Нікадзім Сілівановіч
МАСТАКI БЕЛАРУСКАГА МIНУЛАГА
Талент — гэта тая рэч, якая не залежыць ад таго, у які час чалавек нарадзіўся, у якой сям’і, якіх умовах, матэрыяльным становішчы. Так было і з Нікадзімам Сілівановічам — хлопец з простай сялянскі сям’і, сваімі мастацкімі здольнасцямі звяртае на сябе ўвагу з боку мясцовага памешчыка. Той адпраўляе яго вучыцца спачатку ў Маладзечанскае пяцікласнае дваранскае вучылішча, а потым і ў Пецярбург — вучоба ў Таварыстве заахвочвання мастацтваў, Імператарскай Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў… Мімаволі прыходзіць усведамленне таго, наколькі простаму сялянскаму мастаку пашанцавала ў асобным выпадку, і як шмат тагачасных здольных мастакоў так і засталіся невядомымі з-за ўмоваў свайго сацыяльнага становішча.
Тым не менш, Сілівановіч ніколі не забываў, хто ён, і адкуль, таму, шмат з яго работ прысвечаныя сялянству, простаму люду. Менавіта гэтыя вобразы і атрымліваліся такімі натуральнымі, жывымі — мастак як ніхто добра ведаў іх лад жыцця. Акрамя таго, шмат з работ Нікадзіма Юр’евіча — на рэлігійную тэматыку. Тут ён праявіў сабе таксама як і мазаіст. Геаграфія работ мастака ў гэтым кірунку — ад касцёлаў у Вільні, цэркваў у Лідзе, і да роспісу знакамітага Ісакіеўскага сабору ў Пецярбургу.
З усіх работ Нікадзіма Сілівановіча толькі адна знаходзіцца ў Беларусі — «Салдат з хлопчыкам», у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Зараз мы хацелі б паказаць Вам значна больш.
Нікадзім Сілівановіч (25 снежня 1834 — 1918 ці 1919) нарадзiўся ў в. Цынцавічы Вялейскага раёну.
Адукацыю атрымаў у Пецярбурскай акадэміi мастацтваў i Імпэратарскай акадэміi мастацтваў.
Матэрыялы ўзятыя з Wikipedia, Birstonas, Gallery of the Masters, Маладзечна Праваслаўнае, Art Belarus, Делаем вместе
Перадрук матэрыяла магчымы толькі з дазволу рэдакцыі
Жывопiс
FOLLOW US
INSTAGRAM TELEGRAM TIKTOK FACEBOOK YOUTUBE
© Chrysalis Mag, 2018-2025
Reprinting of materials or fragments of materials
is allowed only with the written permission