года ад Асацыяцыі сучаснага ювелірнага мастацтва AGC Італія. Член AGC (Асацыяцыі сучаснага ювелірнага мастацтва). Стваральніца ювелірных вырабаў і аналітык.

З мая 2022 года жыве ў Лісабоне, Партугалія.

Instagram

Перадрук матэрыялу або фрагментаў матэрыялу магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.

Калі вы заўважылі памылку ці жадаеце прапанаваць дадатак да апублікаваных матэрыялаў, просім паведаміць нам.

ПАДЗЯЛІЦЦА:

Чытаць таксама:

Калі форма падманвае змест. Крытычны погляд на праект «Memory Landscapes» Вольгі Бубіч
Крытыка, 08.09.2025
У Маямі адкрылася выстава пад куратарствам беларуса Аляксея Барысёнка. Распыталі яго пра экспазіцыю і як увогуле здейснілася выстава на іншым кантыненце
Навіна, 30.07.2025
Беларуская сінагога адрадзілася ў Парыжы. VR-праект Цэнтра беларуска-яўрэйскай спадчыны стаў часткай пастаяннай экспазіцыі Musée d'Art et d'Histoire du Judaïsme
Навіна, 17.07.2025

 

 

КАНТАКТЫ

 

САЧЫЦЕ ЗА НАМI

INSTAGRAM       TELEGRAM       TIKTOK       FACEBOOK       YOUTUBE

 

© Chrysalis Mag, 2018-2025
Выкарыстанне матэрыялаў або фрагментаў матэрыялаў
магчыма толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. 

 

 

 

 

 

 

 

КОНТАКТЫ

 

СЛЕДИТЕ ЗА НАМИ

INSTAGRAM       TELEGRAM       TIKTOK       FACEBOOK       YOUTUBE

 

© Chrysalis Mag, 2018-2024
Использование материалов или фрагментов материалов
возможно только с письменного разрешения редакции.