
Сучасны свет — гэта перапляценне складаных сістэм і ідэй: ад алгарытмаў AI і хімічных рэакцый да стратэгій бізнесу і сацыяльных трансфармацый. Але за кожнай формулай стаіць чалавек, які шукае сэнс. Міні-выстава «Visual Codes of Meaning» — гэта спроба праз некалькі яскравых прыкладаў беларускага сучаснага мастацтва дэкадаваць рэчаіснасць.
Мы верым, што мастацтва — гэта не проста візуал, а інтэлектуальны інструмент, які дапамагае трансфармаваць страх перад будучыняй у рэалістычны аптымізм. Кожны твор у экспазіцыі рэзануе з тэмамі спікераў TEDxUlicaMinska: ад адказнасці за планету і лічбавай бессмяротнасці да пошуку новага дома і сілы асабістага намеру. Гэта візуальны маніфест супольнасці, якая не баіцца складанасці і выбірае ствараць сваю будучыню.
Выстава будзе паказана на пляцоўцы TEDxUlicaMinska ў Варшаве 18 красавіка. Набыць квіткі на мерапрыемства можна па спасылцы.
Куратарка выставы: Паліна Юргенсон, галоўная рэдактарка Chrysalis Mag
Выстава будзе паказана на пляцоўцы TEDxUlicaMinska ў Варшаве 18 красавіка.
Набыць квіткі на мерапрыемства можна па спасылцы.