Памёр мастацтвазнаўца Юрый Абдурахманаў. Менавіта ён быў ініцыятарам стварэння музея Хаіма Суціна ў Смілавічах

Навіна,  16.03.2026

 



Памёр мастацтвазнаўца Юрый Абдурахманаў. Менавіта ён быў ініцыятарам стварэння музея Хаіма Суціна ў Смілавічах

Навіна,  16.03.2026

Пайшоў з жыцця мастацтвазнаўца, даследчык Парыжскай школы і ініцыятар стварэння музея Хаіма Суціна ў Смілавічах Юрый Абдурахманаў. Пра яго смерць паведаміла ў Facebook культуролаг Юлія Чарняўская.

ПАДЗЯЛІЦЦА:

Юрый Абдурахманаў нарадзіўся ў 1959 годзе. У 1984-м ён скончыў перакладчыцкі факультэт Мінскага інстытута замежных моў. Пэўны час жыў і працаваў за мяжой — у Францыі, Бельгіі і Алжыры.

Ён быў заснавальнікам і кіраўніком прыватнай культурнай установы «Спадчына і час» у гарадскім пасёлку Смілавічы Чэрвеньскага раёна. Абдурахманаў уваходзіў у апякунскую раду музея «Прастора Хаіма Суціна» і выступіў ініцыятарам стварэння ў ім асобнай залы, прысвечанай мастаку Шраге Царфіну.

Юрий Абдурахманов

Мастацтвазнаўца Юрый Абдурахманаў каля карціны Фабіш Шрагі Царфіна / аўтарства здымка Яўгеній Колчаў / фота ўзята з асабістай старонкі мастацтвазнаўцы. 

Даследчык займаўся вывучэннем мастакоў Парыжскай школы, быў аўтарам кніг і шматлікіх публікацый на гэтую тэму. У 2016–2017 гадах ён чытаў лекцыі пра Парыжскую школу на радыё «Культура».

Абдурахманаў таксама курыраваў выставы сучасных беларускіх мастакоў у Беларусі, Літве і Францыі. У 2019–2020 гадах ён стаў галоўным куратарам выставы «Шрага Царфін. Вядучы да святла» ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

Акрамя таго, ён быў адным з заснавальнікаў міжнароднай канферэнцыі «Суцінскія чытанні». Яму належыць ідэя дакументальнага фільма «Блукаючая зорка са Смілавічаў», прысвечанага мастаку Шраге Царфіну: Абдурахманаў выступіў сцэнарыстам і прадзюсарам гэтай стужкі.

Мастацтвазнаўца быў членам ICFA — Міжнароднага камітэта музеяў і калекцый выяўленчага мастацтва.

ПАДЗЯЛIЦЦА:

Падобныя матэрыялы

«Хачу сябе бачыць пясчынкай, якая расце на бетоне». Аляксей Кузьміч пра сваю кнігу «Транзітны дзённік»
Інтэрв'ю, 17.12.2025
Беларускаму мастаку ў Польшчы далі два гады ўмоўна за мурал з «зігуючым» Іланам Маскам
Навіна, 29.11.2025
Калі форма падманвае змест. Крытычны погляд на праект «Memory Landscapes» Вольгі Бубіч
Крытыка, 08.09.2025

 

 

КАНТАКТЫ

 

САЧЫЦЕ ЗА НАМI

INSTAGRAM       TELEGRAM       TIKTOK       FACEBOOK       YOUTUBE

 

© Chrysalis Mag, 2018-2026
Выкарыстанне матэрыялаў або фрагментаў матэрыялаў
магчыма толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. 

 

 

 

 

 

 

 

КОНТАКТЫ

 

СЛЕДИТЕ ЗА НАМИ

INSTAGRAM       TELEGRAM       TIKTOK       FACEBOOK       YOUTUBE

 

© Chrysalis Mag, 2018-2024
Использование материалов или фрагментов материалов
возможно только с письменного разрешения редакции.