Сяргей Белаокі

Сяргей Белаокі

Падборка  |  СКУЛЬПТУРА  |  ВIТРАЖ

_3 (1)

Iнсталяцыя «Вітраж-АТ» / шкло, маліраванне, аўтарская техніка / памеры інсталяцыі і колькасць аб'ектаў залежаць ад выставачнай пляцоўкі / памер люстраной копіі супрацьударнага шчыта — 50×90 см / 2019

ПАДЗЯЛIЦЦА:

Вітраж-АТ

Інсталяцыя ўяўляе сабой шэраг люстраных аб'ектаў, якія ўвасабляюць сабой дакладную копію супрацьударнага шчыта Вітраж-АТ* выкананага ў маштабе 1:1.

Глядач, убачыўшы ў шэрагу люстраных шчытоў сваё адлюстраванне, можа уявіць сябе, як удзельніка пратэстнага руху ў проціпастаўленні ланцугу байцоў спецпадраздзяленняў. На адкрыцці праекта, праходзіў перфоманс, падчас якога, глядач станавіўся творцам, трансфармуючы/разбіваючы Аб'екты з першапачатковага стану — «супрацьударнага шчыта Вітраж-АТ*» у «Вітраж**» — як твор манументальна-дэкаратыўнага мастацтва (з дапамогай ўдару камяню па люстэрку).

Аднак, бачыць сваё адлюстраванне ў разбітым люстэрку або разбіваць люстэрка, — па традыцыйных вераваннях усіх народаў свету, — прарочаць чалавеку гора і бедствы.

*Вітраж-АТ — афіцыйная назва шчыта супрацьударнага, прызначанага для выкарыстання спецпадраздзяленнямі розных праваахоўных органаў. Выкарыстоўваецца для абароны ад удараў камянямі, палкамі, кувалдай, молатам і іншай «зброяй» пралетарыяту.

**Вітраж — від манументальнага мастацтва, твор выяўленчага дэкаратыўнага мастацтва з шкла і/або люстэрка, набранага з невялікіх кавалачкаў матэрыялу.

_4 (1)
jpg (1)

Праект «Вітраж-АТ» быў адабраны ў шортліст Рэспубліканскага конкурсу «Нацыянальная Прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва» ў 2019-2020 гг. (намінацыя —  «Актуальнае мастацтва»). За дзень да адкрыцця выставы, дырэкцыя конкурсу зняла працу з выставы «каб пазбегнуць магчымых правакацый, перад надыходзячымі выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

Хлеб наш надзённы

У назве праекта выкарыстаная цытата з малітвы «Ойча наш», з якой хрысціяне ўсяго свету звяртаюцца да Бога з маленнем аб дапамозе.

our-daily-bread_detail (1)

«Хлеб наш надзённы» / банкноты банка ЗША, палімерная смала / 13×19×8 см / 2017

Праект «Хлеб наш надзённы» — аўтарскае выказванне аб праблематыцы існавання чалавека ў сучасным грамадстве спажывання, людскіх памкненняў у іх няслушнай ацэнцы жыццёвых каштоўнасцяў.

our-daily-bread (1)
our-daily-bread_1 (1)
IMG_6849 (1)

Iод-131

У назве праекта выкарыстаная цытата з малітвы «Ойча наш», з якой хрысціяне ўсяго свету звяртаюцца да Бога з маленнем аб дапамозе.

2 (1)

Iнсталяцыя «Iод-131» / шкляныя бутелькі з-пад йоднага раствора, святлодыёдныя ліхтары, металёвая канструкцыя, дрот, кантролер асвятлення, гук лічыльніка Гейгера / 2,5×2×1,9 м / 2016

26 красавіка 1986 году здарылася ядзерная аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Гэта была самая страшная аварыя на АЭС у гісторыі чалавецтва.
У выніку аварыі, у атмасферу адбыўся выкід радыяцыі, які ўключаў ізатопы ўрану, плутонію, цэзія, йода.

Іод-131 з'яўляецца радыеактыўным ізатопам хімічнага элемента Іод. Акрамя таго, ён з'яўляецца адным з асноўных прадуктаў дзялення ўрану і плутонію. Іод-131 — асноўны кампанент радыеактыўнага забруджвання. Іод-131 выклікае мутацыі і гібель клетак у якія ён пранікае.

Аблокі, якія змяшчалі радыеактыўныя матэрыялы распаўсюдзіліся па большай частцы тэрыторыі Эўропы. Каля 60% радыеактыўных ападкаў выпала ў Беларусі. Чорнага колеру дождж ішоў над Гомелем. Праца ўяўляе сабой візуальны вобраз гэтага радыеактыўнага дажджу.

