Кожны дзень. Мастацтва. Салідарнасць. Супраціў
Кожны дзень. Мастацтва. Салідарнасць. Супраціў
Арт-праект | БЕЛАРУСЬ | СУЧАСНАЕ МАСТАЦТВА | 19.03.2021
Арт-праект | БЕЛАРУСЬ | СУЧАСНАЕ МАСТАЦТВА | 19.03.2021
25 сакавіка ў Мастацкім Арсенале (Мистецький арсенал) г. Кіева (Украіна) адбудзецца адкрыцце выставы «Кожны дзень. Мастацтва. Салідарнасць. Супраціў», якая звяртаецца да тых мастацкіх практык, якія рэзаніруюць з гісторыяй і сучаснасцю пратэстных рухаў і сетак салідарнасці. Сярод куратараў праекта — беларускія мастакі: Аляксей Барысёнак, Андрэй Дурэйка, Марына Напрушкіна, Антаніна Сцебур, Максім Цімінька, Сяргей Шабохін. Агулам у рамках праекта будуць прадстаўленыя працы каля 50 беларускіх мастакоў і мастачак, грамадскіх актывістаў.
«Кожны дзень» («Кожний день») — гэта лозунг, які скандуюць пратэстоўцы і пратэстоўкі (пратэставальнікі і пратэставальніцы) ў Беларусі, падкрэсліваючы трываласць супраціву і яго рытм, падтрымліваючы упэўненасць, што пратэст працягнецца заўтра, што ён не скончыцца. У сітуацыі палітычнага крызісу, які трывае з пачатку жніўня 2020 года — першых начэй паліцэйскага гвалту і дзён масавай мабілізацыі, фраза «Кожны дзень» аб'ядноўвае агульным абяцаннем выходзіць на вуліцы. Запазычваючы заклік, выстава сфакусаваная на даследванні салідарнасці «слабых» тактык супраціву, рэвалюцыйнай паэтыкі, механізмаў дзяржаўнага гвалту, прасторавага і архітэктурнага вымярэнняў пратэсту.
Выстава «Кожны дзень. Мастацтва. Салідарнасць. Супраціў» звяртаецца да тых мастацкіх практык, якія рэзаніруюць з гісторыяй і сучаснасцю пратэстных рухаў і сетак салідарнасці. Эмансіпатыўны патэнцыял мастацтва выяўляецца ў разнастайных формах і тэхніках. Мастацтва, прадстаўленае на выставе, даследуе, мадэлюе і тэстуе палітычную рэальнасць — альбо ж становіцца прамой крытыкай улады і актам нязгоды. Падобна пратэстнаму руху, які не мае цэнтра, выстава — на ўзроўні архітэктуры, канцэпцыі і курыравання — не прадугледжвае жорсткай лінейнай структуры. Яе прастора арганізавана праз шэраг канцэптуальных вузлоў, якя пранізліваюць яе наскрозь; яны прадстаўлены як дзесяць тэрмінаў гласарыя.
Як жэст салідарнасці з рэвалюцыйнымі працэсамі ў Беларусі, выстава прадстаўляе зрэз сучаснага мастацтва, канструюе і праяўляе пульсавалыя формы ўзаемадзеяння, супраціву, калектыўнасці і будучыні, якое практыкуюць ужо сёння — кожны дзень.
Выстава будзе праходзіць з 25 сакавіка па 5 траўня ў Мастацкім Арсенале (Мистецький арсенал) г. Кіева (Украіна). Сярод куратараў праекта — беларускія мастакі: Аляксей Барысёнак, Андрэй Дурэйка, Марына Напрушкіна, Антаніна Сцебур, Максім Цімінька, Сяргей Шабохін. Агулам у рамках праекта будуць прадстаўленыя працы каля 50 беларускіх мастакоў і мастачак, грамадскіх актывістаў.
Падобныя навіны
Падобныя навіны