Генрых Вайсэнгоф

МАСТАКI БЕЛАРУСКАГА МIНУЛАГА

Сярод мастакоў, якія на працягу мінулых стагоддзяў стваралі беларускі мастацкі каларыт, была нямала і тых, хто зараз з’яўляецца малавядомым, толькі ў вузкіх мастацкіх колах, як тады, так і зараз. Генрых Вайсэнгоф —  сярод такіх. Чаму так?

Напэўна, беларускае мастацтва да цяперашняга часу вызначаецца з большага тэрытарыяльным складнікам — месцам іх творчых прац. Пэўныя асобы і зараз з’яўляюцца прадметам супярэчнасцяў наконт іх прыналежнасці — Літвы, Польшчы, Беларусі… Тым больш, складана ідэнтыфікаваць мастацтва ў краіне, якая існуе не больш за трыццаць год. Краіне, дзе ўсё беларускае і дагэтуль з’яўляецца элітарным явішчам, даступным да абмежаванай колькасці людзей...

Геаграфія жыцця Вайсэнгофа даволі шырокая – ад Урала, дзе ён правёў сваё дзяцінства, да Парыжа, Варшавы, у якой мастак жыў апошнія гады свайго жыцця. Тым не менш, асноўная частка сваіх твораў Генрыхам Вайсэнгофам створаная ў яго роднай вёсцы, Русаковічах Мінскай губерні. Ягоныя пейзажы перадаюць своеасаблівую атмасферу беларускай вёскі — гледзячы на іх, менавіта так сябе уяўляеш беларускія мясціны зараз.

 

image6
image5 copy2
image4
image2
image1
image7

Усе выявы ўзятыя з Wikipedia

Перадрук матэрыяла магчымы толькі з дазволу рэдакцыі



 

 

 

 

CONTACTS

 

FOLLOW US 

INSTAGRAM       TELEGRAM       TIKTOK       FACEBOOK       YOUTUBE

 

© Chrysalis Mag, 2018-2024
Reprinting of materials or fragments of materials
 is allowed only with the written permission

 

 

 

 

 

 

 

 

CONTACTS

 

FOLLOW US 

INSTAGRAM       TELEGRAM       TIKTOK       FACEBOOK       YOUTUBE

 

© Chrysalis Mag, 2018-2024
Reprinting of materials or fragments of materials
 is allowed only with the written permission