Надзея Леановіч

Надзея Леановіч

БЕЛАРУСЬ

Chrysalis Mag пагутарыў з беларускай мастачкай Надзеяй Леановіч пра творчасць, фавізм, сэлфі і планы на будучыню.

83885862_107379557391546_2594194390585816292_n

ПАДЗЯЛIЦЦА:

– Распавядзі крыху пра тваю творчасць. Наколькі мне вядома, у цябе грунтоўная мастацкая адукацыя. Але ты прыйшла да свайго непаўторнага стылю. Як гэта адбылося, у якім узросце? Ці гэта — неперарыўны працэс і ты дагэтуль выпрацоўваеш стылістыку?

– Так, навучанне закладае асновы, але гэта ніяк не дапамагае ў пошуках сябе. Мне заўсёды хацелася мець стыль і тэму, я з тых людзей, каму дай свабоду – і не ведаеш, што з ёй рабіць, хапаешся за ўсё, а вынікам маеш нічога. І праз адукацыю я доўгі час не разумела, што можна адмовіцца ад акадэмізму і зневажаць законамі перспектывы, спатрэбілася шмат часу, каб зразумець, што правілаў няма і можна пісаць як хочацца, а не каб было падобна. Даходзіць да смешнага: па-ранейшаму хочацца, каб аб’ект цалкам змясціўся ў фармат і з кожнага боку заставалася вольная прастора, так што я яшчэ ў працэсе самапошукаў.

0dtMzBCplT8-3

«Табакерка на Якубоўскага»
«Кальцо. ДС Захад-3»
«Квіток»
«Чырвоны бор»

83076232_185066592737443_1261786552422088774_n

«Два кіёска аўтобуснага прыпынку «Захад-3»

Photo1-10

Бiяграфия:
Надзея Леановіч — мастачка з Мінска, вядомая нетрывіяльнымі сюжэтамі ў сваім жывапісе і творчым падыходам да сэлфі (напрыклад, у 2017 годзе СМІ звярнулі ўвагу на яе купанне ў грыбах). 

Адукацыя:
1998 – 2009 — Мінская дзяржаўная гімназія-каледж мастацтваў;

2009 – 2014 — Беларускі Дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў, факультэт традыцыйнай беларускай культуры і народнага мастацтва, ДПМ;

2012 – 2014 — БДУКМ (кафедра павышэння кваліфікацыі), графічны дызайн.

Удзел выставах з 2017 г.

 

Усе выявы ўзятыя з афіцыйнага сайта мастачкi.

Instagram

 

 

Перадрук матэрыяла магчымы толькі з дазволу рэдакцыі.

 

 

– Якія мастакі на цябе паўплывалі? У тваіх творах можна заўважыць уплыў постімпрэсіяністаў, экспрэсіяністаў і фавістаў. Гэта наўмысная аўтарская стратэгія, або проста натхняе?

– Так і ёсць. Я не постпостмадэрніст, а троху фавіст. З гэтай плыні дужа падабаецца Маціс, Марке. А яшчэ пейзажы Міколы дэ Сталя. Улюбёным і найважнейшым для мяне сродкам з’яўляецца колер, яго магчымасці, спалучэнні, структура фарбы. Мне заўжды падавалася, што я слабенькі графік, не вельмі валодаю пластыкай лініі і кропкі, а ў жывапісе формы развальваюцца ад адценняў, і чым болей я выпісваю, тым менш застаеццца праўды, за дробязямі не бачна асноўнага. Пераход да вялікіх плоскасцяў колеру ратуе ад гэтага. Не выключана, што праз нейкі час пайду па слядах Ротка).

82796724_844593496003724_4540230661826681238_n

Без назвы

– Кожная з тваіх сэлфі — сапраўдны твор мастацтва. Як самафотапартэты спалучаюцца з жывапісам?

