Мы запускаем свой мерч!
Так-так, у нас для вас ёсць добрая навіна. Цяпер вы можаце падтрымаць наш праект адразу некалькімі спосабамі: зрабіць данэйшн праз PayPal, замовіць у нас матэрыял або набыць брэндаваную рэч Chrysalis Mag*.
Атрыманыя сродкі, за вылікам падаткаў і сабекошту вырабаў, пойдуць на развіццё нашага праекта. Такім чынам, набываючы ў нас што-небудзь, вы перш за ўсё даяце нам магчымасць функцыянаваць і ствараць для вас усё больш новых матэрыялаў, больш сацыяльных праектаў, прасоўваць беларускую культуру і мастацтва і распавядаць пра іх вам і сусветнай супольнасці. Таму запуск прадукцыі з брэндам часопіса — важны і адказны крок для нас, да якога мы ішлі два гады. Мы вельмі хвалюемся, спадзяёмся на вашу падтрымку і чакаем ад вас фота ў нашым мерчы!
З любоўю, рэдакцыя часопіса Chrysalis Mag
*Мы не вырабляем і не прадаем рэчы. Гэта робіць наш мастак-партнёр з ЗША. Умовы дастаўкі, абмену і вяртання шукайце на сайце партнёра. Але калі нешта пойдзе не так, мы, вядома ж, пастараемся дапамагчы.
ПАДЗЯЛIЦЦА: