Аб палітыцы Chrysalis Mag
Chrysalis Mag факусуецца на міжнародных трэндах сучаснага выяўленчага мастацтва, арыгінальных беларускіх творах і іх аўтарах. Мы выступаем за стварэнне аб’ектыўнай, непрадузятай і поўнай карціны сучаснага беларускага мастацтва. Галоўным крытэрыем публікацыі для нашай рэдакцыі з’яўляецца арыгінальнасць прац і высокі ўзровень іх прафесіяналізму.
Запыт не з’яўляецца гарантыяй публікацыі ў часопісе. Калі мы звяжамся з вамі — значыць, мы зацікаўленыя. З-за немагчымасці прадбачыць колькасць заявак і абмежаваных рэсурсаў рэдакцыі мы не можам гарантаваць персанальны адказ кожнаму. Але мы будзем вельмі старацца! І мы сур’ёзна ставімся да канфідэнцыйнасці: ваша асабістая інфармацыя не будзе апублікаваная або перададзеная трэцім асобам без вашай згоды.
Для публікацыі ў стужцы нашага Instagram выкарыстоўвайце тэг #chrysalismag.
З павагай, каманда Chrysalis Mag
Мастакам
Запыты на публікацыю ў нашым часопісе і ў сацыяльных сетках дасылайце на адрас chrysalisartmagazine@gmail.com з пазнакай у тэме ліста «Мастак». Ліст павінен уключаць наступную інфармацыю:
• Імя + прозвішча на беларускай і англійскай мовах;
• Краіна пражывання;
• Спасылка на сацыяльныя сеткі, анлайн-партфоліа або сайт;
• Некалькі сказаў пра сябе на беларускай і англійскай мовах;
• 10 работ (1400 pix па вузкім баку / 72 dpi / jpg). Спасылкі на загрузку матэрыялаў з файлоабменнікаў не прымаюцца.
Рэкламадаўцам
Рэкламныя запыты дасылайце на адрас chrysalisartmagazine@gmail.com з пазнакай у тэме ліста «Рэклама».
Больш падрабязную інфармацыю пра праект можна знайсці тут.
Інфармацыйнае супрацоўніцтва
Запыты па інфармацыйным супрацоўніцтве дасылайце на адрас chrysalisartmagazine@gmail.com з пазнакай у тэме ліста «Супрацоўніцтва».
Журналістам
У нашу сям’ю мы шукаем новых аўтараў, а таксама гатовыя разгледзець матэрыялы для публікацыі ад запрошаных спецыялістаў.
Дасылайце нам свае тэксты мастацкай накіраванасці для публікацыі на адрас chrysalisartmagazine@gmail.com з пазнакай у тэме ліста «Тэкст».
Інвестарам
Мы шукаем дапамогу або фінансаванне і гатовыя разгледзець любыя прапановы. Дасылайце лісты на адрас [chrysalisartmagazine@gmail.com](mailto:chrysalisartmagazine@gmail.com) з пазнакай у тэме ліста «Дапамога».
Вы таксама можаце падтрымаць нас праз PayPal: chrysalisartmagazine@gmail.com
Больш падрабязную інфармацыю пра праект можна знайсці тут.
Нашы вакансіі
Мы шукаем энтузіястаў сваёй справы! Калі ў вас ёсць жаданне быць датычнымі да праекта, дасылайце запыты на адрас chrysalisartmagazine@gmail.com з пазнакай у тэме ліста «Вакансія».