  • Шкляная бутэлечка з-пад раствора йоду — як сэнсавы эквівалент хімічнага элемента іод;
  • 131 шкляная бутэлечка з-пад раствора йоду — як масавы сумарны лік пратонаў і нейронаў у ядры Іода-131;
  • Кожная бутэлечка выпраменьвае слабое «радыёактыўнае» свячэнне;
  • Восемь металёвых шэрагаў — колькасць дзён паўраспаду Іода-131.

Глядач ўзаемадзейнічае з інсталяцыяй, праходзячы праз «8 дзён паўраспаду Іода-131», атрымліваючы сваю ўмоўную дозу радыеактыўнага йоду.

7 (1)
5 (1)
handiwork_3 (1) (1)

«Праца рукамі» / панэль спяканага шкла памерам 100×55 см, цалкавіты памер 150×250 см / спяканае празрыстае шкло, рэнгенаўскія здымкі / 2012

rain_down_4 (1)

«Падаў дождж» / фрагмент / 27 панэляў спяканага шкла, прыкладна 20×30 см кожная, цалкавіты памер 200×210 см / шкло спяканае, сталь, палімерны дрот / 2014

glasswall_4 (1)

«Вадаспад» / вітраж / памеры 255×450 см / нержавеючая сталь, каляровае шкло, медная фальга / 2014


blue_eye_podacha (1) (1)

«Cіні глаss #2» / 2 панэлі вітража / дыяметр 115 см / каляровае шкло, свінец, медзь / 2016

milky_way (1) (1)

Iнсталяцыя «Iод-131» / шкляныя бутелькі з-пад йоднага раствора, святлодыёдныя ліхтары, металёвая канструкцыя, дрот, кантролер асвятлення, гук лічыльніка Гейгера / 2,5×2×1,9 м / 2016

cover-505 (1)

Біяграфія:
Сяргей Белаокі — незалежны беларускi візуальны мастак. Жыве і працуе ў Мінску.

Асноўны матэрыял, які ён выкарыстоўвае ў сваёй мастацкай практыцы — шкло. У творах ён культывуе дыялог паміж рамяством і сучасным мастацтвам. Сяргей Белаокі актыўна ўдзельнічае ў шматлікіх выставах з 1998 года.

Адукацыя:
1994-2001 — Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, аддзяленне манументальнага жывапісу;

1986-1994 — Рэспубліканскі каледж мастацтваў імя Ахрэмчыка, аддзяленне жывапісу (Мінск, Беларусь).

Прафесійны вопыт:
з 2008 — Саюз беларускіх мастакоў, Мінск, Беларусь;

2004 — Стажыроўка, прафесар мастацкага асістэнта Акадэміі выяўленчых мастацтваў у Кракаве, Польшча (Рэстаўрацыя і кансервацыя вітражоў);

2004 — Стажыроўка, рэстаўратар вітражоў, Нацыянальны музей у Кракаве, Польшча.

Узнагароды:
2016 — Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва / Пераможца ў намінацыі «Інавацыі» / Мінск, Беларусь;

2004 — Gaude Polonia / Стыпендыяльная праграма для маладой замежнай культуры / Польшча, Беларусь.

Кантакты:
Site
Instagram
Behance
Facebook

 

Усе матэрыялы ўзяты з асабістых архіваў мастака.

Перадрукоўка матэрыялу або фрагментаў матэрыялу магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.

Калі вы заўважылі памылку або хочаце прапанаваць дадатак да апублікаваных матэрыялах, просім паведаміць нам.

 

.



 

ПАДЗЯЛIЦЦА:

Падобныя аўтары

Похожие авторы

Ahmadova & Tsaruk
Imagery | FURNITURE DESIGN | BELARUSIAN
Таша Коцуба
Интервью | ЖИВОПИСЬ | БЕЛАРУСЬ
89°. Александра Полидовец
Подборка | КЕРАМИКА | БЕЛАРУСЬ

 

 

КАНТАКТЫ

 

САЧЫЦЕ ЗА НАМI

INSTAGRAM       TELEGRAM       TIKTOK       FACEBOOK       YOUTUBE

 

© Chrysalis Mag, 2018-2024
Выкарыстанне матэрыялаў або фрагментаў матэрыялаў
магчыма толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. 


 

 

 

 

 

 

КОНТАКТЫ

 

СЛЕДИТЕ ЗА НАМИ

INSTAGRAM       TELEGRAM       TIKTOK       FACEBOOK       YOUTUBE

 

© Chrysalis Mag, 2018-2024
Использование материалов или фрагментов материалов
возможно только с письменного разрешения редакции.