– Складана сказаць з чаго ўсё пачалося, бо заўжды падабалася прымяраць іншыя вобразы, але разам з тым саромелася сябе, у школе не хапіла смеласці пайсці ў тэатральную студыю і заўсёды не хапала спакою, каб вольна спачуваць сябе на сцэне. Відавочна гэты нескарыстаны патэнцыял рэалізуецца цяпер праз фотапартрэты. На шчасце тут не трэба выходзіць да публікі і гаварыць і ніхто не закідае памідорамі. Я ўжо і не ведаю, што назваць першым, але менавіта пасля «грыбной ванны» адчула аддачу. У самафотапартрэтах ёсць іронія і жарт, эпатаж, звычайныя рэчы ў незвычайным прымяненні, мне зразумела, чаму гэта цікавей аўдыторыі, і вельмі прыемна, што ў свеце ёсць месца для гумару. Дарэчы, час ад часу нехта зазначае, што фотаздымкі эратычныя, бо я не апранута, але часам проста складана падабраць вопратку пэўнага стылю, якая ўпішацца па агульнай колеравай гаме, калі адзення няма — пытанне здымаецца. Ну і магчыма, я б не дазволіла сабе гэтага з іншай знешнасцю, а ў мяне зусім не пошлыя рысы твару, таму ўсё ў межах прыстойнага.
(смяецца)
Кампазіцыі з’яўляюцца па-рознаму. Тут як і з сюжэтамі карцін: ідэі занатоўваю на аркуш, але большасць нараджаецца ў працэсе, калі ўжо пачаў і бачыш, чаго не хапае, што атрымліваецца іначай і як гэта можна выкарыстаць, а іншыя сюжэты застаюцца толькі словамі на паперы.

 

IMG2
84327038_157661195652856_5931534492056982057_n

«Заблыталіся. 63+27 на Дружнай»

– Чым ты натхняешся ў сваёй творчасці? Чаму цікавая будзённасць? Або гэта не будзённасць зусім?

– Я — рамантык. Я б хацела, каб кожны знаходзіў імгненне зірнуць навокал праз ружовыя акуляры, каб бачыў прыгожае ў паўсядзённым, так бачу я. Натхненне можна сустрэць у любы момант, убачыць цікавае ў рытме аднолькавых шапікаў на прыпынку, у разнастайнасці шэрагу сметніц, натхняюць людзі і сітуацыі.

 

83410276_529435140907438_2843822245428737529_n
90088724_139307207607130_6250611622254289681_n

«Усе кажуць курэнне яд. Независимости 46»      /      «Людзі ў лодках»

– У апошніх творах у цябе вельмі шмат Мінску. Чым ён для цябе прывабны?

– Сталася так, што пасля падарожных эцюдаў, пачала пісаць Мінск, і тады зразумела, што яго не хапае, мы прывыклі вешаць на сцены вежы Лондана і Парыжа і не цаніць таго, што маем.
Мінск — мой родны горад і нідзе болей не пачуваю сябе лепш, таму хто, калі не я, пакажа яго прыгажосць.

– У якіх формах ты яшчэ працуеш? Гэта ж, пэўна, не толькі жывапіс і фотаграфія?

– Не магу адрынуць аб’ёмны тэкстыль, але ён забірае вельмі шмат часу, таму ідэі трымаю ў галаве і цешуся, што калісь на іх знойдуцца рэсурсы і вольныя хвіліны.

– Якія планы на будучыню і якія парады можаш даць іншым мастакам?

– Больш працаваць. Ніколі не здавацца! 

 

82356499_766984117119437_1527680427823597101_n

«Каравай, пл.Перамогі»

26872709_362050880867310_5844130006455812096_n

«Вясна прыйшла»

82399980_1497603213737688_7830340608934656601_n

«Электробус на праспекце Незалежнасці»

84027895_558312354770266_1945175967695770633_n

«Сонечны ранак на Кірава-Камсамольскай перад Еўрагульнямі»

дворнікі2019холст, алей50_60

«Дворнікі»

ПАДЗЯЛIЦЦА:

 

 

КАНТАКТЫ

 

САЧЫЦЕ ЗА НАМI

INSTAGRAM       TELEGRAM       TIKTOK       FACEBOOK       YOUTUBE

 

© Chrysalis Mag, 2018-2024
Выкарыстанне матэрыялаў або фрагментаў матэрыялаў
магчыма толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. 


 

 

 

 

 

 

КОНТАКТЫ

 

СЛЕДИТЕ ЗА НАМИ

INSTAGRAM       TELEGRAM       TIKTOK       FACEBOOK       YOUTUBE

 

© Chrysalis Mag, 2018-2024
Использование материалов или фрагментов материалов
возможно только с письменного разрешения редакции.